Уладзімір Бутрамееў - Вялікія і славутыя людзі зямлі Беларускай

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Бутрамееў - Вялікія і славутыя людзі зямлі Беларускай» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Беларуская Энцыклапедыя, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вялікія і славутыя людзі зямлі Беларускай: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вялікія і славутыя людзі зямлі Беларускай»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга У.Бутрамеева знаёміць дзяцей з выдатнымі гістарычнымі асобамі беларускай зямлі. У займальнай папулярнай форме выкладае старажытную гісторыю Беларусі, вучыць любіць свой край. Будзе цікавай для ўсіх, хто жадае ведаць гісторыю Беларусі. Кніга багата ілюстравана.

Вялікія і славутыя людзі зямлі Беларускай — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вялікія і славутыя людзі зямлі Беларускай», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Глінскі выехаў у Заходнюю Еўропу і вучыўся ва універсітэтах Італіі і Германіі, атрымаў там дыплом доктара медыцыны. Ён размаўляў на некалькіх мовах. Адукацыя і таленты зрабілі яго славутым. Ён пасябраваў з германскім імператарам і магістрам ордэна рыцараў-крыжакоў і разам з апошнім ваяваў у Іспаніі. А пасля стаў самым блізкім чалавекам пры двары караля Польшчы і вялікага князя Аляксандра. Глінскі кіраваў манетным дваром, вёў найважнейшыя дзяржаўныя справы, камандаваў войскамі, у цяжкі момант выратаваў краіну — разграміў татар. Усё гэта высока ўзняло аўтарытэт бліскучага палкаводца і выдатнага дзяржаўнага дзеяча. Беларуская шляхта паважала яго. Хадзілі чуткі, што, пасля таго як памрэ кароль і вялікі князь Аляксандр, Глінскага абяруць вялікім князем і ён назаўсёды зробіць княства незалежным.

Зразумела сыну і пераемніку Аляксандра Жыгімонту Старому гэта не падабалася - фото 19

Зразумела, сыну і пераемніку Аляксандра — Жыгімонту Старому гэта не падабалася. Узніклі непаразуменні і сваркі. Жыгімонт Стары прагнаў Глінскага і пазбавіў яго ўсіх пасад. Глінскі пакрыўдзіўся і арганізаваў змову. Яго мэтай было адлучыць Вялікае княства ад Польшчы. Дапамогі ён шукаў у вялікага князя маскоўскага Васіля III. Той абяцаў падтрымку. Глінскі сабраў атрад войска беларускай праваслаўнай шляхты, захапіў Гродна, Навагрудак і расправіўся са сваімі ворагамі. У Бабруйску войска Глінскага злучылася з дваццацітысячным атрадам, што выслаў Васіль III. Глінскі асадзіў Менск і Оршу, але не змог узяць іх і адступіў. Іншыя гарады таксама не падтрымалі Глінскага. Паўстанцам і Глінскаму давялося ўцякаць у Маскву. Сярод родзічаў, якіх ён забраў з сабою, была і яго малалетняя пляменніца — Алена.

У Масковіі Глінскі атрымаў ва ўладанне гарады Малаяраславец і Бораўск. Тым не менш яму хацелася стаць самаўладным князем. Ён разумеў, што адваяваць Вялікае княства ў яго не хопіць сілы, і прапанаваў вялікаму князю Маскоўскаму Васілю III адбіць Смаленск. Васіль III даўно марыў пра гэта. Глінскі выкарыстаў свае старыя сувязі, і абаронцы Смаленска згадзіліся перайсці на яго бок. Пачалася яшчэ адна вайна паміж Вялікім княствам і Польшчай, з аднаго боку, і Масковіяй, з другога. Рускія войскі на чале з Міхаілам Глінскім у першыя ж дні захапілі Смаленск.

Глінскі спадзяваўся, што Васіль III зробіць Смаленск сталіцай княства, а князем — Глінскага. Але рускі ўладар не хацеў драбіць свае землі. Калі Глінскі зразумеў, што яму не быць самаўладным князем, ён вырашыў вярнуцца ў Вялікае княства. Але яго схапілі і кінулі ў турму. Васіль III збіраўся пакараць смерцю ўцекача. Тады Глінскі абвясціў, што пераходзіць з каталіцтва ў праваслаўе. Маскоўскі мітрапаліт заступіўся за яго і выратаваў яму жыццё. Германскі імператар, даведаўшыся, што сябра яго апынуўся ў турме, пачаў прасіць маскоўскага вялікага князя вызваліць Глінскага. Ён меў намер забраць яго да сябе ў Германію. Васіль III не згадзіўся. Ён быў вельмі пакрыўджаны за здраду, і ніхто, ні мітрапаліт, ні пасол германскага імператара, не змаглі пераканаць вялікага князя маскоўскага. Да таго часу пляменніца Глінскага Алена вырасла і стала прыгажуняй. Яна звярнулася да суровага і жорсткага ўладара Масковіі з просьбай пашкадаваць яе дзядзьку. Васіль III захацеў ажаніцца з Аленай. Ён ужо быў жанаты, але запатрабаваў ад мітрапаліта, каб той дазволіў яму развод. Прыдворныя былі супраць — яны не хацелі, каб да ўлады прыйшла іншаземка. Па загаду Васіля III яго жонку пастрыглі ў манашкі. Па законах праваслаўнай рэлігіі той, у каго жонка пайшла ў манастыр, не меў права жаніцца яшчэ раз. Некаторыя прыдворныя адкрыта сказалі пра гэта вялікаму князю. Васіль адправіў іх у ссылку. Тады хітры і спрытны мітрапаліт знайшоў нейкія біблейскія тэксты, паводле якіх можна было апраўдаць учынак князя, і ажаніў яго з Аленаю Глінскаю. Зразумела, што і Глінскага выпусцілі з турмы. Ён стаў адным з самых прыбліжаных баяраў Васіля III, вадзіў рускія войскі на Казань супраць татараў і трымаў у сваіх руках усе дзяржаўныя справы Масковіі.

Неўзабаве ў вялікай княгіні Алены нарадзіўся сын Іван — наследнік маскоўскага прастола.

Калі Васіль III памёр, яго сыну споўнілася ўсяго тры гады. Улада перайшла да вялікай княгіні Алены. Міхаіл Глінскі вырашыў, што цяпер ён будзе рабіць усё па сваім жаданні. Але пляменніца не дазволіла дзядзьку гаспадарыць каля прастола. Міхаіл Глінскі абурыўся, княгіня Алена загадала зноў кінуць яго ў турму. На гэты раз ніхто не вызваліў яго, і ён памёр у падзямеллі. Алена пачала правіць, не жадаючы раіцца нават з самымі знатнымі баярамі. За гэта яны атруцілі яе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вялікія і славутыя людзі зямлі Беларускай»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вялікія і славутыя людзі зямлі Беларускай» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вялікія і славутыя людзі зямлі Беларускай»

Обсуждение, отзывы о книге «Вялікія і славутыя людзі зямлі Беларускай» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

Саи́мон 17 марта 2024 в 13:26
Отстои́я не думал что это будет настолько плохо
x