Уладзімір Караткевіч - Вялікі Шан Ян

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Вялікі Шан Ян» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: short_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вялікі Шан Ян: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вялікі Шан Ян»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вялікі Шан Ян — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вялікі Шан Ян», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Уладзімір Караткевіч

Вялікі Шан Ян [1] Шан Ян (390–338 гг. да н. э.) — канцлер царства Цінь, правіцель вобласці Шан, пажалаванай яму ціньскім царом Сяогунам (361–338 гг. да н. э.). Аўтар кнігі "Шан-цзюнь шу", "Кнігі правіцеля Шан", філасофска-палітычнага трактата, які падводзіў фундамент пад абсалютную манархію таталітарнага тыпу ( тут і далей — заўв. аўтара ).

Песня пра баявыя калясніцы

Ранняй вясной сто семдзесят другога года эпохі Ці сюн [2] Эпоха Ці сюн, "эпоха Сямі Мацнейшых", або "Сямі Царстваў, якія схапіліся", V–III стст. да н. э. Эпоха няспынных феадальных войнаў, у якіх перамагло, захапіўшы ўвесь Кітай, царства Цінь. Дапамог у гэтым менавіта фундамент, закладзены кнігай Шан Яна. прадзіраўся праз хмызы на ўзгорках і ўвалах чалавек. Была ноч, задоўга да Часу Крыку Пеўня. І таму было асабліва цяжка дзерціся праз гэтыя джунглі, небяспечныя і ўдзень тыграмі, змеямі і ліхімі людзьмі.

Чалавек цэлы дзень упарта блытаўся ў каркаломным спляценні ліян, араліі і ажыны. Чалавек быў у росквіце сталай мужнасці, год пяцьдзесят, але стаміўся і ён, нягледзячы на вечныя фізічныя практыкаванні з пікаю, канём і кіданнем каменняў.

Да вёскі, цэнтру павета, заставалася па яго падліку гадзіна хады, і там ён адпачне. А пасля яшчэ дзень-паўтара хады да вялікай ракі Хуанхэ, там, дзе абрывае яе Вялікі Мур. Той адростак Мура, што аддзяляе царства Цінь ад царства Вэй.

"Кепска чалавеку без каня. Кепска, калі конь падае так блізка ад сталіцы княства Цінь, Сяньяна і так далёка ад сталіцы Вэй, Даляна. Нішто ў гэтым свеце чалавек без каня. І, вядома, куды вышэй за яго вазнічы баявой калясніцы, у якога іх восем. І што ўжо казаць пра таго, у каго пятнаццаць тысяч баявых калясніц?"

Вёска Лі, да якой ён дабіраўся, была цэнтрам павета і цзунам [3] Цзун — патранімія, род, аб'яднанне некалькіх соцень сваяцкіх сем'яў, што жывуць у адным месцы. , нядаўна падточаным і разбураным, як тысячы такіх, загадамі вялікага канцлера княства Цінь і правіцеля вобласці Шан, Шан Яна. Тады тут, за супраціўленне загаду канцлера аб тым, што "не быць цяпер "вялікай сям'і", а калі "сям'я" не хоча распадацца, то хай кожны мужчына ў ёй плоціць суму старога налога, і хай будзе "тысяча мужчын — тысяча налогаў" — тады за супраціўленне гэтаму загаду жывымі былі зарытыя ў зямлю фу сюн — "голоўны айцец і старэйшы брат", і многія з цзы дзі — "малых братоў". Тыя, што крычалі, абражаючы слых.

Вялікае царства Цінь! Горы, азёры, балоты, лясы. Годнай зямлі толькі чатыры дзесятых, і таму па царству цяжка хадзіць. І ўсё адно, дваццаць чатыры гады кідаліся арміі за ўсе сем межаў царства, і грукаталі баявыя калясніцы, і рабавалі, і грамілі, і дваццаць чатыры гады амаль без перарыву перамагала войска парадамі вялікага Шан Яна. Дваццаць чатыры гады пагроз усяму і ціш, у якой ніхто не смеў пікнуць унутры краіны.

"О, я ведаю цану вайне і грукату. Усе мы ведаем, але лепей за ўсіх Шан Ян… І якая ж тут пасля грукату першазданная цішыня! Чарацінка перакрэсліла гладзь ручаіны, і вярба звіснула над вадой".

…Танюткі, амаль празрысты месяц, які часам, хаця і ледзь-ледзь, асвятляў гэты непрытульны свет, моцна схаваўся ў хмару, калі чалавек спыніўся ля нізкай дзверы ў глінабітным муры. Падарожнік бываў тут раней і ведаў, што мур квадратам абкружае аднапавярховы будынак і стайні. Гэты быў пастаялы двор вёскі Лі, і знаходзіўся ён наводдаль ад яе.

Грукаць у гэтыя парэпаныя, пабітыя дзверы давялося доўга, вельмі доўга. І кулаком, і абцасамі мяккіх боцікаў, і эфесам кароткага мяча, які чалавек трымаў пад плашчом. У верхнім акне пад чарапічным дахам бліснула было святло і згаснула: нехта апусціў цыноўку. І зноў удары.

— Каго прынёс шлях? — Ён не пачуў крокаў і таму здрыгануўся ад гэтага дрыжачага шэпту.

— Гунсунь Ян, спадарожны са сталіцы. Пусці пераначаваць.

— Не-не, я не ведаю, хто ты… А паўсюль шныпараць даносчыкі і віжы. Сам ведаеш, хто данясе — а чаму я ведаю, хто ты? — узнагародзяць, як воіна, што адсек галаву, хто не данясе — рассякаюць напалам. Хто ўкрые кагосьці, таго, — як воіна, што здаўся ў палон… Адкуль мне ведаць? Кожны павінен да часу лічыць іншага злодзеем.

— Я багата заплачу.

— Такі закон, — выбачаючыся, біўся голас. — Самі ведаеце, чый закон. Я і гандляваць баюся і прымаць людзей. Бо як у законе: "Калі зачыніць пастаялыя двары [4] У старажытным Кітаі законы часта пісалі ва ўмоўным ладзе. , дзе спыняюцца вандроўныя людзі, то тыя, хто самушчаюць сэрцы і сеюць сумненні, не здолеюць вандраваць, — о даруйце, пане! — …і сяляне не пачуюць пра розныя перамены і не будуць глядзець на іх як на ўзор для пераймання… І не будзе даходу шынкам, а калі людзям з корчмаў няма з каго будзе карміцца, то ўсе яны неадменна вярнуцца да земляробства". …Я і вярнуўся. Я нікога не пускаю. Хіба што праскача дзяржаўны ганец. Злітуйцеся, добры пане.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вялікі Шан Ян»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вялікі Шан Ян» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Нямоглы бацька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Вялікі Шан Ян»

Обсуждение, отзывы о книге «Вялікі Шан Ян» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x