Праспэр Мерымэ - Навелы

Здесь есть возможность читать онлайн «Праспэр Мерымэ - Навелы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Навелы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Навелы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Выдатны рэаліст, майстар навелы П. Мерымэ (1803-1870) у сваіх творах малюе свет вялікіх чалавечых пачуццяў, яркія эпізоды жыцця, у якіх раскрываюцца своеасаблівыя і моцныя характары герояў. 

Навелы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Навелы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

I, аднак, успамін пра дванаццаць ахвяр няспынна хваляваў яго розум і атручваў яму ўсю радасць. Нарэшце, аднаго дзіўнага дня, ён вырашыў вызваліць іх альбо загінуць разам з імі.

Прыняўшы такое рашэнне, ён выправіўся ў апраметную, маючы кій у руцэ і торбу за плячыма, з ім пабегла яго ўлюбёная сучка-хорт, што звалася Марчэзела. Дабраўшыся на Сіцылію, ён узлез на гару Жыбэль [18] Гара Жыбэль (ад араб. джэбэль — гара) — так называюць Этну. і спусціўся ў кратэр вулкана, што так далёка заглыбляўся ў зямлю, як сама гара высока ўзносілася над П’емонтам. Адтуль, каб дайсці да Плутона, трэба было перайсці двор, які ахоўваў Цэрбер. Пакуль Цэрбер заляцаўся да Марчэзелы, Федэрыга без цяжкасцяў прайшоў двор і пастукаў у Плутонавы дзверы.

Калі яго прывялі да караля цемры, той спытаўся:

— Хто ты?

— Я гулец Федэрыга.

— Якога ліха з’явіўся сюды?

— Плутон, калі ты лічыш, што першы гулец на зямлі варты згуляць з табою ў карты, то прымі маю прапанову: мы будзем гуляць столькі, колькі табе захочацца; калі я прайграю хоць раз, мая душа будзе належаць табе, як і тыя, што жывуць у тваіх уладаннях; але калі я выйграю, я буду мець права выбіраць сярод падначаленых табе адну душу за кожную выйграную партыю і змагу забраць іх з сабою.

— Няхай будзе так,— сказаў Плутон і папрасіў калоду картаў.

— Маю з сабою,— адразу сказаў Федэрыга, дастаючы з кішэні дзівосныя карты, і яны пачалі гуляць.

Федэрыга выйграў першую партыю і папрасіў у Плутона душу Стэфана Пагані, аднаго з тых дванаццаці, што ён хацеў уратаваць. Яму адразу ж аддалі яе; атрымаўшы душу, ён паклаў яе ў сваю торбу. Ён таксама выйграў другую партыю, пасля трэцюю, і так да дванаццаці, прымушаючы штораз ад-даваць яму душы тых, што яго цікавілі, і кладучы іх у торбу. Калі ён сабраў увесь тузін, то прапанаваў Плутону працяг-ваць гульню.

— З ахвотаю,— сказаў Плутон (якому, аднак, надаку-чыла прайграваць).— Але давай выйдзем на хвіліну, тут нешта дрэнна пахне.

Ён, відаць, шукаў зачэпкі, каб пазбыцца Федэрыга, бо адно той выйшаў са сваёю торбай і душамі, як Плутон што меў сілы закрычаў, каб за ім замкнулі дзверы.

Федэрыга зноў прайшоў праз двор апраметнае, але Цэрбер не заўважыў яго, зачараваны сучкаю, і з цяжкасцю дабраўся да верхавіны гары Жыбэль. Тады ён паклікаў Марчэзелу, якая хутка яго дагнала, і рушыў да Месіны, так узрадаваны сваёю духоўнай перамогай, як ніколі не радаваўся з мірскіх поспехаў. Явіўшыся ў Месіну, ён сеў на карабель, вярнуўся на кантынент, каб правесці рэшту жыцця ў сваім старасвецкім замку.

.......................................

(Мінула некалькі месяцаў, і Марчэзела прывяла на свет вывадак маленькіх пачвараў, некаторыя з іх мелі ажно па тры галавы. Іх усіх утапілі.)

.......................................

Праз трыццаць год (а Федэрыгу было тады семдзесят) Смерць з’явілася да яго і загадала звесці рахункі са сваім сумленнем, бо надышоў яе час.

— Я гатовы,— сказаў смертнік.— Але да таго, як забярэш мяне, о Смерць, прашу цябе, падай мне плод з дрэва, што зацяняе мае дзверы. Дай мне гэтую маленькую радасць, і я памру задаволены.

— Калі ты хочаш адно гэтага,— сказала Смерць,— я задаволю цябе.

І яна ўзлезла на апельсінавае дрэва, каб дастаць апельсін. Але, захацеўшы злезці, яна не здолела варухнуцца; Федэрыга не дазваляў.

— Ах, Федэрыга, ты мяне падмануў! — закрычала яна.— Цяпер я пад тваёю ўладай. Але вызваль мяне, я абяцаю табе дзесяць год жыцця.

— Дзесяць год! Такая драбніца! — сказаў Федэрыга.— Калі хочаш злезці, мая даражэнькая, будзь трошкі шчадрэйшая.

— Я дам табе дваццаць.

— Ты смяешся з мяне!

— Я дам табе трыццаць.

— Гэта амаль трэцяя частка таго, што я хачу.

— Дык ты хочаш жыць сто год?

— Якраз столькі, мая дарагая.

— Федэрыга, гэта ўжо занадта.

— Ну што ты хочаш! Я люблю жыццё.

— Добра, хай будзе сто год, што тут зробіш,— сказала Смерць і адразу ж адчула, што можа злезці.

Адно яна пайшла, Федэрыга падняўся, цудоўна сябе адчуваючы, і пачаў новае жыццё з сіламі маладзёна і спрактыкаванасцю старога. Усё, што вядома пра ягонае новае жыццё, дык гэта, што ён і надалей па-дзівацку задавольваў свае жаданні, у прыватнасці плоцкую прагу, чынячы трохі дабра, калі з’яўлялася на тое нагода, але думаючы пра ўратаванне душы не болей, чым падчас першага жыцця.

Сто год мінула, Смерць зноў пастукала ў ягоныя дзверы і застала яго ў ложку.

— Ты гатовы? — спыталася яна.

— Я паслаў па спавядальніка,— адказаў Федэрыга.— Пасядзі ля агню, пакуль ён прыйдзе. Мне толькі адпусцяць грахі, і мы рушым з табою ў вечнасць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Навелы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Навелы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Гі Мапасан - Навелы
Гі Мапасан
Томас Ман - Навелы
Томас Ман
Андрэ Маруа - Навелы
Андрэ Маруа
Отзывы о книге «Навелы»

Обсуждение, отзывы о книге «Навелы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x