Пасля перамогі Жыгімонт зноў пачаў уціск праваслаўных. Акрамя таго, каб разлічыцца з палякамі за дапамогу ў барацьбе супраць Свідрыгайлы, Жыгімонт аддаў Польшчы Валынь і Падолію — вобласці сучаснай Украіны, якія ўваходзілі ў склад Вялікага княства. Такім чынам тэрыторыя дзяржавы паменшала амаль удвая. Гэта абурыла і шляхту і магнатаў. Праваслаўныя князі Іван і Аляксандр Чартарыйскія і ваявода Доўгірд забілі Жыгімонта ў яго ж замку. Неўзабаве памёр і Ягайла.
Беларускія паны абралі князем Казіміра — сына Ягайлы і яго другой (пасля Ядвігі) жонкі — кіеўскай князёўны. Прадстаўнікі Польшчы хацелі перашкодзіць каранаванню. Яны сцвярджалі, што Вялікае княства не мае права пасля Ягайлы мець свайго вялікага князя. На іх думку, княствам павінен быў правіць намеснік караля. Але палякаў падпаілі гарэлкай, яны заснулі, а Казіміра адвялі ў касцёл, прынеслі шапку Гедзіміна. мантыю, дзяржаўны меч і скіпетр і каранавалі вялікім князем. Вялікае княства зноў мела свайго ўладара, зноў набыло незалежнасць.
Казімір і Аляксандр — вялікія князі і каралі
КАЗІМІР— вялікі князь Вялікага княства з 1440 г., з 1447 г. кароль Польшчы. Нарадзіўся ў 1427 г. Памёр ў 1492 г.
АЛЯКСАНДР— вялікі князь Вялікага княства з 1492 г. З 1501 г. кароль Польшчы. Нарадзіўся ў 1461 г. Памёр ў 1506 г.
Вялікі князь Вялікага княства Казімір, з якім беларускім землям вярнулася незалежнасць, нядоўга займаў прастол толькі ў Валыні. Праз сем гадоў загінуў кароль Польшчы Уладзіслаў III Ягелон — старэйшы сын Ягайлы. Польскі сойм абраў вялікага князя Вялікага княства Казіміра і каралём Польшчы. Гэта абазначала. што і ў Польшчы і ў Вялікім княстве стаў адзін уладар. Беларускія паны не дазволілі Казіміру прыняць польскую карону. Тады палякі паабяцалі вярнуць землі Валыні і Падоліі, якія некалі гвалтам далучылі да Польшчы. На гэтым і пагадзіліся. Тытул польскага караля і вялікага князя стаў адзіны. Але зноў пачаўся ўціск праваслаўных, ім нават забаранялі будаваць цэрквы і займаць дзяржаўныя пасады.
Некаторыя з праваслаўных князёў перайшлі ў каталіцкую веру. Некаторыя нават пачалі збягаць у Маскву.
Але ўсё ж такі Казімір больш лічыў сябе вялікім князем, чым каралём Польшчы. Ён выдаў закон, якім забараніў палякам займаць вышэйшыя дзяржаўныя пасады ў Вялікім княстве, і нават каралеўскі двор трымаў не ў Кракаве ці Варшаве, а ў Вільні. Пасля яго смерці беларускія паны зноў абралі сабе вялікага князя — сына Казіміра Аляксандра.
Вялікі князь Аляксандр ажаніўся з Аленай — дачкой Івана III, вялікага князя Маскоўскага. Гэта не толькі не прымірыла, але прывяло да новых войнаў паміж Вялікім княствам і Масковіяй. Масковія ўжо пазбавілася ярма. Арда распалася на некалькі ханстваў. Адно з іх, Крымскае, было вельмі ваяўнічае. Татары пачалі нападаць на землі Вялікага княства. Але палкаводзеп вялікага князя Аляксандра — Міхаіл Глінскі ўшчэнт разбіў іх пад Клецкам.
З вялікім князем Аляксандрам паўтарылася тая ж гісторыя, што і з яго бацькам — Казімірам. Палякі, зноў застаўшыся без караля, прапанавалі яму карону. I зноў шапка Гедзіміна і польская карона дасталіся аднаму ўладару.
Усе гэтыя падзеі паступова вялі Вялікае княства да заняпаду. У войнах з Масковіяй былі страчаны гарады Бранск і Чарнігаў. Маскоўскія вялікія князі пачалі прад'яўляць правы на беларускія землі. Палякі таксама стараліся скарыстаць Вялікае княства ў сваіх інтарэсах.
Калі да ўлады прыйшоў сын Аляксандра — Жыгімонт па мянушцы Стары, ён атрымаў у спадчыну ад бацькі і шапку Гедзіміна і польскую карону. Але ўтрымаць іх у руках ён не меў сілы. У Польшчы пачалася амаль што грамадзянская вайна. Тое ж самае здарылася і на беларускіх землях пасля сваркі Жыгімонта Старога з Міхаілам Глінскім. Але пра гэта ў наступным раздзеле.
Міхаіл Глінскі, Алена Глінская і яе сын цар Іван Грозны
ГЛІНСКІ МІХАІЛ— князь. Нарадзіўся ў 1470 г. Памёр ў 1534 г.
ГЛІНСКАЯ АЛЕНА— вялікая княгіня маскоўскаяя з 1526 г. Памерла ў 1538 г.
Міхаіл Глінскі быў адным з самых цікавых людзей сваёй эпохі. Пра яго лёс можна напісаць сапраўдны прыгодніцкі раман. Глінскі паходзіў са старажытнага роду князёў Глінскіх, што валодалі невялікім горадам Глінск. Яшчэ ў юнацтве Міхаіл Глінскі разумеў, што, каб адкрыць сабе шлях да багацця, адукацыі і чыноў, трэба перайсці ў каталіцкую веру. Тым не менш ён застаўся важаком праваслаўнай шляхты, якая заўсёды падтрымлівала яго.
Читать дальше