Аляксей Карпюк - Мая Гродзеншчына

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Мая Гродзеншчына» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1960, Издательство: Дзяржаўнае Выдавецтва БССР, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мая Гродзеншчына: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мая Гродзеншчына»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Малады беларускі празаік, аўтар трох аповесцей («У адным інстытуце», «Дзяўчына з Ваўкавыска», «Данута»), Аляксей Карпюк нярэдка звяртаецца і да аператыўнага жанра — нарыса. Паездкі па сёлах і гарадах Гродзеншчыны, цікавыя знаёмствы і шчырыя гутаркі з рабочымі і калгаснікамі далі магчымасць Аляксею Карпюку сабраць багаты матэрыял пра сённяшні дзень аднаго з куткоў былога заходнебеларускага краю, прыкмеціць тыя змены, якія адбыліся ў жыцці людзей за гады Савецкай улады.

Мая Гродзеншчына — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мая Гродзеншчына», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Я хачу,— кажа яна,— каб райспажыўсаюз прымаў у мяне асабістыя заказы на паліто, на абутак для дзяцей. Няўжо мне дзеля гэтага трэба ў Гродна ехаць?..

Старшыня абяцае дапамагчы і запрашае Севярыну выступіць на сходзе калгаснікаў адной сельгасарцелі, падзяліцца вопытам.

Вечарам, калі Севярына апавядала на сходзе аб сваёй рабоце, Чудзінаву давялося пацвердзіць, што ў яе сапраўды дзевяць дзяцей і гэта не перашкаджае ёй працаваць у калгасе.

Такія людзі, як Гецольды, ніколі не супакойваюцца на дасягнутым. Лёнгіна хвалюе, чаму гэтакага ўраджаю, як у яго, не змаглі дасягнуць ва ўсім кэлгасе. З болем у сэрцы гаворыць ён пра непаладкі:

— Як тут быць спакойным? Зямля ў нас самая лепшая ў раёне, а калгас — горшы!

На этажэрцы ў Гецольда стаяць творы Мічурына, «Энтамалогія», часопіс «Сад і агарод»... Паказваючы сваю бібліятэку, Лёнгін гаворыць:

— Нядаўна я вычытаў, што насенне тытуню — спажыўны корм для птушкі. Пачаў даваць сваім курам. Ім, відаць, спадабалася.

Цяпер у калгасе новы старшыня, які змяніў нядбайнага Храмакова. I Лёнгін марыць:

— Я са сваёй сям'ёй у гэтым годзе даў калгасу сорак тысяч рублёў прыбытку! Калі б кожная сям'я дала хоць палову гэтага, якія мы ўсе сталі б багатыя! Са сваёй соткі я збіраю тону морквы або памідораў. Васемнаццаць вішань таксама далі тону ягад. А ў мяне зямля не лепшая, чым ва ўсім калгасе! — I дадае:— Эх, як мы зажывём, калі ўсе возьмемся за справу па-сапраўднаму!..

V. СТРУБНІЦКІ КАВАЛЬ

У кузні, нібы ў клубе, заўсёды людна, ідуць ажыўленыя дыскусіі. Пад сталёвы перазвон кавадла і мернае гудзенне горна, пакуль рамантуецца воз ці куецца конь, можна закурыць і перакінуцца навінамі. У кузні цёпла, зацішна.

З агульнага правіла не выключаецца і струбніцкая кузня ў калгасе «Чырвоная звязда», Мастоўскага раёна. Кавалём там працуе камуніст Іван Антонавіч Міхальчук, або дзядзька Іван, як яго проста завуць на вёсцы.

У дзядзькі Івана — шырокі лоб, тонкія бровы. Скура на твары ў яго смуглая, апаленая агнём з гарніла, дзе-нідзе ў сініх крапінках — гэта ад акаліны. Пад прамым носам у каваля — пышныя, цёмнарусыя вусы, у якіх яшчэ няма ніводнага сівога валаска, хоць у дзядзькі Івана ўжо сямёра дзяцей і старэйшая дачка даўно замужам.

Не, не вусамі славіцца струбніцкі казаль. I не кавальскай сілай. Іван невысокага росту, шчуплы целам, і той сіле няма адкуль брацца. Аднак, калі зацісне між кален конскую нагу, ні адзін стаеннік не кранецца з месца. Распаленыя жалезныя штабіны ён куе так, што яны, як жывыя, даўжэюць на кавадле. Цяжкім молатам Іван лёгка выстуквае тоненькія вухналі. У яго руках пругкае жалеза робіцца эластычным, нібы гума.

У кузні ўсё робіцца пад рытм. Калі дзядзька Іван трымае абцугамі жалеза, два яго спадручныя — Шэйна і Бародзіч б'юць малаткамі. I хто не прыйшоў бы ў гэты момант у кузню, ні каваль, ні спадручныя не азірнуцца, не парушаць такта. Ды і ты сам не адважышся ім перашкодзіць.

Бывае, што дзядзька Іван на хвіліну парушае агульны парадак. Гэта тады, калі яго дзесяцігадовая Люба нясе з пошты газету. I якая б пільная работа ні была, Іван разгортвае газету і садзіцца на кавадла. Усе закурваюць, а дзядзька Іван уголас чытае.

А потым пачынаюцца спрэчкі. Дакурыўшы, каваль важна што-небудзь пацвердзіць, утопча акурак у пясок і зноў бярэцца за абцуті. I праз хвіліну з кузні даносяцца такія пераборы малаткоў, што жанчыны, якія полюць лён, падымаюць галовы і кідаюць адна другой праз загон:

— Ой, ліха на іх, нават польку выбіваюць!

Калгас не купляе восей. Міхальчук рэстаўрыруе старыя, робіць новыя. Кузня забяспечыла акоўкай параконныя вазы.

Даўно мінуў той час, калі вясковы каваль толькі ведаў, як наварыць сашнік да плуга, зрабіць серп, матыку, ды яшчэ дзесятак-другі нескладаных рэчаў. На вёску прыйшла тэхніка, і цяпер прафесія каваля спалучаецца з прафесіяй механіка і слесара.

Аднаго разу Міхальчук ішоў каля РТС і ў звалцы старога жалеза заўважыў тры іржавыя карпусы ад жняярак.

— Дайце нам іх, усё роўна, бачу я, яны вам не патрэбны!—прыстаў Іван да дырэктара РТС.

— Гэтыя іржавыя камы? — здзівіўся дырэктар.— Бяры, калі маеш ахвоту іх валачы!

I ў калгасе «Чырвоная звязда» з'явіліся яшчэ тры новыя жняяркі.

* * *

Жніво. З поля да кузні скача верхам пасланец.

— Дзядзька Іван, у нас жняярка стала. Палявое кола зляцела!

Міхальчук, быццам доктар хуткай дапамогі, бярэ інструменты, сядае ў «Пабеду».

— Тата, вазьміце з сабой на дарогу! — гаворыць дачка і клапатліва кладзе ў рукі бацьку вузялок з ежай.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мая Гродзеншчына»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мая Гродзеншчына» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мая Гродзеншчына»

Обсуждение, отзывы о книге «Мая Гродзеншчына» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x