• Пожаловаться

Невядома: Мэдыі і камунікацыя

Здесь есть возможность читать онлайн «Невядома: Мэдыі і камунікацыя» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Менск-Вільня, год выпуска: 2000, категория: Прочая научная литература / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Невядома Мэдыі і камунікацыя

Мэдыі і камунікацыя: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мэдыі і камунікацыя»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

“Тэорыя камунікацыі і мэдыяў” альбо “Досьледы камунікацыі і мэдыяў” — гэта дысцыпліна, якая вывучае працэсы камунікацыі ў грамадзтве, разьвіцьцё сродкаў камунікацыі і іхні ўплыў на розныя сацыяльныя і культурныя працэсы, а таксама ролю гэтых сродкаў у разьвіцьці грамадзтва і чалавека на працягу ўсёй яго гісторыі. Як навуковая дысцыпліна “Тэорыя камунікацыі і мэдыяў” пачала фармавацца ў другой палове 20 ст., і першымі навукоўцамі, што зацікавіліся праблемамі камунікацыі, былі канадыцы: эканаміст Харальд Ініс і літаратуразнаўца Маршал Маклюэн. Х.Ініс цікавіўся старажытным сьветам, і ён першы адзначыў сувязь паміж разьвіцьцём пісьмовых тэхналёгіяў і ўзьнікненьнем вялікіх дзяржаўных утварэньняў, а менавіта старажытных імпэрыяў. Ажыцьцяўленьне ўлады на вялікіх тэрыторыях вымагала такога сродку перадачы інфармацыі, які б быў лёгка транспартабэльны і зьвязваў паміж сабоў тых, што ажыцьцяўляюць гэтую ўладу, і тых, што падпарадкоўваюцца ёй. Тэксты, напісаныя на паперы альбо папірусе, якраз і задавальнялі такому патрабаваньню. Між іншым, Ініс адзначаў важную ролю адукаванай эліты ў гэтым працэсе, функцыя якой палягала ў стварэньні тэкстаў і навучаньні грамаце.

Невядома: другие книги автора


Кто написал Мэдыі і камунікацыя? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Мэдыі і камунікацыя — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мэдыі і камунікацыя», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

На досьвітку цывілізацыі людзі гаварылі ня словамі, а мімікай, жэстамі і ўсімі тымі гукамі, якія здольны вытвараць наш арганізм. Напрыклад, ангельскі палеантоляг Дэвід Этэнбора ў кнізе “Жыцьцё на Зямлі” кажа: “Твар чалавека мае заўважна больш асобных мускулаў, чым пыса ўсялякай жывёлы. Гэтыя мускулы забясьпечваюць магчымасьць вельмі па-рознаму рухаць вуснамі, шчокамі, ілбом, бровамі, на што ня здольная ніводная іншая істота. А вось спробы рэканструяваць горла нашага далёкага продка сьведчаць, што ён гаварыць мог вельмі павольна і зь цяжкасьцю. Таму,— кажа дасьледчык,— можна не сумнявацца, што твар быў асновай сыстэмы памаўленьня ў гома эрэктуса”.

Экспрэсіўныя магчымасьці натуральных рысаў твара для самога чалавека, напэўна, былі настолькі нечакана багатыя, што давялося распрацаваць адмысловую сыстэму татуяваньня, расфарбоўкі ці рытуальных шнараў, якія дазволілі хай крыху наблізіць твар да маскі, што мае заўсёды ўстойлівы выраз і сэнс. Задоўга да вынаходзтва альфабэту людзі ўжо не былі непісьменныя: яны рабілі і чыталі кадаваныя запісы на целеэкране, а таксама запісы на паветры ўласнымі рухамі цела. Вельмі верагодна, што мастацтва танцу нарадзіліся як пашыраны варыянт мімікі і як расшыфроўка татуяваньняў. Зь іншага боку, надпісы на целе маглі зьявіцца як канспэкт рытуальнага танцу.

На працягу 3-х мільёнаў гадоў асноўным сродкам сумоўя гуманоідаў былі, побач з абмежаванай колькасьцю (каля 20—40) кароткіх гукавых знакаў, сыстэмы ў некалькі соцень ці тысяч жэставых знакаў, і толькі ў самы апошні пэрыяд эвалюцыі чалавека (100—40 тысяч гадоў таму) пачалося фармаваньне ўласна вэрбальнай мовы. Пры гэтым прынцыпы пабудовы гукавых пасьлядоўнасьцяў былі пазычаныя з пасьлядоўнасьці жэстаў рук.

Дзясяткі і сотні розных плямёнаў у старажытнасьці (а яшчэ зусім нядаўна — амэрыканскія індзейцы і абарыгены Аўстраліі) карысталіся для стасункаў паміж сабой міжэтнічнай па сваёй прыродзе мовай жэстаў. І вельмі часта размова нагадвала танец, бо (як і ў сучасных мовах глухіх) эмоцыі і думкі перадаваліся ня толькі рукамі, але і позіркам, выразам твару, рухамі галавы і ўсяго цела. Танец шырока скарыстоўваўся для абмену інфармацыяй нават паміж прадстаўнікамі аднаго племя, бо падлеткі ў пэрыяд абрадаў ініцыяцыі і ўдовы падчас жалобы, якая магла доўжыцца некалькі гадоў, ня мелі права карыстацца словамі.

На добры лад, за апошнія 40 тысяч гадоў чалавек амаль не зьмяніўся. Па-ранейшаму мы часам лепш і хутчэй разумеем адзін аднаго не праз словы, а празь інтанацыю, выраз твару, жэстыкуляцыю. Жэсты дапамагаюць нам удакладніць сэнс словаў, якія мы кажам, а часам — зьмяніць яго на супрацьлеглы.

Прафэсар Лёс-Анжэлескага ўнівэрсытэту А.Мерабян падлічыў, што ў студыйных тэлеперадачах шляхі інфармацыі да гледача разьмяркоўваюцца прыкладна так: 55 працэнтаў — праз выраз твару і жэсты, 38 працэнтаў — празь інтанацыю і толькі 7 працэнтаў — праз словы. З аднаго боку гэта, канечне, сьведчыць пра дэбільную прыроду ўсялякіх ток-шоў, але з другога — пра тое, што жэсты могуць быць “разумнейшымі” за словы.

Каб прыцягнуць увагу больш-менш шырокай аўдыторыі да высокіх праблемаў палітыкі альбо мастацтва, галоўнае — ня тое, пра што чалавек кажа, а дзе і як ён гэта робіць. Каб перамагаць на выбарах і рэфэрэндумах, народ трэба не пераконваць, а зачароўваць, як гэта робіць тэлезорка БТ Аляксандар Лукашэнка.

Безумоўна, літаратару ці палітыку цяжка абысьціся без вэрбальнай мовы. Амаль гэтак жа цяжка, як без уласнага цела. Але нарадзіць сваю ўласную думку можна толькі тады, калі ты забыўся на ўсе словы ды знакі прыпынку і сам ня ведаеш, як яе выказаць. Калі для гэтага падыходзяць некаторыя звычайныя словы — што ж, тым лепей.

Апрача словаў, мімікі і жэстаў, чалавек мог скарыстоўваць у якасьці сыгнальных сродкаў любыя гукі, на якія здольныя ягоныя галасавыя зьвязкі. Напрыклад, пігмэі Цэнтральнай Афрыкі перадаюць навіны з дапамогай своеасаблівага манатоннага шэпту. Папуасы Новай Гвінэі будуюць на горных вяршынях “рэтрансьлятарныя станцыі”, празь якія ад гары да гары перадаюцца галасавыя сыгналы (эўрапейцам яны нагадваюць гарачае дыханьне вялікай сабачай зграі). Індзейцы племя крык карысталіся ў якасьці сыгналаў рознымі формамі кашлю.

Дыяпазон і гучнасьць чалавечага голасу адносна невялікія, і гэта сталася прычынай вынаходзтва музычных інструмэнтаў, якія мусілі ўзмацніць або падмяніць голас. Заходнеафрыканскія банту прыдумалі для перадачы паведамленьняў складаную сыстэму дудак. Многія народы скарыстоўвалі для трансьляцыі сыгналаў ракавіны малюскаў і рогі жывёлаў (“горн” у перакладзе і азначае “рог”). Але найбольш важным сыгнальным інструмэнтам быў барабан (тамтам), які дапамагаў распаўсюдзіць на вялікую адлегласьць дзясяткі закадаваных паведамленьняў і заклікаў. Тэлеграфаваць патрэбную вестку нашым продкам дапамагалі таксама вогнішчы на вяршынях пагоркаў, сонечныя “зайчыкі”, слупы дыму або пылу.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мэдыі і камунікацыя»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мэдыі і камунікацыя» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мэдыі і камунікацыя»

Обсуждение, отзывы о книге «Мэдыі і камунікацыя» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.