• Пожаловаться

Невядома: Мэдыі і камунікацыя

Здесь есть возможность читать онлайн «Невядома: Мэдыі і камунікацыя» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Менск-Вільня, год выпуска: 2000, категория: Прочая научная литература / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Невядома Мэдыі і камунікацыя

Мэдыі і камунікацыя: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мэдыі і камунікацыя»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

“Тэорыя камунікацыі і мэдыяў” альбо “Досьледы камунікацыі і мэдыяў” — гэта дысцыпліна, якая вывучае працэсы камунікацыі ў грамадзтве, разьвіцьцё сродкаў камунікацыі і іхні ўплыў на розныя сацыяльныя і культурныя працэсы, а таксама ролю гэтых сродкаў у разьвіцьці грамадзтва і чалавека на працягу ўсёй яго гісторыі. Як навуковая дысцыпліна “Тэорыя камунікацыі і мэдыяў” пачала фармавацца ў другой палове 20 ст., і першымі навукоўцамі, што зацікавіліся праблемамі камунікацыі, былі канадыцы: эканаміст Харальд Ініс і літаратуразнаўца Маршал Маклюэн. Х.Ініс цікавіўся старажытным сьветам, і ён першы адзначыў сувязь паміж разьвіцьцём пісьмовых тэхналёгіяў і ўзьнікненьнем вялікіх дзяржаўных утварэньняў, а менавіта старажытных імпэрыяў. Ажыцьцяўленьне ўлады на вялікіх тэрыторыях вымагала такога сродку перадачы інфармацыі, які б быў лёгка транспартабэльны і зьвязваў паміж сабоў тых, што ажыцьцяўляюць гэтую ўладу, і тых, што падпарадкоўваюцца ёй. Тэксты, напісаныя на паперы альбо папірусе, якраз і задавальнялі такому патрабаваньню. Між іншым, Ініс адзначаў важную ролю адукаванай эліты ў гэтым працэсе, функцыя якой палягала ў стварэньні тэкстаў і навучаньні грамаце.

Невядома: другие книги автора


Кто написал Мэдыі і камунікацыя? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Мэдыі і камунікацыя — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мэдыі і камунікацыя», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Відавочна, пошту людзі вынайшлі раней за пісьменнасьць. Старадаўныя кур'еры прыносілі навіны суседнім плямёнам ня толькі на словах і жэстах, але і ў выглядзе сымбалічных або пакрытых сымбалямі прадметаў. Калі індзейцы вырашылі прыпыніць змаганьне з амэрыканскім войскам, яны паслалі прэзыдэнту ЗША “люльку міру”, набітую тытунём і ўпрыгожаную пер'ем. Афрыканцы з племя н'ям-н'ям пры абвешчаньні вайны клалі на сьцежкі ворагаў пачатак маіса і курынае пяро, а над імі прымацоўвалі стралу: гэта азначала, што ад стралы загіне кожны, хто паспрабуе рабаваць іхныя палі або забіваць іхных курэй.

Напэўна, усе народы скарыстоўвалі ў якасьці носьбіта інфармацыі драўляныя таблічкі ці жэзлы з засечкамі. У славянаў такая таблічка называлася “носам” (адсюль выразы “зацеміць на носе” і “застацца з носам”). Некаторыя індзейскія і афрыканскія плямёны захоўвалі інфармацыю ў выглядзе камбінацыяў разнаколерных ракавінак на пасах-вампумах. У Гістарычным таварыстве штату Пэнсыльванія зьберагаецца вампум, які пераказвае дамову пра падзел зямлі паміж эўрапейскімі каляністамі і індзейцамі, заключаную ў 1682 г. Многія народы ведалі і вузялковае пісьмо (інкі называлі яго “кіпу”). Вузялковы тэкст уяўляў сабой сыстэму разнаколерных шнуркоў (колер мог перадаваць граматычныя катэгорыі — мінулы ці будучы час дзеяслова) з вузламі і петлямі розных канфігурацыяў. Верагодна, кіпу скарыстоўваліся для запісу ня толькі бугальтарскіх падлікаў, але гістарычных хронікаў і вершаў. Ведалі такое пісьмо і славяне, пра што сьведчыць выраз “завязаць вузельчык на памяць”.

Найбольш дасканалы спосаб перадачы зрокавых знакаў — гэта малюнкавае пісьмо (піктаграфія). Усе сучасныя віды пісьма — гіерогліфы, руны і літары — паходзяць ад піктаграмаў. Ад іх жа паходзяць коміксы, мультфільмы і кампутарныя гульні. Менавіта з дапамогай малюнкаў старажытныя людзі занатоўвалі “рэпартажы” пра свае прыгоды, дамовы паміж плямёнамі, легенды і магічныя формулы. Піктаграмамі запісаны вядомы эпас племя дэлавараў “Валам олум”. Белыя місіянэры ў Мэксыцы скарыстоўвалі для пашырэньня Хрыстовай веры катэхізыс, перапісаны ў выглядзе піктаграмаў. Вядома, што піктаграфіяй захапляўся Ленін: у Цэнтральным партыйным архіве пры ЦК КПСС захоўваўся піктаграфічны ліст правадыра бальшавікоў, напісаны на бяросьце. Найбольш распаўсюджаная вэрсія ягонай расшыфроўкі такая: шасьцёра сяброў прагаладаліся пасьля гульні ў паляваньне на мядзьведзя і просяць чарнабародага чалавека вярнуцца ў дом ля ставу і пакарміць іх.

Такім чынам, да зусім нядаўнага (прайшло толькі чатыры тысячы гадоў) зьяўленьня першых спосабаў лінійнай занатоўкі гукаў (клінапісу і г.д.) функцыю пісьма выконвалі сымбалічныя рэчы і выявы. Артыкуляваныя словы і рысы-малюнкі на сьценах пячораў — гэта толькі працяг мімікі твару і жэстаў рук, але ствараюць гэтыя апэрацыі ўжо не сыгналы, як у жывёлаў, а знакі. Да гэтага часу ў многіх мовах словы “пісаць” і “маляваць” гучаць аднолькава (“пісаць карціну”). Абстрактныя і фігуратыўныя творы першабытных людзей ствараліся хутчэй не дзеля эстэтычнай асалоды, а для захаваньня і перадачы пэўнай інфармацыі. Дзеці вучыліся маляваць, рэзаць з дрэва і ляпіць з гліны прыкладна з той жа мэтай, зь якой мы вучымся пісаць.

Першыя ўласна пісьмовыя знакі зьявіліся ў сярэдзіне 4 тысячагодзьдзя да н.э. у Мэсапатаміі, першы зычны альфабэт — фінікійскі — каля 1300 г. да н.э., а альфабэт з галоснымі — грэцкі — прыблізна ў 7 ст. да н.э. Адзначым, што паміж 12 і 13 стст. да н.э. у Грэцыі ня ведалі ні пісьменнасьці, ні вобразнага малюнка. Толькі на выхадзе з гэтага “тунэлю” грэкі адначасна вынайшлі тое і другое, пісьмо і жывапіс. На думку францускага мэдыёляга Рэжы Дэбрэя, “пісьменнасьць неўзабаве пасьля свайго зьяўленьня ўзяла на сябе асноўны цяжар утылітарна-камунікацыйнага пісьма і вызваліла ад яго маляваньне: відарыс ад гэтага часу робіцца адкрытым для самавыяўленьня мастака і для капіяваньня рэальных людзей і прадметаў”.

На сёньня ў сьвеце налічваецца больш за 6.000 моваў і асноўных дыялектаў, і гэта сьведчыць пра тое, наколькі вялікая разнастайнасьць існуе ў камунікацыйных сыстэмах-прыладах, распрацаваных у розных чалавечых супольнасьцях.

Моўная альбо вэрбальная камунікацыя на сёньня настолькі звыклая для нас зьява, што мы яе амаль і не заўважаем. І пачынаем зьвяртаць на яе ўвагу толькі тады, калі засвойваем якую-небудзь замежную мову альбо калі камунікацыя аказваецца неэфэктыўнай.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мэдыі і камунікацыя»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мэдыі і камунікацыя» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мэдыі і камунікацыя»

Обсуждение, отзывы о книге «Мэдыі і камунікацыя» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.