Штэфан Цвэйг - Пякучая таямніца

Здесь есть возможность читать онлайн «Штэфан Цвэйг - Пякучая таямніца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пякучая таямніца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пякучая таямніца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Адзін з самых любімых жанраў аўстрыйскага пісьменніка Шт. Цвэйга (1881 — 1942), у якім ён найчасцей і выступаў,— навела. У кнігу «Пякучая таямніца», якая, дарэчы, выходзіць упершыню на беларускай мове, уключаны самыя лепшыя яго навелы.

Пякучая таямніца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пякучая таямніца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вечарам запіска была ў яе пакоі, і назаўтра раніцаю я атрымаў адказ:

«Я з вамі цалкам згодна — самае лепшае поўная праўда. Паўпраўда нічога не вартая. Я прыкладу ўсе сілы, каб не ўтоіць нічога ні ад самой сябе, ні ад вас. Прыходзьце пасля вячэры да мяне ў пакой — у мае шэсцьдзесят сем гадоў я магу не баяцца плётак. Я не хачу гаварыць пра гэта ў садзе або на людзях. Паверце, мне й так было нялёгка на гэта адважыцца».

Днём мы бачыліся за сталом і паважна гутарылі на нейтральныя тэмы. Але ў садзе, калі я выпадкова яе сустрэў, яна саступіла з дарогі ў яўным замяшанні, і мяне моцна кранула, калі я ўбачыў, як гэтая старая, сівая жанчына па-дзявоцку нясмела і сарамліва звярнула ў бакавыя пініевыя прысады.

Вечарам, у прызначаны час, я пастукаўся ў яе дзверы. Мне адразу ж адчынілі. Пакой тануў у мяккім паўзмроку, гарэла толькі маленькая настольная лямпа, адкідваючы жоўты круг святла. Місіс К. проста ўстала мне насустрач, прапанавала сесці ў крэсла і сама села насупраць; я адчуваў, што кожны яе рух быў загадзя абдуманы і разлічаны; і ўсё ж, відаць, насуперак яе жаданню, узнікла паўза, якая рабілася ўсё цяжэй і даўжэй; але я не асмельваўся загаварыць, бо адчуваў, што ў душы субяседніцы адбываецца барацьба моцнай волі з не меней моцным процідзеяннем. Знізу, з гасцінай, даносіліся перарывістыя гукі вальса; я напружана ўслухоўваўся, намагаючыся зменшыць важкі цяжар маўчання. Відаць, яна таксама адчула ненатуральную напружанасць маўчання, бо раптам уся падцягнулася, як да скачка, і загаварыла:

— Цяжка толькі пачаць. Ужо два дні, як я прыняла рашэнне быць да канца шчыраю і праўдзіваю; спадзяюся, што мне гэта ўдасца. Можа, вам цяпер яшчэ незразумела, чаму я расказваю ўсё гэта вам, зусім чужому чалавеку. Але не праходзіць дня і нават гадзіны, каб я не думала пра тое здарэнне; я старая жанчына, і вы можаце мне паверыць, што проста нясцерпна ўвесь свой век быць прыкаванаю да аднаго-адзінага моманту жыцця, аднаго-адзінага дня. Бо ўсё, што я хачу вам расказаць, адбылося ўсяго толькі за дваццаць чатыры гадзіны, а я ж жыву на свеце ўжо шэсцьдзесят сем гадоў; да адурэння я паўтараю сабе: якое гэта мае значэнне, калі б нават адзін раз у жыцці я зрабіла неразумны ўчынак? Але не вельмі проста адкараскацца ад таго, што мы даволі туманна называем сумленнем, і калі я слухала, як спакойна вы разважаеце аб здарэнні з мадам Анрыэт, я падумала: можа, калі я адважуся шчыра пагаварыць з кім-небудзь пра гэты дзень майго жыцця, прыйдзе канец недарэчным думкам пра мінулае і вечнае самабічаванне. Калі б я была не англіканскага веравызнання, а каталічка, я даўно б знайшла палёгку, расказаўшы ўсё на споведзі, але такога суцяшэння ў нас няма, і таму я сёння раблю даволі дзіўную справу — апраўдаць сябе, расказаўшы вам гэтую гісторыю. Ведаю, усё вельмі незвычайна, але вы прынялі маю прапанову без хістання, і я ўдзячная вам за гэта.

Я ўжо казала, што хачу расказаць толькі пра адзін дзень майго жыцця, — усё астатняе здаецца мне цяпер нязначным і, мусіць, будзе нудна другім. Пра тое, як я жыла да сарака двух гадоў, можна расказаць хутка — яно не выходзіць за межы звычайнага. Мае бацькі былі багатыя лендлорды, нам належалі вялікія фабрыкі і маёнткі ў Шатландыі, і, як усе тамашнія старыя дваранскія сем'і, мы большую частку года праводзілі ў сваіх маёнтках, а зімні сезон — у Лондане. У васемнаццаць гадоў я пазнаёмілася з будучым мужам, малодшым сынам у радавітым сямействе Р., які дзесяць гадоў праслужыў афіцэрам у Індыі. Неўзабаве мы павянчаліся і павялі бесклапотнае жыццё людзей нашага асяроддзя: тры месяцы ў Лондане, тры месяцы ў маёнтках, астатні час — у падарожжах з прыпынкамі ў гатэлях Італіі, Гішпаніі і Францыі. Ніякая хмарка не азмрочвала нашага сямейнага жыцця. Абодва мае сыны даўно ўжо дарослыя людзі. Калі мне было сорак гадоў, муж раптоўна памёр. Ён нажыў у тропіках хваробу печані, ад якой я страціла яго за два жахлівыя тыдні. Старэйшы сын ужо служыў тады, малодшы быў у каледжы, і вось за адну ноч я адразу асірацела, і гэтая адзінота пасля гэтулькіх гадоў жыцця разам з блізкім чалавекам была для мяне нясцерпна пакутлівай. Заставацца яшчэ хоць дзень у апусцелым доме, дзе ўсё напамінала аб нядаўняй смерці каханага мужа, было мне не пад сілу, і я вырашыла правесці бліжэйшыя гады, пакуль сыны нежанатыя, у падарожжах.

З гэтага моманту жыццё зрабілася мне бяссэнсавым і непатрэбным. Муж, з якім дваццаць тры гады я дзялілася ўсімі сваімі думкамі і пачуццямі, памёр, дзеці не адчувалі патрэбы ўва мне. Я баялася азмрочыць іх маладосць сваім смуткам і журбою. У мяне не было ні надзей, ні імкненняў. Я паехала спачатку ў Парыж, хадзіла там з нуды па крамах і музеях, але горад і рэчы нічога не гаварылі мне, людзей я пазбягала, — я была ў жалобе і не выносіла іх пачціва-спачувальных позіркаў. Я не магла б расказаць, як прайшлі гэтыя месяцы бязмэтных бадзянняў; я як бы атупела і аслепла, я помню толькі, што ў мяне ўвесь час было жаданне памерці, але не было сілы паскорыць жаданы канец.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пякучая таямніца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пякучая таямніца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пякучая таямніца»

Обсуждение, отзывы о книге «Пякучая таямніца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x