Штэфан Цвэйг - Пякучая таямніца

Здесь есть возможность читать онлайн «Штэфан Цвэйг - Пякучая таямніца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пякучая таямніца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пякучая таямніца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Адзін з самых любімых жанраў аўстрыйскага пісьменніка Шт. Цвэйга (1881 — 1942), у якім ён найчасцей і выступаў,— навела. У кнігу «Пякучая таямніца», якая, дарэчы, выходзіць упершыню на беларускай мове, уключаны самыя лепшыя яго навелы.

Пякучая таямніца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пякучая таямніца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І тут адбылося нешта жахлівае, што амаль не паддаецца апісанню, бо ў момант празмернага душэўнага напружання ва ўсім абліччы чалавека столькі трагізму, што яго не перадаць з такой хуткасцю і моцаю ні пяром, ні пэндзалем. Таўстун неўзабаве спусціўся па скрыпучых пад яго цяжарам прыступках уніз. Ён прыкметна змяніўся з твару, які выглядаў цяпер бясконца стомленым і разам з тым гнеўным. У руцэ ён трымаў ліст.

— Вярніце ўсіх, — сказаў ён кіраўніку персаналу ледзь чутным голасам. — Вярніце людзей, нічога не трэба. Жонка пакінула мяне.

У гэтага смяротна параненага чалавека хапіла вытрымкі, нечалавечай вытрымкі, каб не паказаць свайго гора перад натоўпам людзей, якія з цікаўнасцю ўтаропіліся на яго, а потым, спалоханыя, збянтэжаныя, засаромленыя, адвярнуліся ўбок. Ён захаваў яшчэ толькі сілы, каб прайсці, ні на кога не гледзячы, у чытальню і патушыць там святло; потым мы пачулі, як тоўстае, грузнае цела з глухім стукам апусцілася ў крэсла, і да нас данесліся гучныя, роспачныя рыданні, — так мог плакаць толькі чалавек, які дагэтуль у жыцці ніколі не плакаў. І гэтае стыхійнае гора ўзрушыла ўсіх, нават самага нязначнага з нас. Ніводзін кельнер, ніхто з прыцягнутых цікаўнасцю гасцей не асмеліўся ўсміхнуцца або сказаць спачувальнае слова. Моўчкі, адзін за адным, быццам засаромленыя гэтым знішчальным выбухам пачуццяў, пракраліся мы ў свае пакоі, а там, у цёмнай чытальні, сам-насам з сабою, усхліпваў прыбіты горам чалавек, пакуль адзін за адным тухлі агні ў доме, поўным шэптаў, шоргатаў і ўздыхаў.

Зразумела, што такая падзея, якая прагрымела ў нас на вачах, моцна ўзрушыла людзей, прывыклых аднастайна і бесклапотна бавіць час. Але хоць прычынаю тых бязлітасных сутыкненняў, якія ўзніклі за нашым сталом і ледзь не прывялі да ўзаемнай фізічнай абразы, і з'явіўся гэты дзіўны выпадак, сутнасць спрэчкі была ў глыбокіх рознагалоссях, у сутыкненні процілеглых поглядаў на жыццё. З-за нясціпласці пакаёўкі, якая прачытала ліст, скамячаны і кінуты ўсхваляваным мужам у бяссільным гневе на падлогу, стала вядома, што мадам Анрыэт паехала не адна, а па дамоўленасці разам з маладым французам (сімпатыі да якога ў большасці цяпер хутка меншалі). На першы погляд не было нічога дзіўнага ў тым, што гэтая другая маленькая мадам Бавары пакінула свайго тоўстага правінцыяла-мужа дзеля элегантнага маладога прыгажуна. Але ўсе ў доме былі збіты з панталыку і абураны весткаю, што ні фабрыкант, ні яго дочкі, ні нават сама мадам Анрыэт ніколі раней не бачылі гэтага лавеласа, і, выходзіць, дастаткова было двухгадзіннай вячэрняй прагулкі па набярэжнай і адной гадзіны за чорнаю каваю ў садзе, каб схіліць трыццацітрохгадовую прыстойную жанчыну на другі ж дзень пакінуць мужа і дзяцей і памчацца следам за зусім незнаёмым маладым чалавекам. Гэты, здавалася б, відавочны факт быў аднагалосна адкінуты нашым застольным гуртком; усе ўгледзелі тут вераломства і хітры манеўр палюбоўнікаў: само сабой зразумела, мадам Анрыэт ужо даўно была ў тайнай сувязі з маладым чалавекам, і гэты сэрцаед з'явіўся сюды, толькі каб канчаткова дамовіцца аб уцёках. Зусім немагчыма, казалі ўсе, каб сумленная жанчына пасля нейкіх дзвюх гадзін знаёмства раптам збегла па першым поклічы. Дзеля забавы я пачаў спрачацца і энергічна абараняў магчымасць і нават імавернасць такога раптоўнага рашэння ў жанчыны, якая, знемагаючы ў шматгадовым нудным шлюбе, у душы гатова паддацца першаму смеламу націску. Мае нечаканыя пярэчанні хутка зрабілі дыскусію агульнай: асабліва спрачальнікі ўвайшлі ў азарт, калі абедзве сямейныя пары, як нямецкая, так і італійская, з проста-такі зняважліваю пагардаю пачалі адмаўляць coup de foudre [11] Каханне з першага позірку; літаральна — удар маланкі ( фр .). як бязглуздзіцу і пошлую рамантычную выдумку.

Няма патрэбы ўдавацца ў падрабязнасці бурнай спрэчкі, якая цягнулася ад супу да пудынгу; за табльдотам дасціпныя толькі сапраўдныя жартаўнікі, а доказы, да якіх звяртаюцца ў гарачцы выпадковай застольнай спрэчкі, пераважна банальныя і прыводзяцца спехам, без абдумвання. Цяжка таксама растлумачыць, чаму наша спрэчка так хутка пайшла ў такім з'едлівым напрамку; думаю, тут сыграла ролю міжвольнае жаданне абодвух мужоў выключыць магчымасць такога легкадумства і такой небяспекі для сваіх жонак. На жаль, яны не прыдумалі нічога лепшага, як запярэчыць мне, што гэтак можа гаварыць толькі той, хто разважае пра жанчын адно па выпадковых, танных халасцяцкіх перамогах; гэта ўжо крыху ўзлавала мяне, а калі ў дадатак немка пачала аўтарытэтным тонам павучаць мяне, што бываюць сапраўдныя жанчыны, а бываюць і «прастытуткі па натуры», да якіх, на яе думку, належыць і мадам Анрыэт, цярпенне маё лопнула, і я ў сваю чаргу перайшоў у наступ. Я сказаў, што толькі страх перад уласнымі жаданнямі, перад дэманічным пачаткам у нас прымушае адмаўляць той відавочны факт, што ў пэўны момант свайго жыцця жанчынаю авалодваюць таямнічыя сілы і яна траціць свабоду волі і разважнасць, і дадаў, што некаторым людзям, мабыць, падабаецца лічыць сябе больш моцнымі і чыстымі, чым тыя, хто «лёгка паддаецца спакусе», і што, па-мойму, куды больш сумленна робіць жанчына, якая свабодна і палка аддаецца свайму жаданню, замест таго каб з заплюшчанымі вачамі ашукваць мужа ў яго ж абдымках, як гэта звычайна мае месца. Вось прыкладна тое, што я гаварыў, і чым шалёней нападалі другія на бедную мадам Анрыэт, тым з большаю гарачнасцю я яе абараняў (што, папраўдзе, не зусім адпавядала майму ўнутранаму перакананню). Мае словы, як уколы рапірай, закранулі за жывое абедзве сямейныя пары, і яны нязладжаным квартэтам так люта накінуліся на мяне, што стары дабрадушны датчанін, які глядзеў на нас, нібы суддзя з секундамерам у руцэ на футбольным матчы, быў вымушаны час ад часу перасцерагальна пастукваць костачкамі пальцаў па стале: «Gentlmen, please» [12] Панове, прашу вас ( англ .). .

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пякучая таямніца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пякучая таямніца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пякучая таямніца»

Обсуждение, отзывы о книге «Пякучая таямніца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x