Невядома - Мэдыі і камунікацыя

Здесь есть возможность читать онлайн «Невядома - Мэдыі і камунікацыя» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск-Вільня, Год выпуска: 2000, Издательство: Беларускі калегіюм, Жанр: Прочая научная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мэдыі і камунікацыя: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мэдыі і камунікацыя»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

“Тэорыя камунікацыі і мэдыяў” альбо “Досьледы камунікацыі і мэдыяў” — гэта дысцыпліна, якая вывучае працэсы камунікацыі ў грамадзтве, разьвіцьцё сродкаў камунікацыі і іхні ўплыў на розныя сацыяльныя і культурныя працэсы, а таксама ролю гэтых сродкаў у разьвіцьці грамадзтва і чалавека на працягу ўсёй яго гісторыі. Як навуковая дысцыпліна “Тэорыя камунікацыі і мэдыяў” пачала фармавацца ў другой палове 20 ст., і першымі навукоўцамі, што зацікавіліся праблемамі камунікацыі, былі канадыцы: эканаміст Харальд Ініс і літаратуразнаўца Маршал Маклюэн. Х.Ініс цікавіўся старажытным сьветам, і ён першы адзначыў сувязь паміж разьвіцьцём пісьмовых тэхналёгіяў і ўзьнікненьнем вялікіх дзяржаўных утварэньняў, а менавіта старажытных імпэрыяў. Ажыцьцяўленьне ўлады на вялікіх тэрыторыях вымагала такога сродку перадачы інфармацыі, які б быў лёгка транспартабэльны і зьвязваў паміж сабоў тых, што ажыцьцяўляюць гэтую ўладу, і тых, што падпарадкоўваюцца ёй. Тэксты, напісаныя на паперы альбо папірусе, якраз і задавальнялі такому патрабаваньню. Між іншым, Ініс адзначаў важную ролю адукаванай эліты ў гэтым працэсе, функцыя якой палягала ў стварэньні тэкстаў і навучаньні грамаце.

Мэдыі і камунікацыя — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мэдыі і камунікацыя», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Функцыю спрыяньне пры выкананьні нейкай задачы зрокавая камунікацыя зазвычай выконвае, калі адсутнічаюць магчымасьці выкарыстаньня іншых каналаў інфармацыі, скажам, вэрбальная камунікацыя немагчымая з-за шуму.

Міміка

Міміка альбо розныя выразы твару бадай што найбольш унівэрсальная мова камунікацыі. Калі сэмантыка шэрагу жэстаў, паставаў цела залежыць ад культурнага кантэксту, то эмацыйныя станы чалавека, якія перадаюцца празь міміку, практычна аднолькава вытлумачваюцца прадстаўнікамі розных культураў. Больш за тое, Ч.Дарвін выказваў думку, што камунікацыя празь міміку зьяўляецца міжвідавай.

На сёньня псыхолягі дэталёва апісалі шмат якія мімічныя праявы эмацыйных станаў чалавека. Да прыкладу, калі чалавек зьдзіўляецца, то ён характэрным чынам падымае бровы, а калі гэтая эмацыйная рэакцыя больш моцная — у яго адвісае сківіца.

Акрамя зьдзіўленьня на твары чалавека звычайна выразна перадаюцца гнеў, страх, радасьць, сум ды іншыя эмоцыі і эмацыйныя станы.

Аднак трэба мець на ўвазе, што ў розных культурах дзейнічаюць пэўныя нефармальныя абмежаваньні на мімічныя праявы эмоцый і ўвогуле на праяву эмоцый. Лічыцца, напрыклад, непрыстойным “дэманстраваць” на твары сум падчас якой-небудзь важнай сустрэчы альбо імпрэзы.

Некаторыя іншыя мімічныя праявы, наадварот, стымулююцца. Ветлівая ўсьмешка прадаўца ў краме ці офісе на Захадзе зьяўляецца стандартам і нават ледзьве не “прафэсійным патрабаваньнем”. Відавочна, што прагматычны сэнс ветлівай усьмешкі палягае ў тым, каб усталяваць камунікацыйны кантакт з патэнцыйным пакупніком ці кліентам і зрабіць саму камунікацыю прыемнай і нязмушанай.

Аднак аўтэнтычны камунікацыйны сэнс усьмешкі насамрэч у тым, каб “дзяліцца” радасьцю і добрым настроем. Непадзеленая радасьць — гэта, так бы мовіць, ня ўся радасьць. Псыхолягі назіралі за частатой усьмешак чалавека ў адзіноце і ў кампаніі. Пры адной і той жа колькасьці пазытыўных стымулаў да ўсьмешкі людзі на адзіноце пасьміхаліся значна радзей, чым тады, калі яны знаходзіліся разам зь іншымі.

Жэсты, рухі і паставы цела

Розныя часткі цела чалавека могуць удзельнічаць у камунікацыі і перадаваць пэўную інфармацыію. Танец, да прыкладу, зьяўляецца даволі добра распрацаваным сродкам цялеснай камунікацыі альбо камунікацыі з выкарыстаньнем рухаў, жэстаў і паставаў цела. У паўсядзённым жыцьці мы падсьвядома і даволі часта выкарыстоўваем гэтыя сродкі. Звычайна яны суправаджаюць вэрбальную камунікацыю і выконваюць ілюстрацыйную функцыю. Напрыклад, вас куды-небудзь запрасілі, а вы адказалі “не, не пайду” і пры гэтым зрабілі характэрны жэст рукой.

Іншыя жэсты, рухі і паставы цела могуць выконваць замяшчальную функцыю і выкарыстоўвацца замест словаў. Даволі часта гэта здараецца ў выпадку спантаннай эмацыйнай рэакцыі на нейкую нечаканую прапанову ці сытуацыю.

Паставы цела перадаюць і шмат якую іншую інфармацыю. Паназірайце ўважліва, напрыклад, за тым, як сядзяць людзі ў тралейбусе, і вы зможаце сёе-тое зразумець пра іх.

Тактыльная камунікацыя

Тактыльная камунікацыя зьяўляецца адным з найбольш “старажытных” відаў камунікацыі. Тактыльны кантакт, інстынктыўныя пошукі цела маці, дотык да яго — гэта першае, з чым сутыкаецца любая нованароджаная цеплакроўная істота.

Роля тактыльнай камунікацыі ў выхаваньні дзіцяці надзвычай важная. У 70-я гады быў праведзены экспэрымэнт па вывучэньні ролі тактыльнай камунікацыі, які стаўся клясычным. Адну зь дзьвюх нованароджаных малпаў пакінулі з маці, а другую зьмясьцілі ў асобную клетку разам з муляжом маці-малпы. З муляжом малая малпа паводзілася так, быццам гэта была сапраўдная маці: смактала малако з бутэлькі з сыслом, якая была часткай муляжу, прыціскалася ў тых выпадках, калі ёй нешта пагражала.

Вынікі “выхаваньня”, аднак, аказаліся рознымі. Калі празь некаторы час абедзьвюх малпак зьмясьцілі разам, то “выхаванка” муляжа аказалася пазбаўленай усялякіх навыкаў сацыяльнай камунікацыі: дэманстравала агрэсіўнасьць, хавалася са страху ў кут клеткі.

Праз тактыльную камунікацыю дзіця набывае першасны досьвед любові, пачуцьця бясьпекі і абароненасьці. У любой сытуацыі, зьвязанай зь небясьпекай, маленькія дзеці пачынаюць туліцца да цела маці.

Практычна ўва ўсіх культурах сьвету, вітаючыся, людзі паціскаюць адзін аднаму руку альбо дакранаюцца адзін да другога. Крыніцай паходжаньня гэтага рытуалу вітаньня зьяўляецца менавіта першасны досьвед тактыльнай камунікацыі маці і дзіцяці.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мэдыі і камунікацыя»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мэдыі і камунікацыя» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мэдыі і камунікацыя»

Обсуждение, отзывы о книге «Мэдыі і камунікацыя» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x