Уладзіслаў Ахроменка - Музы і свінні

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзіслаў Ахроменка - Музы і свінні» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Музы і свінні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Музы і свінні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аўтар прапаноўвае свайму чытачу шэраг амаль лубачных герояў савецкага і постсавецкага часу, з якімі той у рэальным жыцці наўрад ці сутыкаўся, а калі і сутыкаўся, то хутчэй за ўсё глядзеў на іх зусім іншымі вачыма. Усе гэтыя гангстары, Шастаковічы, акторы і бізнесоўцы выглядаюць так схематычна, нібыта іх толькі што выцягнулі з тэлескрыні, па якой акурат круцяць серыял пятага гатунку, дзе шалёна змяшаліся сюжэтныя штампы, побытавыя стэрэатыпы, састарэлыя ўяўленні пра dolce vita і безліч іншых гукавых эфектаў.

Музы і свінні — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Музы і свінні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Уладзіслаў Ахроменка

Музы і свінні

Навелы

© Уладзіслаў Ахроменка, 2014

© Распаўсюджванне. ТАА «Электронная кнігарня», 2016

Музы і свінні

Калі раскруціць глобус і неадрыўна ўглядацца ў яго недзе паміж пяцьдзясят другой і пяцьдзясят шостай паралелямі паўночнае шыраты, то ўваччу рана ці позна акрэсліцца пяшчотна-смарагдавы пяцікутнік, расквечаны камуфляжнымі плямкамі пясочных узвышшаў, валошкавых азёраў і ўльтрамарынавых рэчак. Сваімі абрысамі пяцікутнік нагадвае невялічкі кантынент, прынесены ў Еўропу загадкавымі вятрамі і акуратна ўпісаны ў самую яе сярэдзіну.

Калі павялічыць камуфляжны абшар і глянуць на яго прымружаным вокам, то пры жаданні можна ўбачыць і тамтэйшых насельнікаў. Гэта працавітыя гаспадары і шчаслівыя халопы, сціплыя інтэлігенты і брутальныя гопнікі, цнатлівыя каралеўны і недарагія прастытуткі. Ёсць яшчэ адстаўныя партызаны, патрыятычныя пярэваратні, маркотныя музы і калгасныя свінні.

Свінні і ўладараць на ўсім гэтым абшары: пішуць законы, дбаюць пра прагрэс і, галоўнае – размяркоўваюць харч. Штодня да ночваў з камбікормам дысцыплінавана шнуруецца ці не ўсё наяўнае насельніцтва: гаспадары, гопнікі, партызаны, пярэваратні, інтэлігенты, і нават каралеўны. Парадак у чэргах аб’ядноўвае сэрцы і накіроўвае розумы амаль усіх свінскіх падданых, а для некаторых нават замяняе імкненне да шчасця.

Але здараецца, што харчу на ўсіх не стае, і тады ў чэргах нясмела прыгадваюць пра свабоду. Гэта імгненна руйнуе парадак, бо свабоду кожны разумее па-свойму: гопнік – беспакарана ссаць у пад’ездзе, прастытутка – адвольна падвышаць таксу, а інтэлігент – з’едліва крытыкаваць аплылых кныроў.

Такі момант самы прыдатны для з’яўлення музаў, бо сытасць не спрыяе росквіту мастацтваў. Прыўкрасныя паненкі становяцца роўнааддалена ад пад’езда, бардэля і Акадэміі навук, настройваюць залатыя кіфары і спяваюць узвышаныя гімны пра годных ды адважных герояў. Прытым, некаторыя дзеўкі нават спрабуюць уцягнуць несвядомых гледачоў у несанкцыяваны карагод.

Людства хаўкае пашчэнкамі, нясмела таньчыць і спакваля набліжаецца да катарсісу. Але ж у гэты момант з бліжэйшага свінакомплекса прыбягаюць байцоўскія кабаны. Музам імгненна выстаўляецца абвінавачанне ў падрыўной, злачыннай дзейнасці. У падрыўной – таму што мастацтва прымушае глядзець на свет іншымі вачыма. А ў злачыннай – бо правакуе жаданне гэты свет змяніць. Музы спрабуюць давесці, што яны ўсяго толькі законапаслухмяныя паэткі чыстае красы, але ж раз’юшаныя кабаны адбіраюць у дзявуль кіфары, з асалодай лупцуюць іх дужымі капытамі па налітых цыцках і валакуць злачынак да вязніцы.

Вятры разносяць па краі ўрыўкі пашкамутаных спеваў. Словы пацеркамі абсыпаюцца долу. Але ж загадкавыя магнітныя імпульсы, якія нябачна віруюць над гэтым краем, цудадзейна складаюць з напаўзабытых словаў найноўшыя фразы, абзацы і рыфмы. Толькі цяпер спалучэнні персанажаў, сітуацый і іерархій фантасмагарычнае і выбуховае. Пазалота абсыпаецца з герояў, бы луска з карасёў. На месцы зляцелых німбаў раптоўна выторкваюцца д’ябльскія рогі, але ж і праз чорную звярыную поўсць іншым разам прарастаюць карункавыя анёльскія крылцы.

Неўзабаве перакручаныя гісторыі становяцца гарадскім фальклорам і нават набываюць легітымнасць нацыянальных міфаў. Як і мае быць, гэтыя міфы існуюць незалежна ад музаў, а ўжо ад свінняў – і пагатоў. З цягам часу міфы абрастаюць падрабязнасцямі, набіраюцца глянцам і выпраўляюцца шпацыраваць па свеце, бы вольналюбныя каты. І без тае сучаснае міфалогіі немажліва зразумець насельнікаў камуфляванага пяцікутніка, які называецца Беларуссю.

А тым больш – іх палюбіць.

І. Кліа. Муза гісторыі

Як Дзед Талаш пабываў на прыёме ў таварыша Сталіна

Падчас Другой Сусветнай вайны найбуйнейшым асяродкам беларускай культуры быў наменклатурны гатэль «Масква» у горадзе з такім жа назовам. У «Маскву», што месцілася непадалёк ад Чырвонай плошчы, ад самага пачатку вайны звозілі беларускую савецкую інтэлігенцыю з занятай немцамі тэрыторыі. Па хуткім часе на чацвертым паверсе падабралася досыць ладная кампанія: народны паэт Якуб Колас, дзіцячы пісьменнік Міхась Лынькоў, празаік Кузьма Чорны, спявачка Ларыса Александроўская…

Увосень 1943 года ў элітным гатэлі з’явіўся незвычайны госць: сівы дзядок у зашмальцаваным паляшуцкім кажушку, прапаленых нагавіцах і стаптаных ботах, змазаных дзёгцем. Пакручаныя паліартрытам пальцы сціскалі смярдзючую люльку. Дзеда суправаджалі двое супрацоўнікаў НКВД. Прытым адзін абярэжна нёс падрапаны дзедаў чамадан, перацяты раскудлачанай вяроўкай, а другі з падкрэсленай павагай падтрымліваў старога пад локаць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Музы і свінні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Музы і свінні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Музы і свінні»

Обсуждение, отзывы о книге «Музы і свінні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x