Аляксей Карпюк - Мая Гродзеншчына

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Мая Гродзеншчына» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1960, Издательство: Дзяржаўнае Выдавецтва БССР, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мая Гродзеншчына: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мая Гродзеншчына»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Малады беларускі празаік, аўтар трох аповесцей («У адным інстытуце», «Дзяўчына з Ваўкавыска», «Данута»), Аляксей Карпюк нярэдка звяртаецца і да аператыўнага жанра — нарыса. Паездкі па сёлах і гарадах Гродзеншчыны, цікавыя знаёмствы і шчырыя гутаркі з рабочымі і калгаснікамі далі магчымасць Аляксею Карпюку сабраць багаты матэрыял пра сённяшні дзень аднаго з куткоў былога заходнебеларускага краю, прыкмеціць тыя змены, якія адбыліся ў жыцці людзей за гады Савецкай улады.

Мая Гродзеншчына — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мая Гродзеншчына», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ну, ну, Надзечка, смялей! — пачула яна знаёмы голас хірурга і баязліва, але даверліва, лягла на аперацыйны стол.

— Вось і малайчына. Ты адкуль?—спытаўся доктар, змазваючы ёдам месца для разрэзу.

— З Васілішкаўскага раёна... з вёскі...

— I я таксама з вёскі. Толькі са Слуцкага раёна. Быў я ў тваіх Васілішках. Значыць, мы з табой з вёскі... Я людзей лячу, а ты ім дамы будуеш... Добрыя ў нас з табой прафесіі, га?

Гэтым часам асістэнт накрывае хворую прасціной, якая здаецца дзяўчыне такой хатняй! Надзя нават на момант забылася, што яна на аперацыйным стале. Гледзячы ў столь, яна слухае доктара.

— Давай дамовімся, Надзя. Будзе балець — кажы. Зараз укалю, крыху пацярпі, мілая. Вось і ўсё!.. Скажы, бацькі ў цябе ёсць? Маці і бацька, кажаш? Гм. Ты шчаслівейшая за мяне. А я з пяці год сірата... Даўно працуеш на будоўлях? Шэсць год? А якія дамы будавала ў Гродна?

— Рамонтна-падшыпнікавы завод. Яшчэ дом для сляпых... Ой, доктар!

— Хіба баліць? Зараз перастане. Гавары, гавары, Надзечка.

— Яшчэ электрастанцыю... Ой!

— Нічога, мілая. Яшчэ толькі замарожваю. А калі пачну аперацыю, скажу,— супакойвае хірург, шчоўкаючы зажымамі.

Надзя разгадала ўрача. Яна зразумела, што ідзе самая сапраўдная аперацыя — тая самая, якой яна так баялася. Аказваецца, не так ужо і боязна. Нават зусім цярпліва. I яна змаўкае, прыслухоўваецца.

Надзя хоча дапамагчы хірургу. Яна стараецца дыхаць роўна, не ўздрыгваць, не напінацца. Праўда, гэта ёй не зусім удаецца, і яна дыхае так, быццам нясе на сабе цяжар.

Убачыўшы, што пацыентка супакойваецца, хірург паскорвае аперацыю. Памочнікі-асістэнты і сёстры ловяць кожны яго рух, нават выраз вачэй і імкліва выконваюць яго волю. Пашчоўквае метал, звіняць шклянкі, чуецца ціхі, але ўладальны голас хірурга:

— Шпрыц!

— Скальпель!

— Зажым!

Аперацыя праходзіць хутка. Рукі хірурга робяць усё спрытна і лёгка. Гэта рэзультат вялікага вопыту. Нездарма Уладзімір Юсцінавіч у час вайны зрабіў чатыры тысячы аперацый. Колькі людзей цяпер успамінае яго шчырым, добрым словам.

4.

Весялей звіняць апошнія зажымы і непатрэбныя інструменты, кінутыя ў таз. Мяккімі і беражлівымі рукамі хірург накладвае Надзі швы. Ён зноў жартуе з хворай:

— Вось і ўсё! А ты, ой ды ой!

— Ага! Вы рэжаце і пытаецеся, ці не баліць,— у тон доктару адказвае Надзя, расчырванелая ад напружання і шчаслівая, што ўсё мінула. Заўважыўшы мокры, як у жнівеньскую гарачыню, лоб доктара, Надзя гаворыць:

— Але ж і вам, доктар, дасталося таксама! Вочы ўрача і хворай сустрэліся. Яны зразумелі адзін другога. Выціраючы лоб, Уладзімір Юсцінавіч кажа:

— Бач, якой прыгажуняй я цябе зрабіў. Расчырванелася, як вішня. Ну, а цяпер папраўляйся і хутчэй выходзь замуж! Толькі мяне на вяселле запросіш, добра?

— Абавязкова! — смяецца Надзя, да якой сёстры падвозяць ужо каталку.

А праз некалькі хвілін у перадаперацыйнай хірург сядзеў на цвёрдай канапе, абабітай жоўтай цыратай, побач з дзесяцігадовым хлопчыкам, у якога ад страху трасліся калені.

Уладзімір Юсцінавіч гаворыць з хлопчыкам, як з дарослым:

— Скажыце мне, Іван Вікенцьевіч, кім вы думаеце стаць, калі скончыце школу?

— Лётчыкам...

— Дык хіба можна лётчыку баяцца з-за якога-небудзь апендыцыта? Вы ж зусім дарослы і разумны хлапец, падумайце самі!— намаўляе доктар.

Калі з аперацыйнай везлі Надзю, дзяўчына хацела яшчэ раз падзякаваць хірургу. Але якраз у гэты час Іван Вікенцьевіч неяк сур'ёзна, па-сталаму падаваў доктару сваю далоньку, якую бывалы хірург важна паціснуў, «афармляючы» такім чынам дагавор на аперацыю. Надзя зразумела іх і прамаўчала.

Калі яна была ўжо ў калідоры, каталку дагнаў хлопчык, пахваліўся:

— Ага, і мне таксама доктар Мірончык будзе зараз аперацыю рабіць!

5.

Але, як кажуць медыкі, на апендыцытах славы не заробіш!

Уладзімір Юсцінавіч часта бывае ў другіх бальніцах на складаных аперацыях. Яго возіць да хворых хуткая дапамога, на санітарным самалёце ён вылятае ў раённыя бальніцы кансультаваць урачоў і рабіць найбольш складаныя аперацыі.

А быў час, калі, убачыўшы акрываўленую жанчыну, хірург спалохаўся. I толькі ўсведаміўшы, што хворую прывезлі да яго, малады ўрач падышоў да яе і рашыўся на аперацыю. Гэта здарылася ў 1939 годзе ў адной сельскай бальніцы Віцебскага раёна, куды Мірончык пасля заканчэння Мінскага медінстытута быў прысланы на працу.

Аб сабе Уладзімір Юсцінавіч расказвае мала і як быццам апраўдваючыся:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мая Гродзеншчына»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мая Гродзеншчына» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мая Гродзеншчына»

Обсуждение, отзывы о книге «Мая Гродзеншчына» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x