• Пожаловаться

Невядома: Мэдыі і камунікацыя

Здесь есть возможность читать онлайн «Невядома: Мэдыі і камунікацыя» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Менск-Вільня, год выпуска: 2000, категория: Прочая научная литература / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Невядома Мэдыі і камунікацыя

Мэдыі і камунікацыя: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мэдыі і камунікацыя»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

“Тэорыя камунікацыі і мэдыяў” альбо “Досьледы камунікацыі і мэдыяў” — гэта дысцыпліна, якая вывучае працэсы камунікацыі ў грамадзтве, разьвіцьцё сродкаў камунікацыі і іхні ўплыў на розныя сацыяльныя і культурныя працэсы, а таксама ролю гэтых сродкаў у разьвіцьці грамадзтва і чалавека на працягу ўсёй яго гісторыі. Як навуковая дысцыпліна “Тэорыя камунікацыі і мэдыяў” пачала фармавацца ў другой палове 20 ст., і першымі навукоўцамі, што зацікавіліся праблемамі камунікацыі, былі канадыцы: эканаміст Харальд Ініс і літаратуразнаўца Маршал Маклюэн. Х.Ініс цікавіўся старажытным сьветам, і ён першы адзначыў сувязь паміж разьвіцьцём пісьмовых тэхналёгіяў і ўзьнікненьнем вялікіх дзяржаўных утварэньняў, а менавіта старажытных імпэрыяў. Ажыцьцяўленьне ўлады на вялікіх тэрыторыях вымагала такога сродку перадачы інфармацыі, які б быў лёгка транспартабэльны і зьвязваў паміж сабоў тых, што ажыцьцяўляюць гэтую ўладу, і тых, што падпарадкоўваюцца ёй. Тэксты, напісаныя на паперы альбо папірусе, якраз і задавальнялі такому патрабаваньню. Між іншым, Ініс адзначаў важную ролю адукаванай эліты ў гэтым працэсе, функцыя якой палягала ў стварэньні тэкстаў і навучаньні грамаце.

Невядома: другие книги автора


Кто написал Мэдыі і камунікацыя? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Мэдыі і камунікацыя — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мэдыі і камунікацыя», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

15. Маклюэн М., Фіорэ К. Вайна і мір у сусьветнай вёсцы//Фрагмэнты, №2, 1997.

Віды камунікацыі

Плян:

1. Вэрбальная і невэрбальная камунікацыя

2. Зрокавая камунікацыя

3. Міміка

4. Жэсты, рухі і паставы цела

5. Тактыльная камунікацыя

6. Камунікацыя ў малых і вялікіх групах

7. Віды камунікацыі паводле прызначэньня і характару пасланьня

У залежнасьці ад таго, якімі камунікацыйнымі магчымасьцямі карыстаецца чалавек, камунікацыю, у самым агульным выглядзе, можна падзяліць на два віды — моўную (вэрбальную) і нямоўную (невэрбальную).

Моўная альбо вэрбальная камунікацыя адбываецца пры дапамозе словаў і розных іх камбінацыяў, збудаваных па пэўных граматычных правілах.

Нясловавая моўная камунікацыя называецца парамоўнай і яе сродкамі зьяўляюцца інтанацыі, паўзы, тэмп маўленьня і розныя вакалізацыі (сьмех, плач, бурчэньне, сіпеньне, усхліпваньне і г.д.). Вэрбальная камунікацыя — гэта тое, ШТО гаворыцца ці ШТО прамаўляецца; а парамоўная камунікацыя — гэта тое, ЯК што прамаўляецца альбо ЯК што гаворыцца. У працэсе камунікацыі чалавек карыстаецца як моўнымі, так і парамоўнымі сродкамі, і часам гэта даволі істотна ўплывае на сэнс ягоных выказваньняў. Калі, да прыкладу, ваш сябра гаворыць вам, што вы вельмі недалёкі чалавек і пры гэтым пасьміхаецца, то найверагодней ён мае на ўвазе нешта іншае.

Камбінацыі моўных і парамоўных магчымасьцяў ствараюць сытуацыю шматзначнасьці выказваньня. Дарэчы, не існуе сэнсавай адназначнасьці і пры выкарыстаньні толькі моўных сродкаў. Рэч у тым, што словы, акрамя іх экспліцытнага альбо яўнага значэньня, маюць яшчэ імпліцытныя значэньні. Вялікая колькасьць камбінацыяў моўных і парамоўных сродкаў робіць працэс камунікацыі вельмі багатым.

Невэрбальная камунікацыя існуе ў розных формах. Гэта — зрокавая камунікацыя, камунікацыя празь міміку, жэсты, паставы цела, а таксама тактыльная камунікацыя.

Зрокавая камунікацыя

Часам вочы чалавека называюць люстэркам ягонай душы. Сэнс гэтага выказваньня ў тым, што позірк чалавека можа быць выказьнікам вельмі складаных пачуцьцяў, перажываньняў альбо ацэначных экспрэсіяў. Наколькі зрокавы канал камунікацыі зьяўляецца важным, можна меркаваць па тым, што мы звычайна пачуваемся некамфортна, калі падчас размовы ня бачым вачэй суразмоўцы. Вядомы выраз “злое вока” ці слова “сурочыць” сьведчаць пра тое, што зрокавая камунікацыя можа быць нават і небясьпечнай.

Дасьледчыца Майлз Пэтэрсан разрозьнівае пяць спэцыфічных функцыяў зрокавай камунікацыі: а) перадача інфармацыі, б) рэгуляваньне ўзаемадзеяньняў, в) выказваньне пачуцьцяў блізкасьці, г) ажыцьцяўленьне сацыяльнага кантролю і д) спрыяньне выкананьню нейкай задачы.

Праз зрокавую камунікацыю выяўляецца інфармацыя адносна прэфэрэнцыяў альбо непрэфэрэнцыяў асобы, ейнага стаўленьня да той ці іншай зьявы, учынку і г.д. Погляд перадае, наколькі чалавек пачуваецца ўпэўненым у сабе, наколькі ўважлівы ён да іншых людзей, наколькі кампэтэнтны ў нейкай справе. Вышэй мы ўжо адзналі, што частотнасьць поглядаў і позіркаў перадае інфармацыю пра сацыяльны статус чалавека. А калі чалавек хавае позірк, гэта можа сьведчыць, што ён пачуваецца некамфортна, мае згрызоты сумленьня, ня ўпэўнены ў сваіх сілах. Усім вядомая сытуацыя, калі выкладчык, які задаў пытаньне і не атрымаў на яго правільнага адказу, пачынае азіраць аўдыторыю, каб знайсьці дасьведчанага студэнта. Як правіла, тыя студэнты, якія не падрыхтаваліся да заняткаў, будуць “хаваць” вочы.

Функцыя погляду і позіркаў у рэгуляваньні стасункаў асабліва яскрава выяўляецца ў самой камунікацыі. Калі вы, напрыклад, жадаеце пачаць з кімсьці размову, ваш позірк будзе скіраваны на гэтага чалавека. І наадварот, калі вам карціць скончыць размову, ваш позірк будзе дэманстраваць вашу адсутнасьць альбо вы будзеце глядзець куды-небудзь убок. Людзі, якія доўга працуюць разам, каардынуюць свае дзеяньні, абменьваючыся позіркамі. Позірк таксама можа выкарыстоўвацца дзеля таго, каб прысьпешыць дзеяньні партнэра.

Даволі часта позірк выкарыстоўваецца ў выказваньні пачуцьцяў блізкасьці. Практычныя псыхалягічныя дасьледаваньні выявілі, што блізкія людзі часьцей абменьваюцца позіркамі, чым асобы, якія ня маюць блізкіх зносін. Магчыма, вы заўважалі, хто закаханыя могуць даволі працяглы час глядзець адзін на аднаго. Гэта сьведчыць пра інтэнсіўнасьць пачуцьцяў.

Людзі з высокім сацыяльным статусам часта выкарыстоўваць позірк дзеля таго, каб зазначыць аўтарытэтнасьць свайго рашэньня і абавязковасьць яго выкананьня падначаленымі. Позірк у падобных сытуацыях дэманструе ўладу і сілу. Так званы “позірк зьверху” прызначаны дзеля таго, каб “паставіць чалавека на мейсца”. Падобнае звычайна адбываецца ў сытуацыях, калі да канца ня вызначаныя адносіны паміж асобамі паводле іхнага мейсца ў гіерархіі, няважна, што гэта за гіерархія — фармальная альбо нефармальная. Пагарда, якая часам утрымліваецца ў позірку зьверху, можа сьведчыць пра тое, што яго ўладальнік мае пэўныя праблемы ўва ўсталяваньні менавіта тых адносін, якія ён хацеў бы мець зь нейкай асобай. Падобнае можа таксама азначаць, што рэальны ўплыў і рэальная ўлада ўладальніка позірку зьверху не распаўсюджваюцца на гэтую канкрэтную асобу.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мэдыі і камунікацыя»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мэдыі і камунікацыя» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мэдыі і камунікацыя»

Обсуждение, отзывы о книге «Мэдыі і камунікацыя» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.