Праспэр Мерымэ - Навелы

Здесь есть возможность читать онлайн «Праспэр Мерымэ - Навелы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Навелы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Навелы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Выдатны рэаліст, майстар навелы П. Мерымэ (1803-1870) у сваіх творах малюе свет вялікіх чалавечых пачуццяў, яркія эпізоды жыцця, у якіх раскрываюцца своеасаблівыя і моцныя характары герояў. 

Навелы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Навелы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Мы думалі, што ты знік назаўжды,— сказаў дон Джузэпэ.— Казалі, што ты зрабіўся пустэльнікам.

— Праўду казалі,— адказаў Федэрыга.

— А што гэта ты вырабляў тыя тры гады, што мы цябе не бачылі? — разам спыталіся ўсе астатнія.

— Маліўся, браты мае,— адказаў Федэрыга набожна; потым выцягнуў з кішэні калоду картаў, якую ён дбайна захоўваў, і дадаў: — А вось мой малітоўнік.

Гэты адказ выклікаў выбух смеху, усе былі ўпэўненыя, што Федэрыга выправіў сваё становішча за кошт менш удалых гульцоў, чым тыя, з якімі ён сустрэўся зараз і якія прагнулі зруйнаваць яго другі раз. Некаторыя, не жадаючы больш чакаць, хацелі запрасіць яго за гульнёвы стол, але Федэрыга папрасіў іх адкласці гульню на вечар і паклікаў грамаду ў залу, у якую, паводле ягонага загаду, прынеслі цудоўны абед, які зарадаваў усіх.

Абед гэты быў шмат весялейшы за вячэру з апосталамі; што праўда, там пілі адно мальвазію і лакрыму [17] Мальвазія і лакрыма-хрысці — знакамітыя гатункі вінаў. Першае вырабляюць з варанага мускату, другое даюць вінаграднікі, што растуць каля падэшвы Везувія. , але бяседнікі, за выключэннем аднаго, не каштавалі лепшых вінаў.

Яшчэ да прыходу гасцей Федэрыга набыў калоду картаў, цалкам падобных на першыя, каб пры патрэбе можна было падмяніць адны на другія і, прайграючы адну гульню з трох, адвесці ад сябе ўсялякія падазрэнні. Адну калоду ён паклаў справа ад сябе, другую — злева.

Паабедаўшы, высакародны хаўрус усеўся за зялёным сукном. Спачатку Федэрыга паклаў на стол звычайныя карты і прызначыў невысокія стаўкі на ўсю гульню. Хочучы захапіцца гульнёю і праверыць свае сілы, ён пастараўся як мага лепей згуляць дзве першыя партыі, але прайграў абедзве, не без прыхаванае прыкрасці. Тады ён загадаў прынесці віна і скарыстаў момант, калі пераможцы пілі за свае мінулыя і будучыя поспехі, каб адною рукою схаваць звычайныя карты, а другою пакласці на іхняе месца чарадзейныя.

Калі началася трэцяя партыя, Федэрыга, што ніяк не сачыў за гульнёю, меў магчымасць паназіраць, як гуляюць іншыя, і ўбачыў, што яны шальмуюць. Гэтае выкрыццё моцна ўзрадавала яго. З гэтага моманту ён мог са спакойным сумленнем вычышчаць кішэні сваіх супраціўнікаў. Яго зруйнавалі не ўмельствам, не ўдалаю гульнёю, а махлярствам, значыцца, ён мог вышэй цаніць сваю сілу, і гэтае меркаванне апраўдвалася ягонымі былымі поспехамі. Павага да сябе (і што толькі не жывіць яе!), упэўненасць у помсце і выйгрышы — вось тры пачуцці, мілыя сэрцу мужчыны. Федэрыга адчуў іх усе разам; але, думаючы аб мінулым сваім шанцаванні, ён згадаў пра дванаццаць радавітых юнакоў, за кошт якіх ён узбагаціўся. I, перакананы, што гэтыя юнакі былі адзіныя сумленныя гульцы, з якімі яму даводзілася мець справу, ён упершыню пакаяўся, што выйграў у іх. Змрочная хмара закрыла на ягоным твары промні бліскучае радасці, і ён глыбока ўздыхнуў, выйграўшы трэцюю партыю.

За ёю ішло мноства іншых, большасць з якіх Федэрыга пастараўся выйграць, такім чынам, выйгрыш за гэты першы вечар дазволіў яму заплаціць за абед і за кватэру на месяц наперад. На той дзень ён толькі таго й хацеў. Расчараваныя прыяцелі ягоныя паабяцалі, развітваючыся, вярнуцца заўтра.

Назаўтра і ва ўсе наступныя дні Федэрыга выйграваў і прайграваў так спрытна, што за кароткі час здолеў сабраць значную суму і ніхто не здагадаўся пра сапраўдную прычыну ягонае ўдачы. Тады ён пакінуў гатэль і пасяліўся ў вялікім палацы, дзе час ад часу ладзіў цудоўныя святы. Найпрыгажэйшыя жанчыны спрачаліся за ягоныя позіркі, найдалікатнейшыя віны падаваліся на яго стол, Федэрыгаў палац славіўся як асяродак асалод.

Год Федэрыга гуляў асцярожна і нарэшце вырашыў здзейсніць сваю помсту да канца, зруйнаваўшы галоўных магнатаў у краіне. Дзеля гэтага, абмяняўшы на каштоўнасці большую частку свайго золата, ён праз тыдзень пасля таго запрасіў іх на надзвычайнае свята, на якое ён склікаў найлепшых музыкаў, ліцадзеяў і якое мелася скончыцца грандыёзнаю гульнёю найбагацейшых. Каму не ставала грошай — пазычылі іх у жыдоў, іншыя прынеслі ўсё, што мелі — і ўсё пусцілі на вецер. Федэрыга выехаў уночы, везучы з сабою золата і каштоўнасці.

З гэтага часу ён зрабіў для сябе правілам гуляць бос-кімі картамі адно з несумленнымі гульцамі, лічачы, што ён дастаткова ўдачлівы, каб гуляць з іншымі простымі картамі. Такім чынам ён аб’ездзіў усе гарады на зямлі, усюды гуляючы і заўжды выйграючы, карыстаючыся ў кожнай краіне тым, што было ў ёй найлепшага.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Навелы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Навелы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Гі Мапасан - Навелы
Гі Мапасан
Томас Ман - Навелы
Томас Ман
Андрэ Маруа - Навелы
Андрэ Маруа
Отзывы о книге «Навелы»

Обсуждение, отзывы о книге «Навелы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x