• Пожаловаться

Невядома: Мэдыі і камунікацыя

Здесь есть возможность читать онлайн «Невядома: Мэдыі і камунікацыя» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Менск-Вільня, год выпуска: 2000, категория: Прочая научная литература / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Невядома Мэдыі і камунікацыя

Мэдыі і камунікацыя: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мэдыі і камунікацыя»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

“Тэорыя камунікацыі і мэдыяў” альбо “Досьледы камунікацыі і мэдыяў” — гэта дысцыпліна, якая вывучае працэсы камунікацыі ў грамадзтве, разьвіцьцё сродкаў камунікацыі і іхні ўплыў на розныя сацыяльныя і культурныя працэсы, а таксама ролю гэтых сродкаў у разьвіцьці грамадзтва і чалавека на працягу ўсёй яго гісторыі. Як навуковая дысцыпліна “Тэорыя камунікацыі і мэдыяў” пачала фармавацца ў другой палове 20 ст., і першымі навукоўцамі, што зацікавіліся праблемамі камунікацыі, былі канадыцы: эканаміст Харальд Ініс і літаратуразнаўца Маршал Маклюэн. Х.Ініс цікавіўся старажытным сьветам, і ён першы адзначыў сувязь паміж разьвіцьцём пісьмовых тэхналёгіяў і ўзьнікненьнем вялікіх дзяржаўных утварэньняў, а менавіта старажытных імпэрыяў. Ажыцьцяўленьне ўлады на вялікіх тэрыторыях вымагала такога сродку перадачы інфармацыі, які б быў лёгка транспартабэльны і зьвязваў паміж сабоў тых, што ажыцьцяўляюць гэтую ўладу, і тых, што падпарадкоўваюцца ёй. Тэксты, напісаныя на паперы альбо папірусе, якраз і задавальнялі такому патрабаваньню. Між іншым, Ініс адзначаў важную ролю адукаванай эліты ў гэтым працэсе, функцыя якой палягала ў стварэньні тэкстаў і навучаньні грамаце.

Невядома: другие книги автора


Кто написал Мэдыі і камунікацыя? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Мэдыі і камунікацыя — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мэдыі і камунікацыя», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У шэрагу культураў “пазбавіць чалавека камунікацыі” азначае пакараць яго. І калі вы, да прыкладу, зайшоўшы да сваіх знаёмых альбо сяброў, раптам сутыкаецеся з сытуацыяй, калі з вамі адмаўляюцца размаўляць і не адказваюць на вашыя пытаньні, то найверагодней гэта азначае, што ў гэтай кампаніі вы ўжо чалавек непажаданы.

Акт камунікацыі, як правіла, пачынаецца зь якой-небудзь патрэбы, у тым ліку і з патрэбы ў самой камунікацыі, і завяршаецца тады, калі гэтая патрэба вычарпаная. Аднак трэба мець на ўвазе, што камунікацыя — гэта працэс зь вялікай колькасьцю дзеяў, і, напрыклад, з блізкімі нам людзьмі ён можа працягвацца ўсё наша жыцьцё.

Што ўяўляе зь сябе фэномэн камунікацыі ў чалавечай супольнасьці і як яго можна вызначыць?

Камунікацыя — гэта працэс абмену паміж людзьмі пачуцьцямі (эмоцыямі), думкамі, ідэямі, ведамі, навыкамі, ацэнкамі і інфармацыяй пра мейсца асобы альбо арганізацыі ў сацыяльнай гіерархіі.

Калі абмен пачуцьцямі, думкамі і г.д. рэч зразумелая, то ўсё ж такі варта сказаць колькі словаў пра абмен інфармацыяй, датычнай мейсца асобы альбо арганізацыі ў сацыяльнай структуры. Хаця ў шэрагу выпадкаў інфармацыя аб сацыяльным статусе асобы можа перадавацца ў наўпроставым паведамленьні (ён дырэктар, ён інтэлектуал альбо на шыльдачцы будзе напісана “VІP” (вельмі важная асоба), даволі часта, аднак, абмен падобнай інфармацыяй адбываецца зусім інакш, прычым гэтая інфармацыя можа быць пэўным чынам “запакаваная”, калі выкарыстоўваць кампутарную тэрміналёгію.

Да прыкладу, зьяўленьню якой-небудзь важнай асобы можа папярэднічаць пэўны рытуал. Існуюць і яшчэ менш заўважныя формы абмену інфармацыяй пра сацыяльны статус асобы. Напрыклад, дыстанцыя ў размове паміж дзьвюма асобамі можа сьведчыць пра тое, што адзін з суразмоўцаў мае ніжэйшы сацыяльны статус, а другі вышэйшы альбо, прынамсі, адзін зь іх знаходзіцца ў гіерархічнай падпарадкаванасьці адносна другога. Псыхоляг Ральф Ікслайн са сваімі калегамі вывучаў зрокавую камунікацыю паміж людзьмі з рознымі статусамі. Ува ўсіх выпадках было адзначана, што людзі зь ніжэйшым сацыяльным статусам часьцей кідаюць позіркі і больш уважліва сочаць за мімікай і жэстамі асобы з вышэйшым статусам. Бос, наадварот, дазваляе сабе часам нават не заўважаць свайго падначаленага. Сэнс гэтага незаўважаньня якраз і палягае ў тым, што падчас размовы, якая можа тычыцца як выключна прафэсійных, так і непрафэсійных рэчаў, адбываецца абмен інфармацыяй датычна сацыяльных статусаў асобаў.

Вышэй ужо адзначалася, што на важнасьць працэсу камунікацыі мы зьвяртаем увагу толькі тады, калі яна аказваецца неэфэктыўнай ці непасьпяховай, а таму першаснай умовай усялякай камунікацыі зьяўляецца наяўнасьць такіх сымбаляў і знакаў, значэньне якіх аднолькавым чынам інтэрпрэтуецца ўсімі ўдзельнікамі працэсу камунікацыі, іншымі словамі, суразмоўцы мусяць размаўляць на адной і той жа мове. Пад “мовай” тут разумеецца ня толькі мова словаў. Да прыкладу, у розных культурах адзін і той жа знак альбо жэст можа азначаць зусім розныя рэчы (знак “0” (нуль), зроблены вялікім і ўказальным пальцамі, у амэрыканскім культурным кантэксьце азначае “І am fine”, “Everything іs OK”, у Францыі і суседніх краінах — “Ты — нуль”, “Ты — нішто”, на Бліжнім Усходзе гэта наогул непрыстойны жэст). Таму яшчэ адной умовай пасьпяховай камунікацыі зьяўляецца наяўнасьць супольнага культурнага кантэксту.

І, нарэшце, камунікацыя як працэс можа адбывацца толькі тады, калі камуніканты часткова альбо цалкам падзяляюць тыя думкі, пачуцьці, ацэначныя меркаваньні і г.д., якімі яны абменьваюцца. Калі ж гэтыя эмоцыі, думкі і меркаваньні зусім не падзяляюцца, то працэс камунікацыі альбо спыняецца альбо ўтвараецца сытуацыя, калі камуніканты пераходзяць на ўзаеманепрымальныя ці нават варожыя пазыцыі.

Літаратура

1. Brіtannіca CD Encyclopedia //Communіcatіon.

2. Compton's Іnteractіve Encyclopedia //Communіcatіn.

3. Deluxe Encarta 98 //Communіcatіon Collage.

4. Lorіmer R. Mass Communіcatіon. Manchester University Press, 1996.

5. Deaux K. and others. Socіal Psychology іn the 90s. Books // Cole Publishing Company, 1993.

6. DeFleurMelvіn L. Theorіes of Mass Communіcatіon, Longman, 1988.

7. Акимушкин И. Проблемы этологии. Смоленск, 1999.

8. Барысевіч Ю. Цела і тэкст. Мн., 1998.

9. Происхождение вещей. Очерки первобытной культуры. М., 1995.

10. Debraу R. Vіe et mort de l'іmage. Р., 1992.

11. Драчук В. Дорогами тысячелетий. М., 1976.

12. Общее языкознание. Сущность и история языка. Мн., 1993.

13. Павленко Н. История письма. Мн., 1987.

14. Брэтон Ф., Пру С. Выбух камунікацыі. Мн., БФС, 1995.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мэдыі і камунікацыя»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мэдыі і камунікацыя» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мэдыі і камунікацыя»

Обсуждение, отзывы о книге «Мэдыі і камунікацыя» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.