Уладзімір Бутрамееў - Вялікія і славутыя людзі зямлі Беларускай

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Бутрамееў - Вялікія і славутыя людзі зямлі Беларускай» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Беларуская Энцыклапедыя, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вялікія і славутыя людзі зямлі Беларускай: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вялікія і славутыя людзі зямлі Беларускай»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга У.Бутрамеева знаёміць дзяцей з выдатнымі гістарычнымі асобамі беларускай зямлі. У займальнай папулярнай форме выкладае старажытную гісторыю Беларусі, вучыць любіць свой край. Будзе цікавай для ўсіх, хто жадае ведаць гісторыю Беларусі. Кніга багата ілюстравана.

Вялікія і славутыя людзі зямлі Беларускай — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вялікія і славутыя людзі зямлі Беларускай», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ягайла і Вітаўт

ЯГАЙЛАвялікі князь Вялікага княства з 1377 г. па 1392 г., кароль Польшчы з 1386 г. Нарадзіўся ў 1348 г. Памёр ў 1430 г.

ВІТАЎТвялікі князь Вялікага княства з 1392 г. Нарадзіўся ў 1350 г. Памёр ў 1430 г.

Вялікі князь Ягайла, сын Альгерда і Ульяны Цвярской стаў заснавальнікам славутай каралеўскай дынастыі Ягелонаў. Яе прадстаўнікі правілі Польшчай, Чэхіяй, Венгрыяй і Прусіяй. Але, праславіўшы сваё імя, Ягайла не праславіў сваю Радзіму — Вялікае княства.

Ягайла з дзяцінства ведаў пра палітычныя і ваенныя поспехі свайго бацькі - фото 15

Ягайла з дзяцінства ведаў пра палітычныя і ваенныя поспехі свайго бацькі — вялікага князя Альгерда. Маці расказвала яму пра барацьбу за ўладу паміж князямі Масквы і Цверы. Мабыць, з юнацкіх гадоў Ягайла марыў аб велічы. Калі памёр бацька, Ягайла заняў прастол у Вільні. Браты не пярэчылі.

Але на дарозе Ягайлы стаяў яго дзядзька — Кейстут, які пры жыцці Альгерда лічыўся князем-суправіцелем і меў пасля брата ўсе правы на прастол. Спачатку Кейстут прызнаў Ягайлу, але потым сагнаў яго з прастола. Тады Ягайла захапіў Кейстута і кінуў яго ў падзямелле Крэўскага замка. Праз нейкі час яго там і задушылі. Людзі Ягайлы схапілі жонку Кейстута Біруту і іх дарослага сына Вітаўта. Бірута была жрыцай язычніцкага храма. Некалі Кейстут сілаю ўзяў яе за жонку. Паводле адных звестак Ягайла загадаў утапіць Біруту ў рацэ, паводле другіх — яна выратавалася і вярнулася ў язычніцкі храм. Сын Кейстута Вітаўт уцёк з Крэўскага замка, пераапрануўшыся ў адзенне сваёй жонкі, і знайшоў прытулак у нямецкіх рыцараў-крыжакоў.

Так Ягайла авалодаў княжацкім прастолам. У Маскве на той час княжыў славуты Дзмітрый Данскі. Ягайла паслаў да яго сватоў. Ён хацеў ажаніцца з дачкою Дзмітрыя Данскога — Соф'яй. Гэты шлюб умацаваў бы Вялікае княства, і Ягайла, магчыма, меў бы правы на маскоўскі прастол. Дзмітрый Данскі згадзіўся, але запатрабаваў, каб Ягайла прызнаў залежнасць Вялікага княства ад Масквы.

Ягайла не хацеў залежаць ні ад каго і адмовіўся. Ён скіраваў сваю ўвагу на падзеі, якія адбываліся ў заходніх суседзяў Вялікага княства — Польшчы, Венгрыі, Аўстрыі і Брандэнбургу. Кароль Венгрыі Людовік Вялікі хацеў аб'яднаць Аўстрыю і Венгрыю і мець уплыў на Польшчу і Брандэнбург. У яго было тры дачкі: Кацярына, Марыя і Ядвіга. Польскія паны згадзіліся прызнаць Кацярыну сваёй каралевай. Марыю Людовік аддаў за ўладальніка Брандэнбурга, а Ядвігу пасватаў за наследніка аўстрыйскага прастола эрцгерцага Вільгельма. Але планы венгерскаг а караля не ажжыцявіліся. Яго старэйшая дачка Кацярына памерла. Тады польскія паны прапанавалі карону яе сястры Марыі і яе мужу. Яны патрабавалі, каб каралева і кароль жылі ў Польшчы. Марыя не згадзілася, бо ў гэты час памёр сам Людовік Вялікі і яна стала каралевай Венгрыі.

Тады палякі абралі каралевай пятнаццацігадовую Ядвігу. Яна яшчэ не паспела выйсці замуж, і было вырашана прапанаваць яе за жонку Ягайлу. Польскія паны хацелі заключыць саюз з Вялікім княствам, каб мець ад яго ваенную і эканамічную падтрымку. Кажуць, што Ядвіга вельмі кахала свайго жаніха эрцгерцага Вільгельма, і калі яе зачынілі ў Кракаўскім замку, яна сякераю пасекла браму, каб вырвацца на спатканне. Кракаўскі епіскап Пятро Выш пераканаў Ядвігу згадзіцца на шлюб, бо Ягайла паабяцаў, што пасля таго, як стане каралём, ахрысціць жыхароў сваёй дзяржавы па каталіцкім абрадзе. Каб пазбегнуць сваркі з аўстрыйскім эрцгерцагам, Ягайла заплаціў яму 200 тысяч залатых форынтаў, і Вільгельм забыў пра сваю каханую.

Пасля пышнага вяселля Ягайла стаў каралём. Яго каранацыю прызналі папа рымскі і германскі імператар.

Па загадзе Ягайлы язычніцкі храм у Вільні разбурылі. Патушылі свяшчэнны агонь, пазабівалі свяшчэнных змей, што жылі ў дупле старога дуба, а сам дуб пасеклі. Усё насельніцтва пачалі хрысціць па каталіцкім абрадзе. Літоўцы, што жылі ў Вялікім княстве, былі язычнікамі. Яны хрысціліся з ахвотаю. Іншыя нават стараліся зрабіць гэта некалькі разоў, бо пры хрышчэнні кожнаму давалі каптан і чырвоныя боты. У Вільні пасяліўся першы каталіцкі епіскап — духоўнік каралевы Ядвігі.

Але жыхары гарадоў Гродна, Навагрудка, Полацка, Турава, Віцебска і Кіева хрысціцца па каталіцкім абрадзе не захацелі: яны ж ужо былі хрышчоныя як праваслаўныя. Іх незадаволенасць і скарыстаў сын Кейстута князь Вітаўт. Ён пачаў барацьбу супраць Ягайлы за незалежнасць Вялікага княства ад Польшчы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вялікія і славутыя людзі зямлі Беларускай»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вялікія і славутыя людзі зямлі Беларускай» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вялікія і славутыя людзі зямлі Беларускай»

Обсуждение, отзывы о книге «Вялікія і славутыя людзі зямлі Беларускай» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

Саи́мон 17 марта 2024 в 13:26
Отстои́я не думал что это будет настолько плохо
x