«Кепскае тое ігрышча, дзе кулак свішча»
У нашай вёсцы было ігрышча. Гулялі, гулялі дый па чубах заігралі. Адна кабеціна стала бараніць сынковага чуба, дык яе, мала таго, што моцна збілі, яшчэ, прыляцеўшы да яе хаты, пабілі ўсе вокны [46] 7. «Наша ніва», 1910, 11 лютага.
.
«Вінаватых шмат, а ў атвеце Ігнат»
У канцы нашай вёскі ёсць глыбокі роў, а як намяло на дарогу гурбы снегу, то прыходзіцца, абмінаючы іх, ездзіць над самым гэтым ровам. Так ездзілі і свае, і суседзі, і начальства. Ажно нядаўна прыйшлося ехаць аднаму хлопцу з возам лёну над гэтай пропасцю: воз перакінуўся туды і задушыў бедака. Хто ж дасць атвет за гэта маладое без пары прапаўшае пры працы жыццё? [47] 8. «Наша ніва», 1910, 18 лютага.
«У нас калі хочаш каго знайсці, то мусіш у карчму пайсці»
Здарылася мне патрэба да аднаго чалавека тутэйшай вёскі. Шукаў, дыбаў—аднак патрафіць да яго не мог. Ажно параілі мне тутэйшыя людзі зайсці ў карчму: там, кажуць яны, усіх знойдзеш. I праўда: і старых, і малых, і кабет, і дзяўчат — поўненька. Ці ж там ім месца?.. [48] 9. «Наша ніва», 1910, 18 лютага. Месца гэтай, як і папярэдняй, падзеі — вёска Брылькі.
«П’юць, п'юць і душу прадаюць»
Морам ліецца ў нас гарэліца, і нашы сяляне так абласаваліся ёй, што іншыя дзеля яе і пад прысягу сведчыць несправядліва ідуць. Ой, ці не пара б было апомніцца? [49] 10. Там жа. Месца падзеі — вёска Бурмакі.
Тутэйшы гаспадар паехаў з парабкам рубаць дровы ў лес. Але як вольха, каторую яны падрэзалі, зачапілася за другую, дык прыйшлося і тую спусціць. I яна, валячыся, зламала вярхоўку падгніўшай бярэзіны суседняй, каторая трапіла па галаве парабка і забіла яго на месцы [50] 11. Там жа. Месца падзеі — вёска Расолішкі.
.
Чытаючы «Нашу ніву», часта трапляецца пачуць шмат наракання на гарэлку, але, разгледзеўшыся, дык і каля нас вельмі самавіта з гэтым. Дзе ты ні кінься, куды ні ступі, усюды наткнешся на гарэлку. Прадае часам кабеціна парася, другая купляе авечку або цяліцу — п’юць барыш. Наймаюць чалядніка ці чалядніцу, а хоць бы і пастуха — барыш. Здарыцца к табе які госць, сваяк, добры знаёмы, дык чым жа яго ўгасціць? Гарэлкай! Трэба каму вазіць сена ці бярвенне — прыходзіцца спрасіць суседзяў і даць гарэлкі. Дасць каму Бог дзіцятка, спраўляе радзіны — трэба гарэлкі, хрэсьбіны — трэба гарэлкі. А на вяселле дык часам і кароўкі на гарэлку не хваціць. Ну, яшчэ на гэтыя патрэбы дык, можа, другі і скажа, што гэта тут падыходзіць, але на пахаронах, калі здарыцца ў каго нябожчык — ці стары, ці хоць бы толькі малое дзіцянё, дык і там без гарэлкі не абойдуцца людзі. Нядаўна ў нашым сяленні памерла адна наша суседка, і павэдленашага абычаю ўсе ідуць маліцца. Пайшоў і я. Пасярод хаты ў труне ляжыць нябожчыца. Каля яе, кругом стоячы, галасілі дзеці і дамовая сямейка. А на стале — крыж, гарэлка, грамніцы, бохан хлеба і дзве пляшкі манаполькі. I хто толькі прыходзіў, дык кожнага частуюць. «Нашто вы гэту гарэлку даяце?» — пытаю. «А што ж, — кажуць, — не дай гарэлкі, дык ніхто і дзвярэй не адчыніць, а што ж адзін зробіш? Трэба і дамавіну зладзіць, і дол выкапаць, і на могілкі занесці, а без гарэлкі гэтага не зробіш, бо ніхто не пойдзе». Як гэта нядобра, што ўсё за гарэлку робіцца.
А бывалі яшчэ і такія прыпадкі, як гэта было летась у Бандарах. Памёр гаспадар, дык яго кінулі аднаго ў хаце, а самі ў другім канцы давай гнаць «саматужку» з лікёру. Можа, ніхто аб гэтым і не даведаўся б, але неяк паехалі стражнікі, дык забралі і гарэлку, і ўсе іхнія інструменты.
А не давядзі Бог каму судзіцца, дык чуць-чуць не па ўсёй Беларусі такі звычай, што хоць гінь другі, а гарэлкай залівай усюды: старасту, панятых, старшыню, суддзяў, сведкаў і памагатарам не шкадуй гарэлкі, калі хочаш, каб справа выйшла. Аднаго пісара часам толькі гарэлкай не пагладзіш, бо яму ўжо трэба чаго лепшага [51] 1. «Наша ніва», 1911, 27 студзеня.
.
Нядаўна ў нас два чалавекі, узяўшы ў вясковага гаспадара каня, паехалі за дзесяць вёрст на вечарынку. Крыху пабавіўшыся, вярталіся дамоў. Але яшчэ намеркавалі заехаць крыху ў старану да аднэй удавы — Бог іх там ведае, мусіць, мелі да яе нейкае дзела. Едучы, збіліся з дарогі ды ўсадзілі ў капаніцу каняку. А пакуль хадзілі па людзей, дык той бедны і акалеў, і цяпер, мусіць, прыйдзецца заплаціць таму гаспадару за коніка. А ўсё гэта праз мароз, які ў той час тут стаяў [52] 2. «Наша ніва», 1911, 17 лютага. Падпісана крыптанімам Ст. У-а-с.
.
Читать дальше