Вольга Верціхоўская - Сачыненне на вольную тэму - Вучэб. дапаможнік

Здесь есть возможность читать онлайн «Вольга Верціхоўская - Сачыненне на вольную тэму - Вучэб. дапаможнік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2004, ISBN: 2004, Издательство: Кніжны дом, Жанр: Языкознание, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе засведчаны вынік шматгадовага вопыту выкладання курса на выбар «Тэорыя і практака сачыненняў розных жанраў». На канкрэтных прыкладах (у зборніку капя 40 тэм) паказана, як авалодаць тэхналогіяй сачынення на вольную тэму і пазбегнуць тыповых недахопаў.
Галоўная мэта выдання — дапамагчы старшакласнікам навучыцца ўключаць прачытанае і пачутае ў ацзіную сістэму, авалодаць майстэрствам сінтэзу, напаўнення адпаведным літаратурным матэрыялам акрэсленай тэмы.

Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Трагедыя Купалы засведчана ў перадсмяротным лісце да Чарвякова, старшыні ЦВК СССР і БССР, дзе ён піша пра свой выбар: «лепей смерць фізічная, чымся… палітычная». Лекары адратавалі паэта! Улады пакінулі яго ў спакоі: груган чакаў свайго часу…

Паэзія 30-х гг., асабліва так званы ляўкоўскі цыкл, — таксама сведчанне трагедыі Купалы — чалавека і творцы. У той пракляты час, калі, як пісала Л. Геніюш, «крывёй напоўніліся поймы рэк», калі бурліла «адчаем слёз людскіх разводдзе», у паэзіі Купалы — «гармонік грае, грае», а «калгасніца маладая» жыве «весела, ані дбае». Толькі памыляюцца тыя гора-крытыкі, што лічаць вершы ляўкоўскага перыяду («Лён», «Хлопчык і лётчык», «Алеся», «Сыны») вершамі «слабымі». I ў гэтых вершах Янка Купала заставаўся душою нацыі, хоць не мог быць ужо Прарокам нацыянальнага адраджэння. Але гэта не сведчанне Купалавай слабасці, а сведчанне сілы таталітарнай машыны. I папярэджанне ўсім нам, асабліва тым, хто спадзяецца, «што нехта прыйдзе і выратуе нас з нашай бяды», вырашыць за нас нашы праблемы. Хай нам усім наказам стануць мудрыя словы песняра: «Гэта ж не можа быць, каб нехта быў лепшым прыхільнікам для нас, як мы самі для сябе».

Міхась Зарэцкі… Цана яго слова — уласнае жыццё. I не ўратавала пісьменніка рамантычная аздоба рамана «Вязьмо», якой ён стараўся прыхаваць тую праўду, што бачылася і ўсведамлялася не ім адным. Не ўратаваў вобраз Галілея, вясковага блазна-мудрагеля, праз які найперш і выяўляецца пісьменніцкае ўсведамленне народнай трагедыі (блазнам жа дазвалялася без пагрозы жыццю(!) гаварыць-блюзнерыць нават перад царом). Не ўратаваў шчаслівы, казачны, неверагодны канец, які прыдумаў аўтар для свайго рамана.

А жыццё — не казка са шчаслівым канцом, тым больш тое жыццё, тая трагедыя, аналагаў якой няма ў гісторыі чалавецтва. Рамантычнае каханне камсамольца Віктара і прыгажуні Аўгінькі магло скончыцца (і доказам таму — наша гісторыя, трагічны лёс мільёнаў!) так, як каханне быкаўскіх Анюткі і Васіля Ганчарыка з аповесці «Знак бяды». Або закаханых магла напаткаць пакутніцкая заўчасная Сімерць дзе-небудзь на лесапавалах пад Котласам ці Сыктыўкарам, як быкаўскіх жа Ганульку і яе дачушку Волечку з аповесці «Аблава». Трэцяга не было дадзена! Трэцяе паспрабаваў ажыццявіць быкаўскі Хведар Роўба — і быў загнаны родным сынам у тупік, у Багавізну, дзе і знайшоў сваю пагібель.

Міхася Зарэцкага ніяк нельга назваць нявіннай ахвярай сталіншчыны і бальшавізму. Ён вельмі «вінаваты» (за што і паплаціўся жыццём) перад жудаснай машынай таталітарызму, бо ўжо ў самым пачатку яе шалёнага бегу паказаў увесь трагізм яго наступстваў для народа.

Асаблівага ўздзеяння на чытача пісьменнік дасягае менавіта вонкавай парадаксальнай неадпаведнасдю зместу і формы рамана — апісаннем жудаснай праўды пра нерамантычныя, нават д'ябальскія абставіны і рамантычнай формай яе адлюстравання. I тым мацнейшае наша чытацкае ўсведамленне ўсёй той трагедыі, якую давялося зведаць, але не перажыць нашаму народу. Бо перажыць — гэта значыць адпакутаваць і выжыць. Большасць — не выжыла. А ў тых, хто і ацалеў фізічна, было вынішчана ўсё: крэўныя сувязі, мінулае, памяць пра яго, спрадвечныя каштоўнасці і арыенціры — вынішчана духоўнасць.

Сіла і наступствы жудаснай машыны, што распачала «карэнны пералом», — злом у душах людзей. I настолькі вялікая тая сіла, што яна не пакідала чалавеку ніякай магчымасці застацца чалавекам у бесчалавечных абставінах, не заплаціўшы за гэта жыццём. Вязьмом сціскала гэтая сіла душу чалавека, такім вязьмом, што, каб ацалець фізічна, трэба было толькі секчы — секчы па жывым, крэўным, дарагім, спрадвечным. Але і паратунак той быў часовы, бо хто клапоціцца толькі пра цела — траціць урэшце і душу, і цела таксама. На вобразе Карызны пераканаўча паказаны марныя высілкі чалавека, які хацеў развязаць вязьмо, але вынік — злом душы і яе вынішчэнне. Слушна зазначае Галілей: «Усё ламаецца, дык і чалавек мусіць ламацца».

«Няма прарокаў у сваёй Айчыне» (з Евангелля)

Будуць часам ідалы раструшчаны,

Свет разумны стоміцца ад крыкаў. Васільком у жыце беларушчыны Назаўсёды застанецца Быкаў.

Р. Барадулін.

Прозай ідэй, а не падзей, прозай псіхалагічнага драматызму называюць крытыкі творчасць Васіля Быкава. I будуецца яна на канфлікце, супрацьстаянні сіл дабра і зла, гуманізму і фашызму, духоўнасці і бездухоўнасці, памяці і манкуртызму, альтруізму і эгаізму. Сутыкненне двух антаганістычных пачаткаў адбываецца ў абмежаваных прасторы і часе. Аднак час у творах В. Быкава раскрываецца ва ўзаемадзеянні мінулага, існага і будучага, і таму ўсе быкаўскія героі звязаны з вялікім хронасам, вечнасцю. У мікрасвеце адбываюцца падзеі глабальнага значэння. Пастаянныя героі твораў В. Быкава — вялікая Праўда, Духоўнасць, Час. Дыялог пісьменніка з гэтымі героямі поліфанічны. Ён адбываецца на ўзроўні канкрэтна-бытавым: дыялог героя з самім сабой, герояў-антаганістаў, аўтара з чытачом. Дыялог адбываецца на ўзроўні агульнанародным: аўтара з часам, эпохай, радзімы з фашысцкай ваеннай машынай. Дыялог адбываецца і на агульначалавечым узроўні: ідэй гуманізму з фашызмам і гвалтам, духоўнасці з бездухоўнасцю, дабра са злом.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Вольга Іпатава - За морам Хвалынскім
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Ліпеньскія навальніцы
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Перакат
Вольга Іпатава
Анатолий Кудравец - Сочинение на вольную тему
Анатолий Кудравец
Вольга Гапеева - (в)ядомыя гісторыі
Вольга Гапеева
Вольга Гапеева - Няголены ранак
Вольга Гапеева
Вольга Гапеева - Рэканструкцыя неба
Вольга Гапеева
Народное творчество (Фольклор) - Вольга и Микула
Народное творчество (Фольклор)
Отзывы о книге «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік»

Обсуждение, отзывы о книге «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x