Праспэр Мерымэ - Навелы

Здесь есть возможность читать онлайн «Праспэр Мерымэ - Навелы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Навелы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Навелы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Выдатны рэаліст, майстар навелы П. Мерымэ (1803-1870) у сваіх творах малюе свет вялікіх чалавечых пачуццяў, яркія эпізоды жыцця, у якіх раскрываюцца своеасаблівыя і моцныя характары герояў. 

Навелы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Навелы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Смерць, што была асобаю добраю, села на ўслонік і прасядзела цэлую гадзіну, а святар усё не ішоў. Нарэшце ёй надакучыла, і яна сказала гаспадару:

— Стары, ты й другі раз не паспеў уладкаваць свае справы за сто год, што мы з табою не бачыліся?

— Дальбог, я меў багата іншых справаў,— сказаў ста-ры, іранічна ўсміхаючыся.

— Добра! — сказала Смерць, абражаная ягоным няверам.— Ты больш і хвіліны не пражывеш!

— Ат! — сказаў Федэрыга, пакуль яна дарэмна спрабавала падняцца.— Я са свайго вопыту ведаю, што ты занадта згаворлівая, каб пашкадаваць мне яшчэ некалькі год адтэрміноўкі.

— Некалькі год, нягоднік! (Яна марна намагалася адсунуцца ад каміна.)

— Пэўна ж, але гэтым разам я не буду такі патрабавальны, а як я больш не хачу перажываць старасць, то на трэці раз мяне задаволяць і сорак год.

Смерць пераканалася, што яна не можа адчапіцца ад услоніка, як некалі ад дрэва, што яе трымае звышнатуральная сіла, але, загневаная, яна нічога не хацела даваць.

— Я ведаю, як наставіць цябе на розум,— сказаў Федэрыга і загадаў кінуць у агонь тры бярэмкі дроваў. Праз хвіліну ў каміне забушавала полымя, прычыняючы Смерці нязносныя пакуты.

— Злітуйся, злітуйся! — закрычала яна, адчуваючы, што яе старыя косці пачынаюць гарэць.— Абяцаю табе сорак год здароўя.

На гэтыя словы Федэрыга зняў чары, і Смерць уцякла, напалову спечаная.

Належны час мінуў, і яна вярнулася па Федэрыга, што чакаў яе гатовы, з торбаю за плячыма.

— Гэтым разам твой час надышоў,— сказала яна, хутка ўваходзячы.— Няма чаго марудзіць. Але нашто табе торба?

— У ёй душы дванаццаці гульцоў — маіх сяброў, якіх я некалі вызваліў з апраметнае.

— Няхай яны вяртаюцца туды з табою разам! — сказала Смерць і, схапіўшы Федэрыга за валасы, памкнулася ў неба. Недзе апоўдні яна апусцілася са сваёю здабычай у бездань гары Жыбэль. Наблізіўшыся да брамы апраметнае, яна стукнула тры разы.

— Хто там? — спытаўся Плутон.

— Гулец Федэрыга,— адказала Смерць.

— Не адчыняйце,— закрычаў Плутон, адразу згадаўшы пра дванаццаць прайграных партыяў.— Гэты махляр спустошыць мае ўладанні!

Як Плутон адмовіўся адчыніць, то Смерць панесла палонніка да брамы чыстца, але вартавы анёл забараніў яму ўваходзіць, даведаўшыся, што ён у стане смяротнага граху. На вялікі жаль Смерці, якая моцна гневалася на Федэрыга, яна мусіла несці яго да райскіх краёў.

— Хто ты? — спытаўся святы Пятро ў Федэрыгі, калі Смерць прывяла яго да ўвахода ў рай.

— Той, што калісьці прымаў вас,— адказаў той,— і частаваў паляўнічым здабыткам.

— I ты наважваешся паўстаць тут у такім стане? — закрычаў святы Пятро.— Ці ты не ведаеш, што шлях на неба закрыты табе падобным? Ты, няварты нават чыстца, шукаеш месца ў раі?

— Святы Пятро,— сказаў Федэрыга,— хіба так прымаў я вас, калі вы з вашым найсвятшым настаўнікам год сто восемдзесят таму прыйшлі прасіць маёй гасціннасці?

— Усё гэта добра,— зноў сказаў святы Пятро сярдзіта, але ўжо трохі мякчэй.— Але сам я не магу пусціць цябе. Пайду раскажу Ісусу Хрысту пра твой прыход, пабачым, што ён скажа.

Гасподзь наш, папярэджаны, з’явіўся да райскае брамы і ўбачыў, што Федэрыга ўкленчыў на парозе, а дванаццаць душ стаяць побач з ім, па шэсць з кожнага боку. Тады, ахоплены спачуваннем, ён сказаў Федэрыгу:

— Добра, ты яшчэ праходзь. Але пусціць гэтыя дванаццаць душ, месца якім у пекле, не дазволіла б мне сумленне.

— Што вы, Пане,— сказаў Федэрыга.— Але ж калі я меў гонар прыняць вас у сваім доме, хіба не было з вамі дванаццаці спадарожнікаў, якіх я, як і вас, пастараўся прыняць як мага лепей?

— Няма рады працівіцца гэтаму чалавеку,— сказаў Ісус Хрыстос.— Уваходзьце, калі ўжо прыйшлі, але не ўздумайце хваліцца ласкаю, што вам зроблена: то быў бы благі прыклад.

Душы чыстца

Пераклад: Сяргей Шупа

Цыцэрон сказаў у адным месцы, здаецца, у трактаце «Аб натуры багоў» [19] ...у трактаце «Аб натуры багоў» — дакладней, у раздзеле XXI трэцяй часткі згаданага трактата Цыцэрона. , што ёсць некалькі Юпітэраў — адзін Юпітэр на Крыце, яшчэ адзін у Алімпіі, яшчэ адзін у іншым месцы — так што ў Грэцыі няма ніводнага хоць трохі вядомага горада, дзе б не было свайго ўласнага Юпітэра. З усіх гэтых Юпітэраў зрабілі аднаго, якому прыпісалі ўсе авантуры кожнага яго цёзкі. Гэтым і тлумачыцца тая незлічоная колькасць любосных прыгодаў, з якіх славіцца гэты бог.

Гэткая ж самая блытаніна адбылася і з донам Хуанам, персанажам, які сваёй славутасцю набліжаецца да Юпітэравай. Адна толькі Севілья мае некалькіх донаў Хуанаў. Свой дон Хуан ёсць і ў шмат якіх іншых гарадах. Аб кожным з іх некалі было асобнае паданне, але з часам усе яны зліліся ў адно.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Навелы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Навелы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Гі Мапасан - Навелы
Гі Мапасан
Томас Ман - Навелы
Томас Ман
Андрэ Маруа - Навелы
Андрэ Маруа
Отзывы о книге «Навелы»

Обсуждение, отзывы о книге «Навелы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x