Штэфан Цвэйг - Пякучая таямніца

Здесь есть возможность читать онлайн «Штэфан Цвэйг - Пякучая таямніца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пякучая таямніца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пякучая таямніца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Адзін з самых любімых жанраў аўстрыйскага пісьменніка Шт. Цвэйга (1881 — 1942), у якім ён найчасцей і выступаў,— навела. У кнігу «Пякучая таямніца», якая, дарэчы, выходзіць упершыню на беларускай мове, уключаны самыя лепшыя яго навелы.

Пякучая таямніца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пякучая таямніца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У той вечар я ўвайшла ў залу, мінула два перапоўненыя сталы, падышла да трэцяга і, дастаючы з партманета пару залатых, раптам пачула сярод гулкай, страшэнна напружанай цішыні, якая настае кожны раз, калі шарык, сам ужо смяротна стомлены, кідаецца паміж дзвюма лічбамі, — пачула нейкі дзіўны трэск і хруст, як быццам ламаліся суставы. Міжволі я падняла вочы і ўбачыла — мне нават страшна стала — дзве рукі, левую і правую, якіх мне яшчэ ніколі не даводзілася бачыць: яны ўчапіліся адна ў адну, нібы раз'юшаныя звяры, і ў лютай схватцы ламалі і сціскалі адна адну так, што ад пальцаў чуўся сухі трэск, як гэта бывае, калі колюць арэхі. Гэта былі рукі рэдкай вытанчанай прыгажосці і разам з тым мускулістыя, незвычайна доўгія, незвычайна вузкія, вельмі белыя — з бледнымі кончыкамі пазногцяў і зграбнымі, перламутравага колеру лункамі. Я глядзела на гэтыя рукі ўвесь вечар, яны ўражвалі мяне сваёю непаўторнасцю; але ў той самы час мяне палохала іх усхваляванасць, іх шалёна-гарачы выгляд, гэтае сутаргавае счапленне і адзінаборства. Я адразу адчула, што чалавек, перапоўнены гарачымі пачуццямі, загнаў гэтыя пачуцці ў кончыкі пальцаў, каб самому не быць узарваным імі. І вось... у той момант, калі шарык з сухім кароткім стукам упаў у ячэйку і круп'е назваў нумар, ... рукі раптам распаліся, як дзве жывёліны, забітыя адною куляю. Яны ўпалі, як мёртвыя, а не проста стомленыя, паніклі з такім выразам безнадзейнасці, роспачы, расчаравання, што я не магу перадаць гэта словамі. Бо ніколі, ні дагэтуль, ні пасля, я не бачыла такіх вымоўных рук, дзе кожны мускул крычаў і пачуццё амаль выразна выступала з усіх пор. Імгненне яны ляжалі на зялёным сукне вяла і нерухома, як медузы, выкінутыя хваляю на ўзмор'е. Потым адна, правая, стала павольна ажываць, пачынаючы з кончыкаў пальцаў: яна задрыжала, адхілілася назад, некалькі імгненняў кідалася сюды-туды на стале, потым нервова схапіла жэтон і пакачала яго паміж вялікім і ўказальным пальцамі, як кольца. Раптам яна выгнулася, як пантэра, і кінула, быццам выплюнула, стофранкавы жэтон на сярэдзіну чорнага поля. І адразу ж, нібы па сігнале, страпянулася і скаваная сном левая рука: яна прыўзнялася, падкралася, падпаўзла да дрыготкай, як бы стомленай ад кідка сястры, і абедзве ляжалі цяпер побач, уздрыгвалі і лёгенька пастуквалі запясцямі па стале, як зубы стукаюць, калі чалавека трасе; не, ніколі ў жыцці не бачыла я рук, якія з такім надзвычайным красамоўствам перадавалі б ліхаманкавае ўзбуджэнне. Усё другое ў гэтай скляпеністай зале — глухі гул галасоў, выкрыкі круп'е, людзі, якія мітусіліся сюды-туды, і шарык, які кінуты з вышыні, скакаў цяпер, як утрапёны, у сваёй круглай, паліраванай клетцы, — увесь гэты пярэсты, зменлівы паток уражанняў здаўся мне раптам нежывым і застылым у параўнанні з гэтымі рукамі, якія дрыжалі, дыхалі, задыхаліся, чакалі, заміралі, уздрыгвалі, дзіўнымі рукамі, на якія я глядзела як зачараваная.

Нарэшце я не вытрымала: я мусіла ўбачыць твар чалавека, якому належалі гэтыя магічныя рукі, і баязліва — так, менавіта, баязліва, бо я адчувала страх перад гэтымі рукамі, — мой позірк стаў паволі падымацца па рукавах да вузкіх плячэй. І зноў я здрыганулася, бо гэты твар гаварыў на той жа нястрымнай, неверагодна напружанай мове, што і рукі; гэтак жа далікатны і амаль па-жаноцку прыгожы, ён адлюстроўваў ашаламляльную гульню пачуццяў. Ніколі я не бачыла такога разгубленага, адсутнага твару, і ў мяне была магчымасць глядзець на яго як на маску ці бязвокую скульптуру, бо вочы на гэтым твары нічога не бачылі, нічога не заўважалі. Нерухома глядзелі чорныя ашклянелыя зрэнкі — адлюстраванне ў чарадзейным люстэрку таго цёмна-чырвонага шарыка, які весела, гулліва круціўся і скакаў у сваёй круглай турме. Паўтараю, ніколі не бачыла я такога напружанага, такога выразнага твару. Вузкі, далікатны, крыху здзіўлены, ён належаў маладому чалавеку гадоў дваццаці чатырох. Як і рукі, твар не рабіў уражання мужнасці, а здаваўся хутчэй тварам юнака, ахопленага азартам; але ўсё гэта я заўважыла пазней, бо ў той момант ён адлюстроўваў адно прагнасць і ўтрапёнасць. Вузкі рот з тонкімі губамі быў крыху разяўлены, і нават на адлегласці дзесяці крокаў можна было бачыць, як ліхаманкава стукаюць зубы. Да лба прыліпла светлая пасма валасоў, быццам у чалавека, які вось-вось упадзе, а вакол крылаў носа штосьці ўвесь час трапяталася, пад скураю перакочваліся невялічкія хвалі. Яго схіленая галава міжволі падавалася ўсё болей наперад і наперад, здавалася, вось-вось і яе ўцягне ў кругаварот рулеткі; і толькі тут я зразумела, чаму так сутаргава сціснуты яго рукі: толькі гэтае процідзеянне, гэтая спазма ўтрымлівалі ў раўнавазе гатовае ўпасці цела.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пякучая таямніца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пякучая таямніца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пякучая таямніца»

Обсуждение, отзывы о книге «Пякучая таямніца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x