Аднак, прыгледзеўшыся ўважлівей, можна лёгка вылучыць долю кожнага з прататыпаў у агульным паданні або, прынамсі, адрозніць сярод іх двух герояў, а менавіта: дона Хуана Тэнорыо [20] Дон Хуан Тэнорыо — персанаж шэрагу легендаў, распуснік і валацуга, яго вобраз выкарыстаны ў камедыі Мальера «Дон Жуан», Моцартавай оперы з той самай назвай і ў драме Пушкіна «Каменны госць».
, якога, як усім ведама, уцягнула за сабою каменная статуя, і дона Хуана дэ Маранья [21] Дон Хуан дэ Маранья — маецца на ўвазе севільскі арыстакрат дон Мігель дэ Маньяра (1626—1679), які, прабавіўшы маладыя гады ў распусце, пасля пакаяўся, стаў на шлях дабрачыннасці і пайшоў у манастыр. Мерымэ выкарыстоўвае ў навеле рысы абодвух персанажаў.
, які скончыў зусім інакш.
Пра жыццё абодвух расказваюць аднолькава: паданні розняцца толькі развязкаю. А развязак шмат — на ўсе густы, як у п’есах Дзюсі [22] Дзюсі Жан-Франсуа (1733—1816) — французскі драматург, аўтар сентыментальных меладрам і перапрацовак п’ес Шэкспіра.
, якія, залежна ад чуллівасці чытачоў, могуць канчацца або добра, або дрэнна.
Што ж да праўдзівасці гэтага апавядання ці гэтых двух апавяданняў, дык яна бясспрэчная, і вы б надзвычай абразілі мясцовы севільскі патрыятызм, калі б засумняваліся ў існаванні гэтых шыбенікаў, якія паставілі пад падазрэнне радаводы найшляхотнейшых севільскіх сем’яў. Дом дона Хуана Тэнорыо паказваюць іншаземцам, і няма ніводнага аматара мастацтваў, які б, пабыўшы ў Севільі, не наведаў царквы Міласэрнасці. Там можна пабачыць магілу рыцара дэ Маранья, а на ёй такі надпіс, прадыктаваны яго пакорнасцю ці, калі хочаце, гордасцю: Aquí yace el peor hombre que fué an el mundo [23] Тут спачывае найгоршы з людзей, што толькі жыў на свеце (ісп.).
. I як пасля гэтага сумнявацца? Паказаўшы вам гэтыя два помнікі, ваш чычэронэ, безумоўна, раскажа вам і пра тое, як дон Хуан (невядома каторы) зрабіў дзіўныя прапановы Хіральдзе, бронзавай статуі, што вянчае маўрытанскую вежу катэдры, і як Хіральда гэтыя прапановы прыняла; пра тое, як сагрэты віном дон Хуан, гуляючы левым берагам Гвадалквівіра, папрасіў агню ў чалавека, што ішоў правым берагам і курыў цыгару, і як рука таго чалавека (а гэта быў не хто іншы, як сам д’ябал) падоўжылася настолькі, што працягнулася праз раку і падала дону Хуану цыгару, ад якое ён запаліў сваю, ані не зважыўшы на гэтае папярэджанне, гэтак знячулела яго душа...
Я паспрабаваў вызначыць долю кожнага з донаў Хуанаў у агульнай карціне іх зладзействаў і злачынстваў. Не бачачы лепшага выйсця, я пастараўся апісаць толькі тыя прыгоды майго героя дона Хуана дэ Маранья, якія паводле ўстойлівае традыцыі не прыпісваюцца дону Хуану Тэнорыо, так добра ў нас вядомаму дзякуючы шэдэўрам Мальера і Моцарта.
Граф дон Карлас дэ Маранья быў адным з самых багатых і паважаных дваран Севільі. Ён паходзіў са славутага роду і ў вайне супраць паўстанцаў-марыскаў сваёю смеласцю даказаў, што варты сваіх выбітных продкаў. Пасля скарэння Альпухары ён вярнуўся ў Севілью са шнарам на лобе і з безліччу запалоненых дзяцей нявернікаў, якіх ён парупіўся ахрысціць і з выгодай прадаў у хрысціянскія дамы. Нягледзячы на раны, якія, зрэшты, зусім не псавалі яго твару, ён спадабаўся адной панне з добрага дому, і яна аддала яму перавагу над шматлікімі кавалерамі, што дамагаліся яе рукі. Ад гэтага шлюбу нарадзілася спачатку некалькі дачок, з якіх адны па пэўным часе выйшлі замуж, а другія пайшлі ў кляштар. Дон Карлас дэ Маранья ўжо быў зусім зняверыўся мець прадаўжальніка роду, як урэшце нарадзіўся сын, і сэрца яго напоўнілася радасцю і спадзяваннем, што яго старажытны маярат не пяройдзе да бочнае лініі.
Дон Хуан, гэты так чаканы сын, герой гэтае праўдзівае гісторыі, рос пестуном, як і належыць адзінаму спадкаемцу славутага імя і вялікага багацця. Яшчэ зусім дзіцем, ён ужо быў сам сабе гаспадар, і ў бацькавым палацы ніхто не наважваўся яму пярэчыць. Але ж толькі маці хацела, каб ён быў гэткі пабожны, як яна, а бацька — каб сын быў адважны, як і ён сам. Тая, годзячы дзіцяці пяшчотамі і пачастункамі, прымушала яго завучваць літаніі, ружанцы, усе абавязковыя і дадатковыя малітвы. Замест калыханкі яна чытала яму з жыццяў святых. Са свайго боку, бацька вучыў сына рамансам пра Сіда [24] Рамансы пра Сіда — кароткія эпічныя песні, што ўзніклі ў Іспаніі ў XIV — XV стст. і апавядалі пра нацыянальнага героя Руі Дыяса, празванага Сідам.
і Бернарда дэль Карпіо 7, расказваў яму пра паўстанне марыскаў і глядзеў з ухвалай, калі сын праз цэлы дзень практыкаваўся кідаць кап’ё, страляць з арбалета ці нават з аркебузы ў ляльку, убраную на маўра, якую ён загадаў паставіць у канцы саду [25] Бернарда дэль Карпіо — нацыянальны герой Іспаніі.
.
Читать дальше