Невядома - Мэдыі і камунікацыя

Здесь есть возможность читать онлайн «Невядома - Мэдыі і камунікацыя» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск-Вільня, Год выпуска: 2000, Издательство: Беларускі калегіюм, Жанр: Прочая научная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мэдыі і камунікацыя: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мэдыі і камунікацыя»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

“Тэорыя камунікацыі і мэдыяў” альбо “Досьледы камунікацыі і мэдыяў” — гэта дысцыпліна, якая вывучае працэсы камунікацыі ў грамадзтве, разьвіцьцё сродкаў камунікацыі і іхні ўплыў на розныя сацыяльныя і культурныя працэсы, а таксама ролю гэтых сродкаў у разьвіцьці грамадзтва і чалавека на працягу ўсёй яго гісторыі. Як навуковая дысцыпліна “Тэорыя камунікацыі і мэдыяў” пачала фармавацца ў другой палове 20 ст., і першымі навукоўцамі, што зацікавіліся праблемамі камунікацыі, былі канадыцы: эканаміст Харальд Ініс і літаратуразнаўца Маршал Маклюэн. Х.Ініс цікавіўся старажытным сьветам, і ён першы адзначыў сувязь паміж разьвіцьцём пісьмовых тэхналёгіяў і ўзьнікненьнем вялікіх дзяржаўных утварэньняў, а менавіта старажытных імпэрыяў. Ажыцьцяўленьне ўлады на вялікіх тэрыторыях вымагала такога сродку перадачы інфармацыі, які б быў лёгка транспартабэльны і зьвязваў паміж сабоў тых, што ажыцьцяўляюць гэтую ўладу, і тых, што падпарадкоўваюцца ёй. Тэксты, напісаныя на паперы альбо папірусе, якраз і задавальнялі такому патрабаваньню. Між іншым, Ініс адзначаў важную ролю адукаванай эліты ў гэтым працэсе, функцыя якой палягала ў стварэньні тэкстаў і навучаньні грамаце.

Мэдыі і камунікацыя — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мэдыі і камунікацыя», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У наступныя гады жыцьця тактыльная камунікацыя, хаця і не адыгрывае такой важнай ролі, як у малым узросьце, але ўсё роўна застаецца істотным каналам абмену пачуцьцямі, эмоцыямі і нават узьдзеяньня на самыя складаныя фізычныя і псыхічныя працэсы ў арганізьме чалавека.

Узгадайма, як у Эвангельлі апісваюцца людзі, што прагнулі дакрануцца да Хрыста-Збавіцеля, каб выгаіцца. Увогуле ў царкоўных рытуалах тактыльная камунікацыя адыгрывае значную ролю.

Разрозьніваюць сацыяльна-тактыльную камунікацыю і інтымна-асабовую. Пацісканьне рук — трывіяльны прыклад сацыяльна тактыльнай камунікацыі. Інтымна-асабовая камунікацыя мае мейсца ў сяброўскіх стасунках, у стасунках паміж закаханымі людзьмі і ў сэксуальных дачыненьнях.

Пацалунак бадай што самы яскравы прыклад інтымна-асабовай камунікацыі.

Мужчыны і жанчыны па-рознаму ставяцца да тактыльнай камунікацыі. Зафіксавана, што жанчыны больш маюць тактыльных кантактаў. Яны, напрыклад, значна часьцей цалуюць адна адну, чым мужчыны.

Цікавы прыклад узьдзеяньня тактыльнай камунікацыі на паводзіны чалавека згаданы ў кнізе “Сацыяльная псыхалёгія 90-х гадоў”. У адным з рэстаранаў праводзілася назіраньне над вынікамі тактыльнай камунікацыі. У тых выпадках, калі афіцыянт, разьлічваючыся з наведвальнікамі, зьлёгку дакранаўся да іх рукі ці пляча, апошнія, як правіла, пакідалі большыя чаявыя, чым тыя наведвальнікі, да якіх ён не дакранаўся.

Паводле колькасьці ўдзельнікаў і іх ролі ў камунікацыйным працэсе разрозьніваюць: а) міжасабовую камунікацыю; б) інтраасабовую; в) камунікацыю ў малых групах; г) камунікацыю ўнутры арганізацыі; д) публічную і е) масавую камунікацыю.

Найбольш звыклай формай міжасабовай камунікацыі зьяўляецца размова альбо гутарка паміж двума людзьмі. Сэнс міжасабовай камунікацыі палягае ў тым, каб фармаваць і падтрымліваць сацыяльныя адносіны паміж людзьмі.

Міжасабовая камунікацыя існуе ў двух аспэктах: гэта альбо пэрсанальная альбо імпэрсанальная камунікацыя. У пэрсанальнай камунікацыі асобы выступаюць як унікальныя суб'екты з канкрэтнымі інтарэсамі, патрэбамі, прыватнымі і інтымнымі праблемамі. Пэрсанальная камунікацыя, як правіла, трымаецца на даверы адной асобы да другой. Часам пэрсанальная камунікацыя мае вельмі даверлівы і нават спавядальны характар, калі людзі давяраюць адзін аднаму свае самыя таемныя думкі і пачуцьці.

Імпэрсанальная камунікацыя — гэта зазвычай дзелавая камунікацыя, камунікацыя зь незнаёмымі людзьмі, якая ўзьнікае з той ці іншай нагоды альбо патрэбы, прыкладам: паміж прадаўцом і пакупніком адбываецца імпэрсанальная камунікацыя.

Хаця міжасабовая пэрсанальная камунікацыя звычайна ладзіцца з “вока на вока”, аднак яна можа адбывацца і па тэлефоне альбо празь ліставаньне.

Інтраасабовая камунікацыя — гэта камунікацыя асобы з самой сабой. Звычайна людзі камунікуюць сам-насам на адзіноце. Але калі ж яны ўголас размаўляюць з сабой у нейкім публічным мейсцы, то іншыя ўспрымаюць гэта як нешта дзіўнае і ненармальнае.

Інтраасабовая камунікацыя адбываецца з розных прычынаў. Людзі могуць абмяркоўваць самі з сабой нейкія важныя падзеі ці праблемы. Яны могуць пісаць інтымныя вершы альбо весьці дзёньнікавыя запісы. Могуць фантазіяваць, уяўляць сабе, як яны будуць адпачываць, напрыклад, летам. Студэнты на лекцыях часам пачынаюць камунікавацца самі з сабой, калі не жадаюць слухаць лекцыю. Спартсмэны перад стартам таксама камунікуюцца самі з сабой дзеля таго, каб засяродзіцца. Людзі, нарэшце, могуць складаць самі да сябе лісты і пасланьні.

Камунікацыя ў малых групах. Прыкладамі малых групаў зьяўляецца сям'я, школьная кляса, студэнцкая група, футбольная каманда, дыскусійны клюб і г.д. Мінімальная колькасьць малой групы — два чалавекі. Чалавек амаль заўсёды ўлучаны ў якую-небудзь малую групу.

Малыя групы існуюць дзеля выкананьня пэўных функцыяў і камунікацыя ў малых групах перадусім скіраваная на выкананьне гэтых функцыяў і падтрыманьне каманднага духу групы. Наколькі апошняе важна, можна меркаваць, да прыкладу, па футбольнай камандзе. Камандны дух — гэта перадусім усьведамленьне чальцамі каманды сваіх роляў, узаемаразуменьне і ўзаемападтрымка. Роля камунікацыі тут найпершая.

Камунікацыя ўнутры арганізацыі. Арганізацыя — гэта сукупнасьць людзей, якая складаецца з шэрагу малых групаў і ў сваёй дзейнасьці кіруецца да пэўных практычных мэтаў. Унівэрсытэты, бізнэсовыя кампаніі, дасьледчыя інстытуты, бібліятэкі, цэрквы і касьцёлы — усё гэта сацыяльныя арганізацыі. Сацыяльныя арганізацыі зьяўляюцца складанымі ўтварэньнямі і дзеля забесьпячэньня іх функцыянаваньня неабходныя добра наладжаныя сыстэмы камунікацыі. Параўнальна з малымі групамі патокі інфармацыі ў сацыяльных арганізацыях істотна павялічваюцца. Таму істотнае значэньне набывае камунікацыя па гарызанталі. Кожны ўдзельнік такой арганізацыі мусіць ясна ўсьведамляць як сваю ролю, так і ролю ўсіх іншых ў гіерархічнай пабудове. У вялікіх і складаных сацыяльных арганізацыях камунікацыйная дзейнасьць зьяўляецца ўжо самастойнай дзейнасьцю. Тут, як правіла, існуюць людзі, якія займаюцца як унутрыарганізацыйнымі стасункамі, так і стасункамі зь іншымі арганізацыямі і грамадзкасьцю. Камунікацыйная дзейнасьць кіраўнікоў наогул забірае асноўную частку іхнага працоўнага часу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мэдыі і камунікацыя»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мэдыі і камунікацыя» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мэдыі і камунікацыя»

Обсуждение, отзывы о книге «Мэдыі і камунікацыя» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x