Уладзіслаў Сівы-Сівіцкі - Год беларуса - Вершы. Вершав. апавяданні. Публіцыстыка

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзіслаў Сівы-Сівіцкі - Год беларуса - Вершы. Вершав. апавяданні. Публіцыстыка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: МАСТАЦКАЯ ЛІТАРАТУРА, Жанр: Поэзия, Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Год беларуса: Вершы. Вершав. апавяданні. Публіцыстыка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Год беларуса: Вершы. Вершав. апавяданні. Публіцыстыка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта кніга-першае выданне твораў Старога Уласа (Уладзіслава Пятровіча Сівога-Сівіцкага (1865–1939), беларускага паэта, пра якога М. Гарэцкі сказаў, што такія паэты «…маюць у нашан паэзіі літаратурна-маральнае значэнне як паэты з мазолістай рукою, што не толькі „з народа“, але і „сам народ“». Большасць вершаў — мастацкая апрацоўка народных легенд і паданняў.
Эта книга — первое издание произведений Старого Уласа (Владислава Петровича Сивого-Сивицкого (1865–1939), белорусского поэта, о котором М. Горецкий сказал, что такие поэты «…имеют в нашей поэзии литературно-нравственное значение как поэты с мозолистой рукой, которые не только „из народа“, но и „сам народ“». Большинство стихотворений — художественная обработка народных легенд и преданий.

Год беларуса: Вершы. Вершав. апавяданні. Публіцыстыка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Год беларуса: Вершы. Вершав. апавяданні. Публіцыстыка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

1912 год

1

У нас, дзякаваць Богу, як і ў людзей, адкрылі сельскі банчок і, атрымаўшы з казны 2000 рублёў на пачатак, за адзін тыдзень усе іх рассунулі. Распазычыць то вельмі было лёгка і скора, бо каля нас народ вельмі на грошы патрэбны, немаведама, ці будзе гэтак лёгка іх пасысківаць. «Дай, Божа, але не ведаю».

Недалёка ад нашага мястэчка ў вёсцы Рачэнях адзін селянін зарубаў на смерць сваю жонку сякерай. Казалі, яна была вельмі злосная баба, а ён дык саўсім ціхі, а як іншыя казалі, дык і дурнаваты чалавек, так што яна яго з сынкамі часта заганяла. Але, відаць што, перабралася мерка, бо гэтак, казалі, было і гэтым разам. Яны яму ўперад нагрэлі добра каркавіну, а ён, ад іх уцякаючы, схапіў папаўшуюся сякеру на сцежцы ды стукнуў жонку ў лабаціну.

А ў прысёлку Сідаравіч у аднаго багатага гаспадара была парадная сямейка, як баб, так і мужчын, і самы малодшы з іх крэўчык быў яшчэ не жанаты, і яму, як відаць, заманулася жаніцца, а тут старэйшыя не пазваляюць, хоць ты ім кол на галаве чашы. Тады ён прыдумаў вось якую штуку: прыгледзеўшы, як бабы варылі зацірку на вячэру, падсыпаў туды добрыя прыгаршчы блёкату, а тыя як нахлябаліся, дык і пайшлі выранджаць усялякія штукі. Адны пяюць, другія выюць, трэція галосяць; дзеці пазалазілі пад печ ды дзяруць казлы, як кажуць, у прапрадзедаўскім уборы. Аж жудка, што там нарабілася. Назаўтра, казалі, прывозілі знахара, але беднаму крэўчыку жаніцца як не давалі, так і не даюць [56] 1. «Наша ніва», 1912, 5 студзеня. .

2

У нас было вось якое здарэнне. Быў у воласці сход. Было многа народу, і, як гэта вядзецца, вечарком некаторыя зайшлі ў карчму прагнаць смагу. У гэтай кампаніі быў адзін заможны і паважны гаспадар, М. В-ч, з вёскі Сермяжнікоў — за дзве вярсты ад мястэчка. Вось гэты чалавек, не могучы вызваць сваіх суседзяў з тае бяседы, кінуў іх там і адзін пайшоў дахаты. А да суседняй з той, што яны выпівалі, хаты заехаўся нейкі падарожны чалавек, казалі, што пагарэлы, і, паставіўшы свайго каня пад паветкай, забыўся прывязаць яго ды зайшоў у хату. Загаварыўся тамака, а бедная скацінка, відаць, згаладалася, выйшла праз незачыненыя вароты шукаць сабе яды і, мусіць, гэтак блытаючыся, зайшла ў вёску Сярмяжнікі да аднаго чалавека на падворак і там пабірала натрэсенае па сцежцы сена. Як агледзіцца после той чалавек, што нямашака яго каня, як падніме крык, што гэта, мусіць, нехта ўкраў! Папёр ён да ўрадніка, але таго не было дома, ледзь знайшоў яго на хрысцінах. I вось яны гарачымі слядамі знайшлі гэтую каняжыну ў чалавека на дварэ. Тут ураднік прыстаў да таго чалавека, што ён украў каня. А той кажа: «Хрысціцеся вы, я сягоння з дому нікуды не выходзіў». — «А хто быў сягоння ў Пяршаі?» — «А гэта, кажа, быў В-ч на сходзе». Ідуць да В-ча, а той спіць як пшаніцу прадаўшы, і ані яму сніцца, якая над ім збіраецца бура. Будзяць таго. «Ты быў сягоння на сходзе?» — пытае ўраднік. «Быў». — «3 кім варочаўся дамоў?» — «Адзін». — «А каня не бачыў?» — «Якога каня?» — «А таго, што я знайшоў у твайго суседа на дварэ». — «Не бачыў, не ведаю». Але ўрадніку паказалася гэта падазрыцельным, і ён загадаў гэтаму чалавеку адпраўляцца з сабой у арыштанцкую пры воласці. На другі дзень калі ўз’юрыцца таго чалавека жонка, прыпёрла да ўрадніка ды ў плач, ды тыц яму ў рукі тры чырвонцы, каб пусціў мужыка — ведама, баба. А той, не доўга думаючы, — відаць, каб адлічыцца, — тыя грошы ў пакет і з тым чалавекам у стан. Яго адтуль пусцілі дахаты, але казалі, што будзе суд. Цікавая рэч, як гэты суд выйдзе; бо той чалавек у гэтым дзеле Богу душой хіба вінны [57] 2. «Наша ніва», 1912, 5 красавіка. Месца падзеі — «Пяршаі Віленскай губерні Ашмянскага павета». .

3

Каля нас вельмі цешыліся, што пасля марознай зімы неяк скора пагінуў снег, і думалі, што ўжо будзе цёпла. Бо ў гэтым годзе зіма хоць не вельмі была доўгая, але добра далася ў знакі. Мала таго што парадна пражыў мароз, але пасля сухога лета вада павыбіралася ў калодзежах і яе трэба было вазіць — як сабе, так і скацінцы — за некалькі вёрст. Цяпер затое вады ўжо маем даволі, але таго цяпла, якога ўсе спадзяваліся, дык нешта нямашака, бо насталі нейкія золкія і слотныя дні, часта праходзіць дождж са снегам, а гразі ані вылезці, хутчэй да восені, чым да вясны, падобна. Без пары загінула дарога, і хто астаўся без дроў і без сена, спадзеючыся, што яшчэ будзе мець на гэта часу, цяпер за благой дарогай гэтага зрабіць не можа [58] 3. «Наша ніва», 1912, 22 сакавіка. .

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Год беларуса: Вершы. Вершав. апавяданні. Публіцыстыка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Год беларуса: Вершы. Вершав. апавяданні. Публіцыстыка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Год беларуса: Вершы. Вершав. апавяданні. Публіцыстыка»

Обсуждение, отзывы о книге «Год беларуса: Вершы. Вершав. апавяданні. Публіцыстыка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x