Уладзімір Караткевіч - Вялікі Шан Ян

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Вялікі Шан Ян» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: short_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вялікі Шан Ян: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вялікі Шан Ян»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вялікі Шан Ян — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вялікі Шан Ян», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— "У дзяржаве бываюць дзесяць паразітаў: лі [11] Лі — сістэма маральна-этычных прынцыпаў і нормаў паводзін: чалавекалюбства і сваякалюбства, павага да старэйшых, сумленне, шчырасць, імкненне да ўнутранага самаўдасканалення. , музыка, Шыцзін і Шуцзін [12] Старажытныя кнігі з легендамі, гімнамі вольных абшчыннікаў, песнямі, мудрасцю і паэзіяй. , дабрадзейнасць з дабрачыннасцю і давер'е, успрыняцце вайныя як чагосьці ганебнага і, адсюль, нежаданне ваяваць, павага да бацькоў, пачытанне старых парадкаў і звычаяў, братні доўг, бескарыслівасць, красамоўства… Калі ў дзяржаве ёсць гэтыя дзесяць паразітаў, то валадар не здолее прымусіць народ ваяваць, дзяржава будзе неадменна расчлянёная і, у канцы канцоў, загіне. Калі ж у краіне няма гэтых дзесяцёх "шы", вошаў, правіцель можа прымусіць народ ваяваць, а дзяржава неадменна даб'ецца ўладання ў Паднябеснай". І яшчэ: "Красамоўнасць і востры розум садзейнічаюць беспарадкам… дабрыня і чалавекалюбства — "маці праступкаў" [13] "Шан", р. 5. .

— Але ж ён за Паднябесную, — горача ўставіў купец. — Хіба нельга дзеля такога ахвяраваць чымсьці?

— О, ублюдкі і сыны чарапахі, — раптам застагнаў вучоны. — Косці людскія на дарогах, а ім падавай Паднябесную.

— Слухай, высокавучоны, — з раптоўнай зацікаўленасцю спытаў купец. — Ты часам не з кола Мэн-цзы? [14] Мэн-цзы (372–289) — філосаф, вораг сістэмы "фацзя" (легізму), створанай Шан Янам. Ты ж супраць Шана.

— Я ведаю Мэн-цзы, але я не з яго кола. І не з кола яго ворагаў.

— Хто ж ты, такі рэдкі?

— Я за народ. Усе, хто карае яго за розум і праўду, — шум на супе.

— Як імя тваё?

— Жун Лун… Але Цзы казаў: "Хто служыць цераз пасрэднiцтва дао, не скарае другiя народы сiлаю войскаў, бо гэта можа звярнуцца супраць яго, бо там, дзе пабывалi войскi, — там цернi i калючка"… бо "вышэйшага пакарання заслугоўваюць тыя, што любяць вайну, а затым тыя, хто арэ пусткi, бо яшчэ i старая зямля не дае таго, што можа, i запушчана нядбальствам, бо ворыва новай зямлi па загаду Шан Яна — ёсць толькi пагроза суровых пакаранняў, а па нашай думцы — абкраданне капiлкi сыноў i ўнукаў".

— Адкуль ты так ведаеш гэты трактат?

— Трэба ведаць ворага ўсёй сваёй памяццю, — адказаў той. — Ты памятаеш, калі трактат распаўсюдзілі, Шан забараніў абмяркоўваць яго і, на знак таго, што не жартуе, саслаў на вёску тых, што насмеліліся яго хваліць. Значыць, выключалася будзь якая крытыка цара.

— Ты з тых?

— Не. Я проста ўцёк тады. Таму і ўцёк, што мне хацелася не хваліць, а крычаць ад жаху і гневу. Ад таго, куды вядзе гэты нягоднік мой народ, вялікую зямлю маю. Ад таго, што ён забараніў на ёй думаць, што ён выбіў лепшых, мозг і сумленне краіны.

Купец маўчаў. Мабыць, чакаў, пакуль субяседнік выкажа сябе да канца. Таму пакуль атрымоўвалася не размова і не спрэчка, а маналог з рэплікамі.

— Памятаеш, што ён сказаў? "Калі веды заахвочваюцца… немагчыма кіраваць краінай". А хто сказаў, што краінай павінен кіраваць адзін, а не ўсе? І вось падтрымліваюць хлуслівыя веды. "Калі людзі дурныя, іх лёгка прывучыць дя цяжкай працы, а калі разумныя, то нялёгка" [15] Шан", р. 8. . І вось знішчаюць цвет народны. "Як атрутную траву" [16] Кніга "Даодэцзін". . "З гэтых людзей — моцных трэба зламіць, красамоўных — прымусіць прыкусіць языкі". Разбэсціць іх кармушкай, бо, "імкнучыся да выгады, людзі забываюць пра "лі", імкнучыся да славы, губляюць у сабе чалавека… Таму яны пойдуць на ўсё, што скажа правіцель, калі гэта абяцае ім выгаду?" [17] "Шан", р. 17 Які цынізм! Як гэта сумна!.. Ніякіх лі, музыкі, абавязку, ніякіх нацыянальных традыцый. Бо ад іх паўсюль пракрадзецца нараканне… Застаецца толькі адно рабскае земляробства, і тупыя тысячнікі, і крывавыя сымы [18] Кіраўнікі конніцы. , і кіраўнікі армій, і вайна. Зямля і вайна.

— Аднак не будзеш жа ты, о высоканавучаны, адмаўляць неабходнасць войска.

— Я адкажу табе словамі кнігі "Даодэцзін": "Войска — зброя няшчасця, яно не з'яўляецца зброяй высакароднага. Ён ужывае яго толькі тады, калі яго да гэтага вымушаюць. Праслаўляць сябе перамогамі — значыць радавацца забойству людзей. Якое ж такому спачуванне ў краіне? Калі забіваюць многіх, дык аб гэтым трэба горка плакаць. Перамогу трэба адзначаць жалобнай цырымоніяй".

У купца непрыкметна нарастаў цень раздражнення. Злёгку паторгваліся краёчкі вуснаў. Проста ён ніколі не чуў іншага за "Шан-цзюнь шу". Асабліва ў такой стройнай сістэме, якая ламіла ўсё.

— Але ж ён змагаўся супраць вярхушкі за аднаго моцнага цара.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вялікі Шан Ян»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вялікі Шан Ян» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Нямоглы бацька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Вялікі Шан Ян»

Обсуждение, отзывы о книге «Вялікі Шан Ян» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x