Штэфан Цвэйг - Пякучая таямніца

Здесь есть возможность читать онлайн «Штэфан Цвэйг - Пякучая таямніца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пякучая таямніца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пякучая таямніца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Адзін з самых любімых жанраў аўстрыйскага пісьменніка Шт. Цвэйга (1881 — 1942), у якім ён найчасцей і выступаў,— навела. У кнігу «Пякучая таямніца», якая, дарэчы, выходзіць упершыню на беларускай мове, уключаны самыя лепшыя яго навелы.

Пякучая таямніца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пякучая таямніца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ніколі, ніколі ў жыцці не сустракала я твару, на якім так адкрыта, аголена і бессаромна адлюстроўваліся б страсці гульца, і я не зводзіла з яго вачэй, прыкаваная, заварожаная яго ўтрапёнасцю, як ён сам — скокамі і кручэннямі шарыка. З гэтай хвіліны я нічога болей не заўважала навокал; усё здавалася мне бледным, цьмяным, расплывістым, шэрым у параўнанні з палымнеючым агнём гэтага твару; я забылася пра існаванне другіх людзей і добрую гадзіну назірала за гэтым чалавекам, за кожным яго жэстам. Вось у вачах яго ўспыхнула яркае святло, сціснутыя вузлом рукі разляцеліся, як ад выбуху, і дрыготкія пальцы прагна выцягнуліся — круп'е падсунуў да яго дваццаць залатых манет. У гэтую секунду твар яго раптам заззяў і адразу памаладзеў, маршчыны разгладзіліся, вочы заблішчалі, зведзенае сутаргаю цела лёгка і радасна выпрасталася; вольна, як коннік у сядле, сядзеў ён, святкуючы перамогу, пальцы гулліва і з любасцю перабіралі круглыя звонкія манеты, стукалі імі адна аб адну, вымушалі скакаць, меладычна звінець. Потым ён зноў неспакойна павярнуў галаву, абвёў зялёны стол позіркам маладога паляўнічага сабакі, які шукае след, і раптам рыўком шпурнуў усю кучку залатых манет на адзін квадрацік. І зноў гэтая насцярожанасць, гэтае напружанае чаканне. Зноў папаўзлі ад вуснаў да носа дрыготкія ўдары хваляў, сутаргава сціснуліся рукі, твар юнака знік, схаваўся за выразам прагнага нецярпення, якое тут жа перайшло ў расчараванне: па-юнацку ўзбуджаны твар звяў, пабляк, пабялеў і пастарэў, позірк пацьмянеў і згас — і ўсё гэта ў адно кароткае імгненне, калі шарык упаў не на тую лічбу. Ён прайграў; некалькі секунд глядзеў перад сабою тупа, як бы нічога не разумеючы; але вось, быццам падагнаныя выкрыкам круп'е, пальцы зноў схапілі некалькі залатых манет. Аднак упэўненасці ўжо не было, ён кінуў манеты спачатку на адно поле, потым, перадумаўшы, — на другое, і калі шарык ужо пачаў рухацца, хутка, быццам ён падпарадкоўваўся раптоўнаму натхненню, дрыготкаю рукою шпурнуў яшчэ дзве скамячаныя паперкі на той самы квадрат.

Гэтая захапляючая змена ўдач і няўдач працягвалася безупынна каля гадзіны, і ўсю гэтую гадзіну, затаіўшы дыханне, я ні на міг не адводзіла зачараванага позірку ад яго няспынна пераменлівага твару, на якім адлівалі і прылівалі, кіпелі ўсе пачуцці; я не зводзіла вачэй з гэтых магічных рук, кожны мускул якіх пластычна перадаваў усю крывую пад'ёму і спаду перажыванняў. Ніколі ў тэатры не ўглядвалася я так напружана ў твар акцёра, як у гэты твар, па якім, быццам святло і цені на ландшафце, прабягала, бесперапынна мянялася цэлая гама колераў і пачуццяў. Ніколі не была я так захоплена гульнёю, як гэтым адлюстраваным чужым хваляваннем; каб хто-небудзь сачыў за мною цяпер, ён прыпісаў бы мой пільны, нерухомы, напружаны позірк уздзеянню гіпнозу; і праўда, я была як бы ў поўным здранцвенні; я не магла адарвацца ад гэтага твару, і ўсё ў зале — агні, смех людзей — адчувала толькі цьмяна, як жоўтую смугу, сярод якой палымнеў гэты твар — агонь сярод агнёў. Я нічога не чула, нічога не адчувала, не заўважала, як тоўпіліся навокал людзі, як другія рукі раптоўна працягваліся, нібы шчупальцы, кідалі грошы ці заграбалі іх; я не заўважала шарыка, не чула голасу круп'е і разам з тым бачыла, нібы ў сне, усё, што адбывалася, па гэтых руках і па гэтым твары зусім выразна, павялічана, як ва ўвагнутым люстэрку, дзякуючы надзвычайнаму хваляванню гэтага чалавека; ці падаў шарык на чорнае або чырвонае, круціўся ён ці спыняўся, мне не трэба было глядзець на рулетку: усё — пройгрыш і выйгрыш, надзея і расчараванне — адбівалася з надзвычайнаю сілаю ў яго міміцы і жэстах.

Але вось настала жахлівая хвіліна: тое, чаго ў глыбіні душы я ўвесь час няясна баялася, што мучыла мяне, як блізкая навальніца, раптам ударыла па маіх нацягнутых нервах. Зноў шарык з кароткім брынклівым стукам торкнуўся ў паглыбленне, зноў настала секундная паўза — сотня людзей затаіла дыханне, голас круп'е абвясціў «нуль», і яго спрытная лапатка ўжо зграбала звонкія манеты і шаматкія паперкі. І ў гэты момант моцна сціснутыя рукі зрабілі страшны рух; яны як бы ўскочылі, каб схапіць нешта, чаго не было, і зняможана апусціліся на стол. Потым яны раптам ажылі, зляцелі са стала, пачалі караскацца, як дзікія кошкі, па ўсім тулаве, наверх, уніз, направа, налева, ліхаманкава шнарылі па кішэнях — ці не завалялася дзе-небудзь забытая манета. Але кожны раз вярталіся яны пустыя, усё шалёней узнаўляючы бяссэнсавыя, дарэмныя пошукі, а рулетка ўжо зноў круцілася і гульня працягвалася. Звінелі манеты, перасоўваліся крэслы, і сотні нягучных разнастайных шумаў напаўнялі залу. Я дрыжала, ахопленая жахам: я перажывала ўсё так выразна, быццам гэта былі мае пальцы, што роспачна спрабавалі адшукаць у кішэнях і складках скамячанай адзежы хоць адну манету. І раптам чалавек, які сядзеў насупраць мяне, парывіста ўскочыў, як нехта, каму млосць падступіла да горла і ён ускоквае, каб не задыхнуцца; крэсла за ім з грукатам паляцела на падлогу. Але ён не заўважыў гэтага, не бачыў людзей, якія спалохана і здзіўлена ўступалі яму дарогу, і, хістаючыся, пабрыў прэч ад стала.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пякучая таямніца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пякучая таямніца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пякучая таямніца»

Обсуждение, отзывы о книге «Пякучая таямніца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x