Аляксей Карпюк - Мая Гродзеншчына

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Мая Гродзеншчына» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1960, Издательство: Дзяржаўнае Выдавецтва БССР, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мая Гродзеншчына: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мая Гродзеншчына»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Малады беларускі празаік, аўтар трох аповесцей («У адным інстытуце», «Дзяўчына з Ваўкавыска», «Данута»), Аляксей Карпюк нярэдка звяртаецца і да аператыўнага жанра — нарыса. Паездкі па сёлах і гарадах Гродзеншчыны, цікавыя знаёмствы і шчырыя гутаркі з рабочымі і калгаснікамі далі магчымасць Аляксею Карпюку сабраць багаты матэрыял пра сённяшні дзень аднаго з куткоў былога заходнебеларускага краю, прыкмеціць тыя змены, якія адбыліся ў жыцці людзей за гады Савецкай улады.

Мая Гродзеншчына — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мая Гродзеншчына», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— За дваццаць гадоў работы ўсё ніяк не магу прызвычаіцца да сваёй прафесіі. Варта мне толькі пачуць тэлефонны званок або даведацца, што дзесьці мяне чакаюць, як у мяне адразу ўсё страпянецца!

I дадае задумёна:

— Праўда, для гэтага ёсць у мяне падставы. Вось нядаўна прыходзіць адна маці з дзевяцігадовым дзіцем, гаворыць: «Доктар, мая дзяўчынка ўжо з паўгода кульгае. Паглядзіце, ад чаго гэта, га?..» Я паслаў яе на рэнтген і жахнуўся, калі глянуў на здымак. У дзяўчынкі ўся галёнка разрушана косным туберкулёзам!.. Або вось прыходзіць чалавек, кажа: «Доктар, у мяне ўжо даўно трэснула губа і ніяк не зажывае». Я глянуў, а ў яго... рак губы! Так, нялёгкі шлях хірурга. Але ўсё — і вялікая напружанасць ля аперацыйнага стала, і стомленасць, і бясконцыя трывогі — спаўна адплачваюцца радасцю, якую заўсёды адчуваеш, калі падумаеш, што ты выратаваў чалавеку жыццё. Я не ўяўляю сабе хірурга, не акрыленага гэтым пачуццём.

Уладзімір Юсцінавіч клапоціцца аб росце маладых урачоў і сясцёр. Маючы вялікі вопыт, Мірончык ведае, чаму перш за ўсё трэба іх вучыць. Гэта ж і самому давялося перажыць час сумненняў і пошукаў. Прыйдзе пара, і маладыя медыкі, што нядаўна скончылі інстытуты, змогуць стаць такімі ж майстрамі сваёй справы, як У. Ю. Мірончык.

— Толькі паболей ініцыятывы, разважанняў над уласным вопытам, больш жывых думак, не абмежаваных аднымі толькі кніжнымі ведамі! — раіць моладзі хірург.— Гэтак у свой час мяне вучылі прафесары і дацэнты хірургіі ў Мінскім медыцынскім інстытуце — Корчыц, I ргер, Стальмашонак, Бобрык. I я пераканаўся, што яны мелі рацыю!

Нядаўна У. Ю. Мірончыку прысвоена ганаровае званне заслужанага урача БССР...

VII. НЁМАНСКІЯ ВАДАЛАЗЫ

Так здарылася, што ў дзяцінстве Мікола застаўся сіратою. Аб яго лёсе паклапацілася Радзіма. Яшчэ ў дзіцячым доме марыў сп стаць вадалазам. Апранеш сабе скафандр і ідзеш у марскую пучыну, у няведамае царства Нептуна...

Але горкае расчараванне спасцігла Мікалая, калі яму першы раз давялося спускацца пад ваду. На яго нацягнулі пяціпудовы вадалазны касцюм-скафандр, шлем і свінцовыя галёшы, і дужы юнак ледзь перастаўляў ногі. Але адступаць не было куды, давялося лезці ў ваду, дзе яго адразу збіла цячэннем. Ён згубіў раўнавагу, перакуліўся ўверх нагамі і пайшоў на дно...

Калі Мікалая выцягнулі наверх, з яго сышло сем патоў. Навічок глянуў на гадзіннік. Пад вадою знаходзіўся ўсяго некалькі мінут, а здавалася, што цэлую вечнасць. Тады Мікалай успомніў аб вадалазах, якія праводзяць у вадзе па некалькі гадзін, аб трагічных выпадках і ўздрыгануўся. Ён упершыню зразумеў, што прафесія вадалаза — гэта подзвіг мужнасці і стойкасці.

З гадамі Мікалай Ганчароў набраў вопыту і ведаў. У якія толькі глыбіні ён ні апускаўся. За дзесяць год прабыў пад вадою больш двух тысяч з паловай гадзін!

На Балтыйскім моры падымаў са дна судны, якія затанулі ў гады вайны.

На Няве пракладваў кабель і газаправод.

На Беламорска-Балтыйскім канале рамантаваў шлюзы.

У партах будаваў сліпы.

За ўдзел у праектаванні і будаўніцтве новага тыпу абсталявання для пад'ёму суднаў маладому вадалазу Мікалаю Ганчарову ў 1952 годзе прысуджана Сталінская прэмія. На чале групы вадалазаў яго паслалі на Гродзеншчыну для аднаўлення фарватара на Нёмане.

У Нёмане тады тарчалі рэшткі маставых ферм, узарваных у гады першай і другой сусветных войнаў. Фарватар перагароджвалі затопленыя баржы. У рэчцы хавалася мноства свай, увабітых яшчэ ў пятроўскія часы. Усё дно было завалена зброяй, кінутай адступаючымі салдатамі многіх войнаў і пакаленняў. У рачных глыбінях ляжалі рэшткі ўзарваных быкоў. Таіліся міны і неўзарваныя авіябомбы. Па рацэ тады не мог праплысці ні адзін параход. I неманскі фарватар чысцілі вадалазы Уладзімір Чыміраў, Іван Ніцун і Цімур Блізнюк, якімі кіраваў Мікалай Ганчароў.

Вы плывяце ўздоўж берага і любуецеся ціхай гладдзю ракі.

Серабрацца кроплі, сцякаючы з вёслаў. Цягнуцца па цячэнню жывыя грывы водарасцяў — зялёныя, сакавітыя. Ля берага ў праменні сонца грэюцца эскадрыллі маленькіх рыбак. Зіхацяць вясёлкай перламутравыя ракавінкі.

Вы ўспамінаеце песню пра «ціхі Нёман». Вам і ў галаву не прыйдзе, што спакой гэты надта ж падманлівы. I наўрад ці вы звернеце ўвагу на невялікую баржу. На ёй гудзе кампрэсар, падаючы праз шлангі пад ваду паветра. Чалавек, які стаіць на баржы з мікрафонам у руках, падтрымлівае сувязь з вадалазамі. Ён насцярожаны. Гэты чалавек добра ведае, які Нёман «ціхі». У цёмнай глыбіні, дзе ўсё кіпіць, працуюць вадалазы. Там клубяцца вадавароты, віры, бушуюць перапады. Вада гоніць тоны пяску, коціць валуны, бярвенні. Вадалаза на кожным кроку падсцерагаюць нечаканасці. Плынь можа кінуць яго на вострыя сваі, заблытаць у дроце, абарваць шланг.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мая Гродзеншчына»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мая Гродзеншчына» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мая Гродзеншчына»

Обсуждение, отзывы о книге «Мая Гродзеншчына» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x