Штэфан Цвэйг - Пякучая таямніца

Здесь есть возможность читать онлайн «Штэфан Цвэйг - Пякучая таямніца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пякучая таямніца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пякучая таямніца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Адзін з самых любімых жанраў аўстрыйскага пісьменніка Шт. Цвэйга (1881 — 1942), у якім ён найчасцей і выступаў,— навела. У кнігу «Пякучая таямніца», якая, дарэчы, выходзіць упершыню на беларускай мове, уключаны самыя лепшыя яго навелы.

Пякучая таямніца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пякучая таямніца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Дзе вы жывяце?

— У мяне няма кватэры... Я толькі ўвечары прыехаў з Ніцы... да мяне нельга...

Апошнія словы я зразумела не адразу. Толькі пазней мне стала ясна, што ён прымаў мяне за... какотку, за адну з тых жанчын, якія гуртам бадзяюцца ўночы каля казіно, спадзеючыся вывудзіць грошы ў шчаслівага гульца або ў п'янага. Дый што мог ён яшчэ падумаць — бо толькі цяпер, калі я гэта вам расказваю, я адчуваю ўсю неверагоднасць і фантастычнасць майго становішча; сапраўды, бесцырымоннасць, з якою я адарвала яго ад лаўкі і пацягнула за сабою, зусім не адпавядала паводзінам прыстойнай жанчыны. Але пра гэта я тады не падумала; толькі пазней, занадта позна здагадалася пра яго жудасную памылку. Бо іначай я ніколі б не вымавіла тых слоў, якія маглі адно павялічыць непаразуменне. Я ж сказала:

— Тады трэба наняць пакой у гатэлі. Тут вам нельга заставацца. Вам трэба дзе-небудзь знайсці прытулак.

Тут толькі я зразумела ягоную непрыемную мне памылку, бо ён нават не павярнуўся да мяне, а неяк насмешліва адказаў:

— Не, мне не трэба пакой, мне наогул нічога не трэба. Не турбуйся, з мяне нічога не выціснеш. Ты звярнулася не ў адрас, у мяне няма грошай.

Гэта было сказана з такою жахліваю абыякавасцю; гэты прамоклы, ушчэнт спустошаны чалавек стаяў як нежывы, бяссільна прыхіліўся да сцяны, і я не паспела нават дробязна, па-дурному пакрыўдзіцца, настолькі моцна я была ашаломлена. Мною авалодала пачуццё, якое ўзнікла ў першы момант, калі ён, хістаючыся, выйшаў з залы, і не пакідала ўсю апошнюю фантастычна недарэчную гадзіну: жывая істота, юная, дыхаючая, асуджаная на смерць, і я павінна выратаваць яе. Я падышла бліжэй.

— Не турбуйцеся за грошы, хадземце. Тут вам нельга заставацца, я як-небудзь уладкую вас. Не турбуйцеся ні пра што. Толькі хадземце хутчэй.

Ён павярнуў галаву — дождж глуха барабаніў навокал, і з вадасцёкавай рыны да нашых ног збягала вада, — і я зразумела, што ён упершыню спрабуе разглядзець мой твар у цемры. Ён паварушыўся, мусіць, паволі прачынаючыся ад свае летаргіі.

— Ну, як хочаш, — здаўся ён нарэшце. — Мне ўсё роўна... Зрэшты, чаму б і не пайсці? Пойдзем.

Я раскрыла парасон, ён падышоў бліжэй і ўзяў мяне пад руку. Гэтая раптоўная фамільярнасць была мне непрыемная, яна нават спалохала мяне, сэрца сціснулася ад страху. Але я не асмелілася абарваць яго, бо калі б я цяпер адштурхнула яго, ён бы загінуў і ўсе мае намаганні прапалі б дарма. Мы прайшлі некалькі крокаў, якія аддзялялі нас ад казіно. Тут толькі я падумала: як жа мне быць з ім далей? Лепш за ўсё, хутка прыйшло мне ў галаву, завезці яго ў які-небудзь гатэль і сунуць у руку грошы, каб ён мог пераначаваць і заўтра паехаць дадому; што будзе далей — я нават не думала. Да казіно раз-пораз пад'язджалі экіпажы, я паклікала адзін, і мы селі. Калі вазак спытаўся, куды ехаць, я спачатку не ведала, што адказаць. Я разумела, што майго прамоклага да ніткі спадарожніка не прымуць у дарагім гатэлі, і была настолькі нявопытная ў такіх справах, што, не падумаўшы пра двухсэнсавасць становішча, крыкнула:

— У які-небудзь гатэль прасцей.

Вазак, які ўвесь час быў пад дажджом, абыякава пагнаў коней. Мой сусед не гаварыў ні слова; колы грукаталі, і дождж шалёна барабаніў у шкло; зачыненая ў гэтай цеснай, падобнай на труну скрыні, я адчувала сябе так, быццам везла нябожчыка. Я старалася сабрацца з думкамі, знайсці словы, каб перарваць дзіўнае, цяжкае маўчанне, але мне нічога не прыходзіла ў галаву. Праз некалькі хвілін экіпаж спыніўся; я выйшла першая, і, пакуль мой спадарожнік машынальна, нібы спрасонку, зачыняў дзверцы, я расплацілася. Мы апынуліся каля пад'езда маленькага незнаёмага гатэля; вузенькая шкляная павець бараніла нас ад дажджу, які з шалёнаю ўпартасцю рваў і крэмзаў непраглядную цемру.

Мой незнаёмы спадарожнік, нібы знясілены ад цяжару свайго цела, прыхінуўся да сцяны; вада капала з яго мокрага капелюша і змятай адзежы. Як тапелец, якога толькі што выцягнулі з вады і яшчэ не апрытомнілі, стаяў ён там, і каля ног утварыўся ручай вады, якая сцякала з яго. Ён нават не спрабаваў атрэсціся, зняць капялюш, з якога кроплі падалі на твар і на лоб. Ён стаяў, абыякавы да ўсяго, і я нават апісаць вам не магу, як уразіў мяне гэты надлом.

Але цяпер трэба было нешта зрабіць. Я апусціла руку ў сумачку.

— Вось вам сто франкаў, — сказала я, — вазьміце сабе пакой, а раніцаю едзьце назад у Ніцу.

Ён здзіўлена паглядзеў на мяне.

— Я назірала за вамі ў зале, — сказала я, заўважыўшы, што ён вагаецца. — Я ведаю, што вы ўсё прайгралі, і баюся, што вы збіраецеся зрабіць глупства. І зусім не сорамна прымаць дапамогу... Вось, вазьміце!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пякучая таямніца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пякучая таямніца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пякучая таямніца»

Обсуждение, отзывы о книге «Пякучая таямніца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x