Штэфан Цвэйг - Пякучая таямніца

Здесь есть возможность читать онлайн «Штэфан Цвэйг - Пякучая таямніца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пякучая таямніца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пякучая таямніца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Адзін з самых любімых жанраў аўстрыйскага пісьменніка Шт. Цвэйга (1881 — 1942), у якім ён найчасцей і выступаў,— навела. У кнігу «Пякучая таямніца», якая, дарэчы, выходзіць упершыню на беларускай мове, уключаны самыя лепшыя яго навелы.

Пякучая таямніца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пякучая таямніца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

На другі год майго ўдаўства і на сорак другім годзе жыцця, не ведаючы, як змарнаваць час, і ратуючыся ад нязноснай адзіноты, я апынулася ў сакавіку ў Монтэ-Карла. Сказаць па праўдзе, я паехала туды ад нуды, мяне гнала пакутлівая душэўная пустата, якая, быццам млосць, падступала да сэрца і патрабавала хоць нязначных знешніх уражанняў. Чым мацней было маё душэўнае здранцвенне, тым больш цягнула мяне туды, дзе хутчэй круцілася кола жыцця; на тых, у каго няма сваіх перажыванняў, чужыя пачуцці ўздзейнічаюць гэтак жа ўзбуджальна, як тэатр або музыка.

Таму я нярэдка заглядвала ў казіно. Я адчувала задавальненне, калі бачыла радасць або расчараванне гульцоў; іх хваляванне, трывога хоць часткова разганялі маю страшэнную нуду. Да таго ж, не будучы легкадумным, мой муж усё-такі ахвотна наведваў ігральную залу, а я з нейкім неўсвядомленым піетэтам пераймала ўсе яго былыя прывычкі; вось там і пачаліся тыя дваццаць чатыры гадзіны, якія былі больш захапляючыя, чым любая гульня, і на доўгія гады азмрочылі маё жыццё.

У той дзень я абедала з герцагіняй М., маёй сваячкай; пасля вячэры я адчувала сябе яшчэ недастаткова стомленаю, каб легчы спаць, і пайшла ў казіно. Сама я не гуляла, а толькі блукала паміж сталамі, па-асабліваму назіраючы за людзьмі. Я гавару: па-асабліваму, бо гэтаму навучыў мяне нябожчык муж, калі аднаго разу, засумаваўшы, я паскардзілася, што мне надакучыла глядзець увесь час на адны і тыя твары зморшчаных старых жанчын, якія гадзінамі сядзяць тут, перш чым адважацца зрабіць стаўку, вопытных прафесіяналаў і сталых какотак — усю гэтую падазроную, разнашэрсную публіку, значна меней маляўнічую і рамантычную, чым у дрэнных раманах, дзе яна паказваецца як fleur d'elegance [19] Верх элегантнасці ( фр .). і эўрапейская арыстакратыя.

Пры гэтым не трэба забываць, што дваццаць гадоў назад, калі тут блішчала сапраўднае золата, шамацелі банкноты, звінелі напалеандоры, стукалі пяціфранкавыя манеты, казіно мела куды болей прывабны выгляд, чым навамодны пампезны ігральны дом, дзе ў нашы дні пошлыя турысты вяла спускаюць свае абязлічаныя жэтоны. Зрэшты, і тады ўжо мяне мала цікавілі абыякавыя твары гульцоў, пакуль мой муж, які захапляўся хірамантыяй, не паказаў мне свой спосаб назіраць, і ён сапраўды аказаўся куды больш цікавым і захапляючым, чым проста сачыць за гульнёю: зусім не глядзець на твары, а толькі на чатырохвугольнік стала, дый то адно на рукі гульцоў, прыглядацца да іх паводзін. Не ведаю, ці даводзілася вам глядзець толькі на зялёны стол, пасярэдзіне якога, як п'яны, ад лічбы да лічбы мітусіцца шарык рулеткі, і на квадрацікі палёў, якія, нібы густымі ўсходамі, пакрываюцца паперкамі, залатымі і сярэбранымі манетамі, і бачыць, як круп'е адным узмахам лапаткі зграбае ўвесь ураджай або частку яго падсоўвае шчасліваму гульцу. З такога пункту гледжання адзінае жывое за зялёным сталом — гэта рукі, мноства рук, светлых, рухавых, насцярожаных рук, якія, нібы з нор, выглядаюць з рукавоў; кожная — як драпежнік, гатовы да скачка, кожная іншай формы і афарбоўкі: адны — голыя, другія — закілзаныя пярсцёнкамі і поўныя бразгатлівых ланцужкоў, некаторыя — касматыя, быццам дзікія звяры, другія — вільготныя і вёрткія, як вугры, але ўсе напружаныя і дрыготкія ад страшэннага нецярпення. Мне кожны раз міжволі прыходзіла ў галаву параўнанне з іпадромам, дзе на старце з цяжкасцю стрымліваюць разгарачаных коней, каб яны не рвануліся раней часу; яны гэтак жа дрыжаць, ірвуцца наперад, становяцца на дыбкі. Усё можна даведацца па гэтых руках, па тым, як яны чакаюць, як яны хапаюць, марудзяць: прагнага — па скурчаных пальцах, марнатраўца — па нядбайным жэсце, ашчаднага — па спакойных рухах кісці, роспачнага — па дрыготкіх пальцах; сотні характараў маланкава выдаюць сябе манерай браць у рукі грошы: камячаць іх, нервова перабіраюць ці, знясілена, стомлена расціснуўшы пальцы, пакідаюць на стале, прапускаючы гульню. Чалавек выдае сябе ў гульні — гэта прапісная ісціна, я ведаю; але яшчэ болей выдае яго рука. Бо ўсе ці амаль усе гульцы ўмеюць валодаць сваім тварам — над белым каўнерыкам відаць толькі халодная маска impassibilite [20] Бясстраснасці ( фр .). , яны разгладжваюць маршчыны вакол рота, сціскаюць зубы, вочы іх хаваюць трывогу; яны ўтаймоўваюць нервовыя пацепванні мускулаў на твары і надаюць яму прытворны выраз абыякавасці.

Але менавіта таму, што яны з усіх сіл намагаюцца валодаць сваім тварам, які перш за ўсё кідаецца ў вочы, яны забываюцца, што ёсць людзі, якія, назіраючы за іх рукамі, угадваюць па іх усё тое, што хочуць схаваць штучная ўсмешка і ўдаваны спакой. А між тым рукі бессаромна выдаюць самае запаветнае, бо непазбежна настае момант, калі з цяжкасцю ўціхаміраныя, быццам дрымотныя пальцы трацяць уладу над сабою: у той кароткі міг, калі шарык рулеткі пападае ў ячэйку і круп'е называе нумар, кожная з сотні ці нават пяці соцень рук міжволі робіць свой асаблівы, адной ёй уласцівы інстынктыўны рух. І калі навучыцца назіраць за гэтым відовішчам, як давялося мне дзякуючы мужавай схільнасці, то такое разнастайнае выяўленне самых розных тэмпераментаў захапляе мацней, чым тэатр або музыка; я нават не магу вам апісаць, якія розныя бываюць рукі ў гульцоў: яны і дзікія звяры з валасатымі скурчанымі пальцамі, што, як павукі, заграбаюць золата; яны і нервовыя, дрыготкія, з бледнымі пазногцямі, якія ледзь асмельваюцца дакрануцца да грошай; яны высакародныя і нізкія, грубыя і нясмелыя, хітрыя і разам з тым нерашучыя — але кожная рука своеасаблівая, кожная пара жыве сваім жыццём, акрамя чатырох-пяці пар, якія належаць круп'е. Гэтыя — сапраўдныя аўтаматы, іх рукі як шчоўканне стальных затвораў лічыльнікаў, яны адны абыякавыя і дзелавітыя, што асабліва добра відаць у параўнанні з тымі перабольшана рухавымі рукамі. Але нават гэтыя цвярозыя рукі робяць дзіўнае ўражанне якраз па кантрасце з іх прагнымі і азартнымі сабратамі; я б сказала, што яны, як паліцэйскія ў мундзіры, стаяць сярод шумнага, узбуджанага натоўпу. Асаблівае задавальненне давала мне знаёмства з прывычкамі і схільнасцямі гэтых рук; праз некалькі дзён у мяне ўжо былі сярод іх знаёмыя, і я дзяліла іх, як людзей, на сімпатычных і непрыемных: некаторыя былі мне так агідныя сваёю мітуслівасцю і прагнасцю, што я адводзіла позірк, як ад чагосьці непрыстойнага. Кожная новая рука на стале была мне новаю цікаваю падзеяю; іншы раз, калі я сачыла за здрадніцкімі пальцамі, я нават забывалася зірнуць на твар, які халоднаю свецкаю маскаю маячыў над крухмальнымі грудзямі смокінга або зіхоткім ад брыльянтаў бюстам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пякучая таямніца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пякучая таямніца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пякучая таямніца»

Обсуждение, отзывы о книге «Пякучая таямніца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x