Штэфан Цвэйг - Пякучая таямніца

Здесь есть возможность читать онлайн «Штэфан Цвэйг - Пякучая таямніца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пякучая таямніца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пякучая таямніца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Адзін з самых любімых жанраў аўстрыйскага пісьменніка Шт. Цвэйга (1881 — 1942), у якім ён найчасцей і выступаў,— навела. У кнігу «Пякучая таямніца», якая, дарэчы, выходзіць упершыню на беларускай мове, уключаны самыя лепшыя яго навелы.

Пякучая таямніца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пякучая таямніца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Цяпер уявіце сабе мой стан: я спынілася за дваццаць ці трыццаць крокаў ад лаўкі, дзе нерухома ляжаў няшчасны юнак, які не ведаў, што яму рабіць; з аднаго боку, мяне поўніла жаданне дапамагчы, з другога — стрымлівала ўнаследаваная і прывітая выхаваннем боязь загаварыць на вуліцы з незнаёмым чалавекам. Газавыя ліхтары цьмяна мігцелі пад зацягнутым хмарамі небам; зрэдку мільгалі постаці прахожых; набліжалася поўнач, і я была амаль адна з гэтым змрочным ценем самазабойцы. Пяць, дзесяць разоў памыкалася я падысці да яго, але кожны раз мяне спыняў сорам ці, можа, тайны страх: бо тапелец нярэдка цягне за сабою выратавальніка, і ўвесь час я ўсведамляла недарэчнасць і камічнасць свайго становішча; але я не магла ні загаварыць, ні што-небудзь зрабіць, ні пакінуць яго. І, спадзяюся, вы паверыце мне, што, мабыць, цэлую гадзіну, бясконцую гадзіну, пакуль тысячы і тысячы ўсплёскаў нябачнага мора адмервалі час, я нерашуча тапталася на месцы, ашаломленая і загіпнатызаваная відовішчам поўнага вынішчэння чалавека.

Але ў мяне не хапала мужнасці што-небудзь сказаць або зрабіць, і я прастаяла б гэтак паўночы або падпарадкавалася б голасу разважнасці і пайшла дадому — помніцца, я ўжо троха не адважылася пакінуць на волю лёсу няшчаснага, — як раптам умяшанне стыхійных сіл паклала канец маім хістанням: пачаўся дождж. Увесь вечар наганяла ветрам з мора цяжкія вясеннія хмары, паветра было душнае, лёгкімі, сэрцам адчувалася, што неба навісла зусім нізка, — і вось раптам упала кропля, а за ёю хлынуў падагнаны ветрам сапраўдны цяжкі лівень. Ратуючыся ад яго, я кінулася пад навес кіёска, але, нягледзячы на раскрыты парасон, віхор абліваў пырскамі маю сукенку, раз'юшана скакаў і круціўся. Кроплі шалёна стукалі аб зямлю, і халодны вадзяны пыл пападаў мне нават на твар і на рукі.

Але — і гэта было так жахліва, што і цяпер, праз дваццаць гадоў, як успомню, сэрца сціскаецца, — няшчасны па-ранейшаму нерухома сядзеў на лаўцы пад праліўным дажджом. З усіх вадасцёкавых труб з булькатам бегла вада, з горада чуўся грукат экіпажаў, справа і злева мільгалі цёмныя постаці з паднятымі каўнярамі: усё жывое хавалася, бегла, ратавалася, шукала сховішча, і людзі і жывёлы баяліся разгулу стыхіі — толькі чорны чалавечы камяк на лаўцы не скрануўся з месца, не паварушыўся. Я ўжо гаварыла, што гэты чалавек меў магічную ўласцівасць выказваць кожнае сваё пачуццё рухам або жэстам, і нішто, нішто на свеце не магло з такою надзвычайнаю сілаю выказаць роспач, поўную адмову ад самога сябе, быццам ён ужо быў мёртвы жывым, як гэтая нерухомасць, гэтая нежывая, неадчувальная няўвага да ліўню, гэтая адсутнасць сілы падняцца і прайсці некалькі крокаў да сховішча, гэтая мёртвая абыякавасць да свайго быцця. Ніводзін скульптар, ніводзін паэт, ні Мікеланджэла, ні Дантэ не прымусілі мяне з такою сілаю адчуць апошнюю роспач, апошнюю зямную пакуту, як гэты жывы чалавек, што апынуўся ва ўладзе буйнай стыхіі, занадта стомлены, каб зрабіць хоць якую спробу адгарадзіцца ад яе.

Я не магла болей трываць. Я кінулася да яго праз халодныя патокі дажджу і страсянула гэты мокры камяк, што ляжаў на лаўцы: «Хадземце!» Калі я ўзяла яго за рукаў, штосьці мільганула ў яго мутных вачах, ён зрабіў слабы рух рукою, але не зразумеў мяне. «Хадземце!» — я тузанула за мокры рукаў ужо моцна і амаль сярдзіта. Тады ён павольна, неяк бязвольна падняўся з лаўкі. «Што вам трэба?» — спытаўся ён, і я не знайшла, што адказаць, бо і сама не ведала, куды яго адвесці, толькі б прэч адсюль, ад гэтага халоднага ліўню, ад гэтай бяссэнсавай, самагубнай позы гранічнай роспачы. Я не выпускала яго рукі і цягнула бязвольнае цела ўсё далей, да кіёска, дзе вузкі выступ даху хоць крыху абароніць нас ад шалёнага націску дажджу і ветру. Болей я нічога не думала, нічога не хацела. Толькі б дацягнуць гэтага чалавека пад дах, на сухое месца, — іншых думак не было.

І вось мы апынуліся побач на вузкай сухой палосцы; за спінаю ў нас былі зачыненыя аканіцы кіёска, над галавою — занадта малы навес, і несуцішны лівень абліваў халоднымі пырскамі наша адзенне і твары. Становішча рабілася невыносным. Я проста не магла болей стаяць побач з гэтым наскрозь прамоклым чужым чалавекам. Але, прыцягнуўшы яго сюды, я не магла і пакінуць яго без ніводнага слова на развітанне. Штосьці павінна было адбыцца, і я прымусіла сябе цвяроза зірнуць на ўсю гэтую справу. Лепш за ўсё, падумала я, завезці яго ў экіпажы дадому, а потым вярнуцца ў свой гатэль; заўтра ён ужо сам знойдзе выйсце. І я спыталася ў чалавека, які нерухома стаяў побач са мною і пільна глядзеў у цемру:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пякучая таямніца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пякучая таямніца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пякучая таямніца»

Обсуждение, отзывы о книге «Пякучая таямніца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x