Вольга Верціхоўская - Сачыненне на вольную тэму - Вучэб. дапаможнік

Здесь есть возможность читать онлайн «Вольга Верціхоўская - Сачыненне на вольную тэму - Вучэб. дапаможнік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2004, ISBN: 2004, Издательство: Кніжны дом, Жанр: Языкознание, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе засведчаны вынік шматгадовага вопыту выкладання курса на выбар «Тэорыя і практака сачыненняў розных жанраў». На канкрэтных прыкладах (у зборніку капя 40 тэм) паказана, як авалодаць тэхналогіяй сачынення на вольную тэму і пазбегнуць тыповых недахопаў.
Галоўная мэта выдання — дапамагчы старшакласнікам навучыцца ўключаць прачытанае і пачутае ў ацзіную сістэму, авалодаць майстэрствам сінтэзу, напаўнення адпаведным літаратурным матэрыялам акрэсленай тэмы.

Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ставячы сваіх герояў перад «вынішчальнай сілай бесчалавечных абставін», калі «магчымасці адстаяць сваё жыццё вычарпаны да канца і прадухіліць смерць немагчыма», В. Быкаў імкнецца высветліць: што такое чалавек? на што ён здольны ў такой сітуацыі? I таму жыццё і смерць быкаўскіх герояў успрымаюцца чытачамі як учынак, мерка духоўнасці і чалавечай годнасці. Пісьменнік заглыбляецца ў сутнасць характару, даследуе абставіны, якія яго фарміруюць. Беручы за аснову сюжэта сваіх твораў выпадак, В. Быкаў шукае заканамернасць, будуе сваю, паводле слоў даследчыка Л. Лазарава, «сацыяльна-маральную тэарэму». Творца па-майстэрску раскрывае характары «знутры», «выварочвае знешняе, паказное», выяўляе сутнасць чалавека, даследуе анатомію гераізму і здрадніцтва, узыходжання і падзення. Таму адным з новых і важных аспектаў мастакоўскага даследавання чалавека ў бесчалавечных абставінах становіцца матыў суда людзей і суда сумлення. Пры гэтым В. Быкаў, як і пісьменнікі яго пакалення, пазбягае дэгераізацыі, сцвярджае гуманізм.

Быкаўскія творы пра вайну вытрымалі выпрабаванне часам, узбагацілі сусветную культуру і чытача неацэнным вопытам, ведамі і памяццю — усім тым, што, паводле сцверджання А. Камю, толькі і можна выйграць у схватцы з «чумой». Пісьменнік, для якога з вайной вайна не закончылася, здзейсніў і грамадзянскі подзвіг — выстаяў, калі яго творы трапілі пад знішчальны агонь крытыкі. Дзікае паляванне і аблава на В. Быкава ўзначальваліся крамлёўскімі вярхамі. Пра гэта засведчана ў кнігах В. Каваленкі «Вернасць вернасці» і Дз. Бугаёва «Праўда і мужнасць таленту». На с. 85 кнігі Дз. Бугаёва чытаем: «Напісаныя ўслед за „Мёртвым не баліць“ аповесці „Праклятая вышыня“ і „Круглянскі мост“ падвергліся разноснай крытыцы на знішчэнне. Прычым сігнал для разносу ішоў з крамлёўскіх вышынь. Яго ініцыятарам, як цяпер стала вядома, быў савецкі міністр абароны маршал Маліноўскі. Ён у 1944 г. камандаваў Другім Украінскім фронтам, дзе і адбываліся адлюстраваныя В. Быкавым падзеі».

Справа ў тым, што В. Быкаў не столькі «стварае» свае экстрэмальныя сітуацыі, колькі «ўзнаўляе» самае звычайнае будзённае жыццё і смерць савецкага чалавека на вайне. А машына «дзяржаўнай нязгоды» з жыццёвым вопытам і мастацкім светам пісьменніка адразу ж запускаецца ў ход і дыктуе ўсведамляць быкаўскія калізіі як нешта штучна створанае. Ад гэтага адпраўнога пункта — прамая дарога да абвінавачання В. Быкава ў «ачарненні» савецкай рэчаіснасці і дэгераізацыі. Пісьменніка затравілі настолькі, што ён стаяў на парозе непапраўнага. «Ні пры якіх абставінах не губляйце мужнасці», — раіў А. Твардоўскі мастаку, які трапіў у цяжкую сітуацыю. «Усё мінецца, а праўда застанецца», — славутая прыпіска А. Твардоўскага ў віншаванні В. Быкава з майскімі святамі ў 1969 г. Гэтыя словы сталі для беларускага пісьменніка выратавальным промнем маяка, арыенцірам у самы цяжкі для яго час.

Тэматыка-жанрава-выяўленчая інструментоўка ў творчасці В. Быкава істотна змянілася ў апошні час, эвалюцыяніравала. Верны сваёй традыцыйнай ваеннай тэме, якую паспяхова распрацоўвае на працягу чатырох дзесяткаў гадоў, В. Быкаў вельмі часта звяртаецца да тэмы сталінскага генацыду і пасляваеннага ліхалецця («Аблава», «Жоўты пясочак», «Бедныя людзі», «Велікоднае яйка» і інш.). Пачынае ён адыходзіць і ад ранейшай жанравай арыентацыі, ад шчыльна напісанай аповесці, якая атрымала назву быкаўскай. Час ад часу вяртаецца да алавядання. А рэалістычныя выяўленчыя сродкі ўсё часцей змяняюцца сімволіка-знакавымі ўмоўнасцямі на ўзроўні прытчы, фантастыкі. I толькі ў адным пісьменнік паслядоўны і нязменны: пра што б ён ні пісаў, усіх сваіх герояў ён выпрабоўвае сітуацыяй выбару, сітуацыяй памежнай ці нават запамежнай, абсурднай.

На пытанне Алеся Адамовіча, што трывожыць, «што мучыць цяпер» (гутарка адбывалася 12 сакавіка 1985 г.), В. Быкаў адказаў: «…Бачыў і на вайне і цяпер ракавую схватку чалавека і абставін…Чалавек сціснуты не з двух, а можа быць, з чатырох бакоў абставінамі, самымі рознымі, не толькі знешнімі, але і ўнутранымі. I пачуццём абавязку, і іншымі пачуццямі. Чалавек сам не ведае, што ён можа і чаго не можа… Ну, а што абставіны жорсткія, то безумоўна. Ніколі, я думаю, у нашым свеце, у нашай гісторыі, можа быць, не было такіх таталітарных абставін, як тыя вось, што мы перажываем. У вайну, у наш час, у двадцатым стагоддзі. Чалавек… змяшчае ў сабе не толькі гордасць, але і подласць. Чалавек — гэта ўсё. Увесь сусвет у чалавеку. Але пад грузам нейкіх абставін ён можа быць і такім, і гэтакім».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Вольга Іпатава - За морам Хвалынскім
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Ліпеньскія навальніцы
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Перакат
Вольга Іпатава
Анатолий Кудравец - Сочинение на вольную тему
Анатолий Кудравец
Вольга Гапеева - (в)ядомыя гісторыі
Вольга Гапеева
Вольга Гапеева - Няголены ранак
Вольга Гапеева
Вольга Гапеева - Рэканструкцыя неба
Вольга Гапеева
Народное творчество (Фольклор) - Вольга и Микула
Народное творчество (Фольклор)
Отзывы о книге «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік»

Обсуждение, отзывы о книге «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x