Гі Мапасан - Навелы

Здесь есть возможность читать онлайн «Гі Мапасан - Навелы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Навелы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Навелы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік навел, перакладзеных з французскай мовы пісьменніка Гі дэ Мапасана.

Навелы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Навелы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ад світання да тае пары, калі высокія дрэвы голым галлём працінаюць чырвоны сонечны дыск, яны прадзіраліся праз густыя лясы, але нічога не знайшлі.

Нарэшце, злыя і расчараваныя, яны пусцілі павады і ехалі па зарослай прасецы, збянтэжаныя ад таго, што воўк здолеў абвесці вакол пальца такіх спрактыкаваных паляўнічых, як раптам іх ахапіў несвядомы страх.

Старэйшы брат сказаў:

— Нейкі надта незвычайны звер. Ён думае па-чалавечы.

Малодшы адказаў:

— А можа, варта, каб наш стрыечнік біскуп блаславіў кулю альбо які святар замовіў яе.

Яны змоўклі. Жан зноў пачаў:

— Бач, сонца заходзіць. Зноў сёння ўночы ваўчуга кінецца на некага.

Ён не дагаварыў, як яго конь стаў дыба, а братаў пачаў неспакойна кідацца. Перад імі раскінуўся голы хмызняк, і менавіта адтуль выйшаў вялізны звер і пабег да лесу.

Браты радасна зацюгакалі, схіліліся над грывамі моцных коней, усім целам штурхнулі іх уперад, і тыя ад крыку, прымусу, галасу і шпораў пусціліся ў такі галоп, што здалося, быццам дужыя верхаўцы нагамі заціскалі цяжкіх коней і ляцелі ў паветры.

Што было духу імчалі яны, прадзіраліся праз гушчары, адольвалі яры, падымаліся на ўзгоркі, спускаліся ў лагчыны і штосілы трубілі ў рог, гукаючы слуг і сабак.

І раптам у разгар гэтай шалёнай пагоні мой прашчур стукнуўся галавою аб вялікае рала, якое рассекла яму чэрап. Мёртвы, ён зляцеў на зямлю, а спуджаны конь памчаўся далей і знік у лясным змроку.

Малодшы д'Арвіль саскочыў з каня, падхапіў брата на рукі і заўважыў, што з раны на галаве цякуць кроў і мазгі.

Ён сеў побач з целам, паклаў сабе на калені разбітую, чырвоную ад крыві галаву і моўчкі глядзеў на нерухомы братаў твар. Потым яго ахапіў нечуваны дагэтуль страх, страх перад цемрай, перад самотай у бязлюдным лесе, а таксама страх перад жахлівым ваўком, які, помсцячы за сябе, толькі што забіў яго брата.

Згусціліся прыцемкі, ад пранізлівага холаду патрэсквалі дрэвы. Франсуа калаціла, ён больш не мог тут ні хвіліны заставацца, ён устаў і ледзь не самлеў. У лесе было ціха, не чулася ні сабачага брэху, ні спеву рога; нябачны абшар маўчаў, і штосьці жахлівае, вусцішнае вісела ў змрочнай цішыні сцюдзёнага вечара.

Ён падхапіў на свае магутныя рукі вялікае Жанава цела, падняў яго і паклаў на сядло, каб везці ў замак. Ён няспешна паехаў па лесе, здурнелы ад страшных, пагрозлівых, неадступных прывідаў.

І раптам на ахутанай ноччу сцежцы прамільгнуў чыйсьці вялікі цень. Гэта быў звер. Паляўнічы скалануўся ад жаху, кроплі халоднага поту скаціліся ў яго па спіне, ён шырока, як апанаваны д'яблам манах, перажагнаўся, напалоханы нечаканым вяртаннем злавеснага прыхадня. Але тут яго позірк упаў на нерухомае цела, і раптам, перайшоўшы ад страху да шаленства, Франсуа страсянуўся ад неўтаймоўнай лютасці.

Ён прышпорыў каня і пагнаўся за ваўком.

Ён цкаваў яго ў гушчары, у ярах, у барах і гаях, якіх больш не пазнаваў, бо не зводзіў вачэй са светлага ценю, што ў густой начной цемры бег наперадзе.

Здавалася, яго конь таксама набыў незвычайную моц і запал. З выцягнутай храпай, з нябожчыкам упоперак сядла, ён нёсся наперад і чапляўся бакамі аб дрэвы, біў нагамі па камянях. Калючкі выдзіралі ў яго шэрсць, храпа натыкалася на тоўстыя ствалы і пакідала на іх кроў, шпоры выдзіралі шматкі скуры.

І раптам, калі над пагоркамі заззяла поўня, воўк і коннік выскачылі з лесу і рынуліся ў лагчыну. Дно яе было завалена каменнем, а з бакоў уздымаліся высокія скалы, выйсця адтуль не было; зацкаваны, воўк азірнуўся.

Франсуа радасна крыкнуў, а рэха надхапіла і пракаціла па скалах яго зычны крык, ён саскочыў з каня з цесаком у руцэ.

Гатовы змагацца, воўк натапырыўся і выгнуў хіб, вочы ў яго ззялі, як зоркі. Але перад тым як пачаць, дужы паляўнічы падхапіў брата, пасадзіў яго на валун, абклаў каменнем скрываўленую галаву і закрычаў яму ў самыя вушы, быццам глухому: «Глядзі, Жан, глядзі!»

І ён кінуўся на пачвару. Ён мог бы перакуліць гару, голымі рукамі раструшчыць камень. Звер хацеў глэмнуць яго і выпусціць вантробы, але Франсуа ўхапіў ваўка за хіб і, нават не скарыстаўшы зброі, пачаў павольна сціскаць яму горла, адчуваючы, як цішэе дыханне і спыняецца сэрца. Ён смяяўся ад дзікай радасці, усё мацней сціскаючы ваўка ў смяротных абдымках, і ў захапленні крычаў: «Глядзі, Жан, глядзі!» Воўк перастаў змагацца, яго цела абмякла. Ён сканаў.

Тады Франсуа ўзяў яго на рукі, падышоў і кінуў брату пад ногі, пяшчотна паўтараючы: «Глядзі, глядзі, глядзі, Жан, вось ён!»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Навелы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Навелы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Праспэр Мерымэ - Навелы
Праспэр Мерымэ
Томас Ман - Навелы
Томас Ман
Андрэ Маруа - Навелы
Андрэ Маруа
Отзывы о книге «Навелы»

Обсуждение, отзывы о книге «Навелы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x