Штэфан Цвэйг - Пякучая таямніца

Здесь есть возможность читать онлайн «Штэфан Цвэйг - Пякучая таямніца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пякучая таямніца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пякучая таямніца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Адзін з самых любімых жанраў аўстрыйскага пісьменніка Шт. Цвэйга (1881 — 1942), у якім ён найчасцей і выступаў,— навела. У кнігу «Пякучая таямніца», якая, дарэчы, выходзіць упершыню на беларускай мове, уключаны самыя лепшыя яго навелы.

Пякучая таямніца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пякучая таямніца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Канечне.

— І загаварылі б з ёю?

— Канечне.

— А калі... калі б вы былі жанатыя, вы пазнаёмілі б такую жанчыну са сваёю жонкаю, як быццам нічога і не адбылося?

— Канечне.

— Would you really? [15] Сапраўды? ( англ .). — зноў спыталася яна па-ангельску, і ў яе голасе прагучаў недавер і здзіўленне.

— Surely I would [16] Канечне, так ( англ .). , — адказаў я ёй таксама па-ангельску.

Місіс К. маўчала. Здавалася, яна напружана думала. Раптам, і як бы здзіўленая сваёй смеласцю, яна сказала, зірнуўшы на мяне:

— I don't know, if I would. Perhaps I might do it also [17] Не ведаю, як бы я зрабіла, можа, гэтаксама ( англ .). .

І з той дзіўнай натуральнасцю, з якою толькі ангельцы ўмеюць далікатна, але рашуча абарваць размову, яна ўстала і па-сяброўску працягнула мне руку. Яе ўмяшанне прынесла супакаенне, і ў глыбіні душы ўсе мы, нядаўнія ворагі, былі ўдзячны ёй за тое, што пагрозліва згусцелая атмасфера разрадзілася; мы перакінуліся бяскрыўднымі жартамі, ветліва развіталіся і разышліся.

Хоць наша спрэчка і скончылася па-джэнтльменскі, але пасля той гарачай перапалкі паміж мною і маімі праціўнікамі з'явілася адчужанасць. Нямецкая пара трымалася холадна, а італійцы забаўляліся тым, што штодня з'едліва пыталіся ў мяне, ці не чуў я чаго-небудзь пра «cara sognora Henrietta» [18] Дарагую сіньёру Энрыэту ( іт .). .

Нягледзячы на вонкавую ветлівасць, сардэчнасць і натуральнасць, якія раней панавалі за нашым сталом, незваротна зніклі.

Іранічная халоднасць маіх праціўнікаў была асабліва адчувальная ад выключнай увагі да мяне місіс К. пасля той спрэчкі. Звычайна на рэдкасць стрыманая, не схільная да размовы з сатрапезнікамі папалудні, цяпер яна нярэдка загаворвала са мною ў садзе і — я б нават сказаў — вылучала мяне, бо нават кароткая гутарка з ёю была знакам асаблівай ласкі. Шчыра кажучы, яна шукала мае кампаніі і карысталася любым выпадкам, каб загаварыць са мною; гэта было так відавочна, што мне маглі б прыйсці ў галаву недарэчныя, пыхлівыя думкі, не будзь яна зусім пасівелая старая жанчына. Пра што б мы ні гаварылі, наша размова непазбежна вярталася да мадам Анрыэт; здавалася, місіс К. адчувала нейкае незразумелае задавальненне, калі абвінавачвала ў нясталасці і легкадумстве жанчыну, якая забылася пра свой доўг. Але ў той жа час яе, мабыць, радавала, што сімпатыі мае нязменна заставаліся на баку кволай, зграбнай жанчыны і што мяне нельга было прымусіць адмовіцца ад гэтых сімпатый. Яна няўхільна вярталася да гэтай тэмы, і я не ведаў, што і думаць пра гэтую дзіўную, амаль іпахандрычную ўпартасць.

Так цягнулася пяць або шэсць дзён, і яна ўсё яшчэ ніводным словам не выдала мне, чаму гэтыя размовы так займаюць яе. А ў тым, што яно менавіта так, я канчаткова пераканаўся, калі аднаго разу на прагулцы ўпамянуў, што маё знаходжанне тут падыходзіць да канца і што я думаю паслязаўтра паехаць адсюль. На яе звычайна абыякавым твары адбілася хваляванне, і шэрыя вочы азмрочыліся.

— Як шкада, мне яшчэ шмат пра што хацелася пагаварыць з вамі.

І з гэтай хвіліны, па рассеянасці і непакоі, якія авалодалі ёю, я зразумеў, што яе цалкам захапіла нейкая думка. Нарэшце яна сама, здаецца, гэта заўважыла, абарвала гутарку, паціснула мне руку і сказала:

— Я цяпер не магу ясна выказаць тое, што хацела б сказаць. Лепш я напішу вам.

І, супраць сваёй звычкі, хуткімі крокамі накіравалася да сябе.

Сапраўды, вечарам, перад самай вячэрай, я знайшоў у маім пакоі ліст, напісаны яе энергічным, рашучым почыркам. На жаль, у маладыя гады я легкадумна абыходзіўся з пісьмовымі дакументамі і таму не магу перадаць ліст літаральна; паспрабую прыблізна выкласці яго змест. Яна пыталася, ці можна расказаць мне пра адзін выпадак са свайго жыцця? Гэты эпізод адбыўся вельмі даўно і ўжо амаль не мае значэння для яе цяперашняга жыцця, а таму што я паслязаўтра ад'язджаю, ёй будзе лягчэй гаварыць пра тое, што болей дваццаці гадоў хвалюе і мучыць яе. І таму, калі я не палічу гэта за надакучлівасць, яна просіць удзяліць ёй гадзіну часу.

Ліст, змест якога я перадаю толькі сціпла, надзвычайна мяне зацікавіў: ужо адно тое, што ён быў напісаны па-ангельску, надавала яму нейкую асаблівую яснасць і рашучасць. І ўсё ж адказ даўся мне нялёгка, і я парваў тры чарнавікі, перш чым напісаў наступнае:

«Я вельмі ўсцешаны вашым даверам і абяцаю адказаць вам сумленна, калі вы гэтага патрэбуеце. Канечне, я не асмельваюся прасіць вас сказаць мне болей, чым вы самі захочаце. Але ў расказе сваім будзьце да канца шчыраю перада мною і перад самой сабою. Ведайце, ваш давер я лічу вялікім для сябе гонарам».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пякучая таямніца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пякучая таямніца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пякучая таямніца»

Обсуждение, отзывы о книге «Пякучая таямніца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x