Уладзімір Караткевіч - Вялікі Шан Ян

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Вялікі Шан Ян» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: short_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вялікі Шан Ян: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вялікі Шан Ян»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вялікі Шан Ян — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вялікі Шан Ян», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Як зваць высокашаноўнага? — спытаў вучоны.

— Гунсунь Ян.

— Вядомае прозвішча, — на хвіліну апусціў вочы вучоны. — Купец. Чаму ж без каня, без каравана?

— Караван мой разбіты, — хрыпата сказаў Гунсунь. — І я ведаю, чыя гэта работа, хто нацкаваў іх на мяне. Якая лапа якога моцнага ворага. Па чыёй правіне я павінен кінуць тавары і дом і ўцякаць у царства Вэй. І куды? За паўночны Вялікі Мур? Да сюнну [5] Гуны. ? Да дзікуноў? Або за Хуанхай [6] Жоўтае мора. , на не менш дзікія астравы? Да дзікіх заходніх жуанаў? У дзікія джунглі, на поўдзень, да язычнікаў Бай? Хто чакае мяне там? Толькі туды, усходней гор. У Вэй, Хань, Чжао, Чу, Сун, Ці, Янь? Ува ўсе гэтыя царствы, якія змагаюцца? Толькі таму, што яны — адна Паднябесная, а жыць можна толькі ў Паднябеснай, бо яна вышэй за ўвесь дзікунскі свет.

— І, аднак, няма дзе ў Паднябеснай прыхіліць галаву абяздоленаму… Ідзі да Хуанхэ, купец. Яе плынню можаш дабрацца ўва ўсе сталіцы [7] Далян — сталіца царства Вэй, Чжэнь — сталіца Хань, Ханьдань — сталіца Чжао, Ін — сталіца Чу, Пуян — сталіца Сун. царстваў. А калі трэба ўцячы яшчэ далей, то можна дабрацца і ў царства Янь, у далёкі горад Цзі [8] Пекін. . Там ужо не дастане нічыя рука. Але ўлічы, купец, яны глядзяць адно на адно, як тыгры. Не забывай, Шан там год пераконваў цара, што спачатку трэба напасці і абезгаловіць Чу, пасля Вэй, бо там самыя багатыя жалезныя руднікі. А там ужо прыйдзе чарга астатніх.

— Адкуль ты так падазрона інфармаваны? — з недаверам спытаў купец.

— Ведаеш пра радцу Лу Іня?

— Хто ж пра яго не чуў у сталіцы. Набліжаны цара. А гэта небяспечна.

— Нябожчык быў маім сябрам. Дык ты запомні, уздымаецца рука княства Цінь. Не пройдзе і стагоддзя, як падуць усе сем мацнейшых царстваў у Паднябеснай. Па вулках сталіц загрымяць ціньскія баявыя калясніцы. Будуць сячы галовы палонным. І ўсё таму, што шакал і сын шакала Шан навучыў гасудара ціньскага Сяо-гуна і напісаў злашкодную, подлую сваю кнігу. Тысячы палонных жыўцом закапаюць у зямлю [9] Пазней, у 260 г. пасля бітвы пад Чанпінам, былі жыўцом закапаныя чатырнаццаць тысяч воінаў царства Чжао. , мы ведаем, што такое войны ў Паднябеснай, ды яшчэ ў наш час, ды яшчэ па навучэнню Шан Яна. Іх закапаюць, але затое выкапаюць прах гэтага ўблюдка. І невядома, каму будзе лепей.

— Што ты ведаеш пра яго?

— Са збяднелых арыстакратаў царства Вэй (зараз ён падбівае цара супраць сваёй жа радзімы). Пачаў служыць у дваццаць пяць. Прыз тры гады перайшоў да Сяо-гуна і настолькі пераканаў яго сваёй палітычнай праграмай, настолькі захапіў сваімі довадамі, што той споўз з цыноўкі, падпоўз і наблізіўся да яго. І вось дваццаць чатыры гады ён кіруе, і ўсе гэтыя гады няма ад яго ні сну, ні адпачынку, ні дыхання ўсім царствам, а больш за ўсё — Цінь.

— Ты вучоны чалавек, о высокашаноўны!

— Вучоны. Але зараз вучоным няма нават горкага хлеба. Таму што "калі народ перастане цаніць вучонасць, то ён будзе дурны, а калі ён дурны, то ў яго няма знешніх сувязяў, а калі ён не мае іх, то ён руплівы ў земляробстве і старанны… і тады пустуючыя землі неадменна будуць апрацаваныя…" [10] Шан-цзюнь шу, р. 20. . Так, продкі мае былі — "У", жрацы. Сам я вучоны.

Агонь заміраў. У водсветах вуголляў мудры і нібыта асуджаны твар стаў аранжавы, як памяранец. Вучоны сцепануўся і працягнуў рукі да агню.

— Я не абрыднуў табе, купец?

— Не, — адарваўся той ад сваіх думак. — О, не. Мне ніколі не даводзілася чуць такога. У першы раз… Праўда, я чалавек малавучоны, але трактат Шана я ведаю. Усе гавораць кавалкамі з яго.

— Дзіва што! Дваццаць чатыры гады яго дзяўблі ў вушы жыхарам Паднябеснай. То давай пагаворым, купец. Гэта будзе мая апошняя размова з вучнем, хай сабе і такім недасведчаным, як ты. Але хто з нашых не філосаф?.. На жаль, давядзецца, значыць, абмежавацца трактатам Шана. Што ж, можа, мне хаця ў апошні раз дадзена будзе ўкласці ў чыесьці вушы хаця кавалачак праўды.

— З чаго мы пачнем, вучонейшы? Мне цікава ўсё. Ты ж ведаеш "Шан"?

— Я шмат ведаю. Зашмат для нашага часу.

— Можа, пачнем з прынцыпу дзесяцёх паразітаў?

Вучоны прыўзняў бровы:

— О, у цябе прыродна-жывы розум. З цябе мог бы… Ты ўзяў самую сутнасць. Тое, з чаго пачынаецца ўсё і чым вучэнне Шана "фацзя" імкнецца забіць канфуцыянства і навуку.

Ён засяродзіўся і павольна, змейкаю, пацягнуў па траве ружанец з ляпіс-лазуры. Пасля пачаў нараспеў, але інтанацыя была такая, што ясна было: яму брыдка да нудоты:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вялікі Шан Ян»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вялікі Шан Ян» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Нямоглы бацька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Вялікі Шан Ян»

Обсуждение, отзывы о книге «Вялікі Шан Ян» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x