Олег Дернович - Нонканфармізм у Беларусі - 1953–1985. Даведнік

Здесь есть возможность читать онлайн «Олег Дернович - Нонканфармізм у Беларусі - 1953–1985. Даведнік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2004, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Нонканфармізм у Беларусі: 1953–1985. Даведнік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Нонканфармізм у Беларусі: 1953–1985. Даведнік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Даведнік прысвечаны гісторыі нонканфармізму і грамадскай думкі ў Беларусі ў другой палове ХХ ст. і распавядае пра персаналіі, арганізацыі, незалежныя выдавецкія ініцыятывы. Храналагічныя рамкі даведніка даволі выразныя: 1953–1985 гады. Сама гэта эпоха не аднародная і змяшчае ў сабе перыяд пераходу ад эпохі сталінскага рыгарызму, так званыя “адлігу” і “застой”. Разлічана на навукоўцаў, студэнтаў, журналістаў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі ХХ ст. Мастацкія ды даследчыцкія набыткі адных, іх здольнасці не адкідаць пяро ў тыя хвіліны, калі здавалася б і не было шансаў на упублічанне іх творчых знаходак, настойлівасць у пераадоленні перашкодаў, якія так шчодра падрыхтоўвала ўлада, усё гэта стварае тую культурную традыцыю, якая яшчэ пакідае нам шанец на самарэалізацыю. Ахвярніцтва іншых, іхныя ацэнкі несправядлівасці і крытычны розум “простых людзей” жывяць нашую памяць і дазваляюць не забыцца на вобраз эпохі, якая не заслугоўвае на тое, каб з яе рабілі лубочную карцінку рая ці карыкатуру на пекла.

Нонканфармізм у Беларусі: 1953–1985. Даведнік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Нонканфармізм у Беларусі: 1953–1985. Даведнік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ці не занадта эклектычнымі падаюцца прынцыпы адбору інфармацыі для гэтага Даведніка? Вы спаткаеце тут імёны і сялянаў, якія за неасцярожна выказаную фразу заплацілі некалькімі гадамі зняволення ў лагерах, і дзеячоў культуры ды навукі, якія мусілі вынаходзіць шляхі абыходу цэнзуры. Але ёсць галоўны крытэрый, паводле якога збудаваны гэты Даведнік — у поле зроку трапляюць тыя падзеі і асобы, што спрычыняюцца да ўтварэння беларускага грамадства. Мастацкія ды даследчыцкія набыткі адных, іх здольнасці не адкідаць пяро ў тыя хвіліны, калі здавалася б і не было шансаў на упублічанне іх творчых знаходак, настойлівасць у пераадоленні перашкодаў, якія так шчодра падрыхтоўвала ўлада, усё гэта стварае тую культурную традыцыю, якая яшчэ пакідае нам шанец на самарэалізацыю. Ахвярніцтва іншых, іхныя ацэнкі несправядлівасці і крытычны розум “простых людзей” жывяць нашую памяць і дазваляюць не забыцца на вобраз эпохі, якая не заслугоўвае на тое, каб з яе рабілі лубочную карцінку рая ці карыкатуру на пекла.

АСНОЎНЫЯ КРЫНІЦЫ ПА ВЫВУЧЭННЮ НОНКАНФАРМІЗМУ Ў БЕЛАРУСІ

1. Асноўнымі крыніцамі для даведніка, дзе ў цэнтры ўвагі прозвішчы рэпрэсаваных і дакладныя даты арыштаў, з’яўляюцца, вядома, архівы следчых органаў. Антысавецкія справы ў БССР, як і ў СССР у цэлым, знаходзіліся ў кампетэнцыі КГБ. Паводле беларускага заканадаўства следчыя справы рэабілітаваных асобаў былі часткова рассакрэчаныя для саміх былых асуджаных і для іх сваякоў. Дзякуючы такой сітуацыі ў нашым Даведніку да многіх персаналіяў даюцца спасылкі на Цэнтральны архіў КДБ РБ і на архівы Упраўленняў КДБ па абласцях. Але, паўторымся — гэта тычыцца толькі рэабілітаваных асобаў. Часткова гэтыя матэрыялы выкарыстаны ў кнігах «Памяці», а таксама Леанідам Мараковым у яго даведніках «Рэпрэсаваныя»[13].

2. Новыя магчымасці для даследавання нонканфармізму ў Беларусі адкрывае большая лібералізацыя архіваў у Маскве. Усе антысавецкія справы (паводле крымінальнага артыкула “антысавецкая агітацыя і прапаганда”), якія вялі органы дзяржбяспекі, знаходзіліся пад наглядам Пракуратуры СССР, дзе існаваў спецыяльны Аддзел па нагляду за следствам у органах дзяржаўнай бяспекі. Для пракурорскага нагляду не было ніякіх абмежаванняў па тэрміну даўніны і ў Пракуратуры СССР адначасова вяліся нагляды як па бягучых справах, так і сувязі з пераглядам спраў раней асуджаных. Змест наглядных справаў вызначаўся нормамі юрыдычнай практыкі. У якасці ініцыятыўнага дакумента па пачатку нагляду выступала альбо спецпаведамленне органаў дзяржбяспекі пра ўзбуджэнне крымінальнай справы, альбо скарга асуджанага ці яго сваякоў з просьбай пра перагляд справы. У першым выпадку наглядная справа папаўнялася абавязковымі дакументамі, якія інфармавалі Пракуратуру СССР пра ход справы: пастанова следчага аб падаўжэнні тэрмінаў следства, копіямі заключэння абвінавачання і выраку, часам копіямі асобных пратаколаў допытаў, пастановамі пра арышты і ператрусы, актамі экспертыз, ліставаннем Пракуратуры ў сувязі са справай і г. д. У выпадку атрымання скаргі, супрацоўнік пракуратуры пасля вывучэння справы, складаў аглядны выніковы дакумент — пастанову, заключэнне ці даведку, у якой выкладаў абставіны справы ды сваё меркаванне наконт яго апратэставання. Калі заключэнне было станоўчым, г. з. што Пракуратура падтрымлівала скаргу, то і копія накіраванага ў суд пракурорскага пратэсту ды наступныя судовыя рашэнні далучаліся да нагляднай справы. У многіх выпадках наглядная справа, распачатая паводле спецпаведамлення органаў дзяржбяспекі, затым працягвалася паводле скаргі. Пасля 1991 году названыя матэрыялы Пракуратуры СССР былі перададзены расійскімі ўладамі ў Дзяржаўны Архіў Расійскай Федэрацыі (ГА РФ), дзе яны захоўваюцца ў Фондзе Р-8131, Вопісы 31 (справы па 1965 год уключна) і 36 (справы ад 1966 году).

Паводле свайго складу да наглядных спраў Пракуратуры СССР блізкія справы Вярхоўнага Суда СССР, якія змяшчаюць скаргі асуджаных, копіі выракаў, пракурорскія пратэсты і копіі паўторных рашэнняў судовых інстанцый. Як правіла, гэтыя справы менш інфарматыўныя і менш падрабязныя за матэрыялы Пракуратуры. Дакументы Вярхоўнага Суда СССР былі перададзены ў Фонд Р-9474, Вопісы 39, 40, 41 ГА РФ (апошні Вопіс датычыць Беларусі).

У другой палове 1990-х гадоў расійскімі гісторыкамі Уладзімірам А. Казловым, Сяргеем У. Міроненкам і Вольгай В. Эдэльман пад патранатам Фонду Аляксандра М. Якаўлева была праведзена апрацоўка фондаў Пракуратуры СССР і Вярхоўнага Суда СССР ды складзены іх Анатаваны каталог[14], што дае кірунак у архіўных пошуках.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Нонканфармізм у Беларусі: 1953–1985. Даведнік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Нонканфармізм у Беларусі: 1953–1985. Даведнік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Нонканфармізм у Беларусі: 1953–1985. Даведнік»

Обсуждение, отзывы о книге «Нонканфармізм у Беларусі: 1953–1985. Даведнік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x