Олег Дернович - Нонканфармізм у Беларусі - 1953–1985. Даведнік

Здесь есть возможность читать онлайн «Олег Дернович - Нонканфармізм у Беларусі - 1953–1985. Даведнік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2004, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Нонканфармізм у Беларусі: 1953–1985. Даведнік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Нонканфармізм у Беларусі: 1953–1985. Даведнік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Даведнік прысвечаны гісторыі нонканфармізму і грамадскай думкі ў Беларусі ў другой палове ХХ ст. і распавядае пра персаналіі, арганізацыі, незалежныя выдавецкія ініцыятывы. Храналагічныя рамкі даведніка даволі выразныя: 1953–1985 гады. Сама гэта эпоха не аднародная і змяшчае ў сабе перыяд пераходу ад эпохі сталінскага рыгарызму, так званыя “адлігу” і “застой”. Разлічана на навукоўцаў, студэнтаў, журналістаў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі ХХ ст. Мастацкія ды даследчыцкія набыткі адных, іх здольнасці не адкідаць пяро ў тыя хвіліны, калі здавалася б і не было шансаў на упублічанне іх творчых знаходак, настойлівасць у пераадоленні перашкодаў, якія так шчодра падрыхтоўвала ўлада, усё гэта стварае тую культурную традыцыю, якая яшчэ пакідае нам шанец на самарэалізацыю. Ахвярніцтва іншых, іхныя ацэнкі несправядлівасці і крытычны розум “простых людзей” жывяць нашую памяць і дазваляюць не забыцца на вобраз эпохі, якая не заслугоўвае на тое, каб з яе рабілі лубочную карцінку рая ці карыкатуру на пекла.

Нонканфармізм у Беларусі: 1953–1985. Даведнік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Нонканфармізм у Беларусі: 1953–1985. Даведнік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
Такую рэпрэзентатыўнасць думак і іх штодзённае гучанне можна акрэсліць як “галасы з хору”, заўважаныя таму, што вылучаюцца. Паўсядзённасць толькі на першы погляд падаецца светам “непарушнай” рэчаіснасці. Але ў яе нетрах выпрацоўваюцца культурныя клішэ, якія пратуберанцамі выкідваюцца ў сацыяльнае наваколле. Аналіз сацыяльнай дынамікі з пункту погляду паўсядзённасці і “галасоў з хору” дазваляе адчуць, як за маналагізмам ідэалагічных і палітычных рашэнняў паўстае плюралізм малых жыццёвых выбараў, вайна каштоўнасцяў, сімвалічныя гульні[3]. Аналіз гэтага, не самага відавочнага пласта свядомасці, дае магчымасць пазбегнуць небяспекі замены разгляду праблемаў паўсядзённасці даследаваннем функцыянавання дзяржавы.

Апроч праяваў індывідуальнага незадавальнення, якое выплёсквалася ў паўсядзённых сітуацыях, асобна вылучаецца ідэйны нонканфармізм. У тым жа 1957 годзе адбыліся судовыя працэсы над крытыкамі камунiстычнай нацыянальнай палiтыкi Браніславам Ржэўскім і братамі Лявонам ды Міхасём Белымі. Усё ж дыскусія ў кіруючых колах КПСС, вынесеная на публічнае азнаямленне, паўплывала на ўзнікненне думкі, што легальнымі сродкамі звароту да ўладаў, альбо пашырэннем рукапісных матэрыялаў можна ўздзейнічаць на выпрацоўку ўнутранай дзяржаўнай палітыкі. Вось у гэтым палягае спецыфіка эпохі “адлігі”.

З 1958 па 1961 назіралася падзенне колькасці “антысавецкіх” судовых працэсаў, пакуль у 1963 не наступіў яшчэ адзін максімум колькасці асуджаных — 13 чалавек. Гэты год адметны працэсам над “групай Ханжанкова”, якая рыхтавалася да падрыву менскага глушака (“Радыёстанцыі № 3”). Сімвалічна, што сёння антэна побач з касцёлам Св. Тройцы (Св. Роха), якая некалі глушыла заходнія радыёстанцыі, цяпер належыць кампаніі “Белсел” і займаецца не перашкодамі камунікацый, а забеспячэннем мабільнай сувязі ў рамках праекту “Дыялог”.

Інфармацыйны аспект у 1960—1970-х гадах набывае ўсё большую значнасць як у гісторыі нонканфармізму, так і ў дзейнасці рэпрэсіўных органаў. Увогуле, 1960-я стварылі палемічную сістэму, якая перажыла сваю эпоху і аказала ўплыў на далейшае развіццё грамадскай думкі[4]. Гістарыяграфічная дыскусія, што ўспыхнула ў 1966 годзе вакол рэцэнзіі М. Прашковіча на кнігу А. Коршунава пра Афанасія Філіповіча, стала ў гэтым сэнсе паказальнай[5]. Высвятляецца, што многія тэмы, агучаныя тады, горача прадыскутаваныя ў другой палове 1980-х і праз усе 1990-я, так і засталіся актуальнымі для беларускай гістарыяграфіі. Праблемы этнакультурнай прыроды Вялікага Княства Літоўскага, царкоўнай уніі 1569 г., ролі Рэчы Паспалітай у гісторыі Беларусі, адносінаў з Расіяй у XVII–XVIII cт. па-ранейшаму падзяляюць гісторыкаў, і падзел тут праходзіць паводле палітычных сімпатыяў.

1960-я сталі таксама гадамі ўзнікнення студэнцкіх дыскусійных гурткоў, найперш, у БДУ. У кастрычніку 1963 года быў выкрыты адзін такі гурток з 13 студэнтаў, якія на сваіх сходах абмяркоўвалі нацыянальную палітыку ў СССР[6]. У кастрычніку 1968 года студэнты філалагічнага факультэта накіравалі калектыўны пiсьмовы зварот у ЦК КПБ з патрабаваннем выкладання на беларускай мове. Зварот расцэнены як нацыяналiстычны, а яго iнiцыятары Алесь Разанаў i Вiктар Ярац былі выключаны з унiверсiтэту.

Менавіта ў 1965 публікуецца аповесць Васіля Быкава «Мёртвым не баліць», і беларускае прыгожае пісьменства зноў аказваецца ў цэнтры ідэйных дыскусій. Ці не найбольш класічным “шасцідзесятнікам” застаўся Аляксей Карпюк, чый выступ 13 мая 1966 году на V з’ездзе Саюзу пісьменнікаў БССР супраць цэнзурных абмежаванняў стаў легендарнай падзеяй. І надалей гарадзенскі літаратар выкарыстоўваў любую публічную нагоду для агучвання сваіх поглядаў, якія так кантраставалі з афіцыйнымі заявамі партыйных і дзяржаўных функцыянераў.

Назіраецца стабілізацыя статыстыкі “антысавекіх” працэсаў, “звыклымі” для Беларусі становяцца 2–3 асуджаных у год, у 1982–1987 гадах асуджалі толькі па 1 чалавеку, а ў 1965–1967, 1974–1978 і 1981 гадах не адбылося ніводнага працэсу. Першы “нерэпрэсіўны” перыяд (1965–1967) звязаны са зменамі вярхоўнай улады ў СССР і БССР, калі ў маскоўскім Крамлі Леанід Брэжнеў заступіў Мікіту Хрушчова, а ў Менску замест Першага сакратара ЦК КПБ Кірылы Мазурава быў прызначаны Пётра Машэраў. Грамадства знаходзілася ў чаканні, новай уладзе патрэбны быў перыяд стабілізацыі ды ўнутранага ўладкавання, каб “антысавецкая” праблематыка зноў стала актуальнай.

“Паўза” 1974–1978 гадоў не да канца зразумелая. Папярэдні 1973 год быў адзначаны даволі вялікай актыўнасцю органаў КГБ — па трох следчых справах праходзілі 5 чалавек (2 справы былі калектыўныя). Але ж 1972–1973 гады, напрыклад для Украіны, вызначаюцца як перыяд “генеральнага пагрому”[7] іншадумцаў. Паводле неафіцыйных звестак, 30 снежня 1971 году ў Маскве адбылося пасяджэнне Палітбюро ЦК КПСС, якое ўхваліла рашэнне пра пачатак агульнасаюзнай акцыі супраць самвыдату[8]. Асабліва маштабнымі дзеянні КГБ былі ва Ўкраіне, і звязна гэта, відаць, з мясцовай кадравай спецыфікай. Для ўкраінскага самвыдату вынікі акцыі былі катастрафічнымі: большасць аўтараў апынулася за кратамі, зруйнавана інфраструктура незалежнай выдавецкай дзейнасці, тыя з удзельнікаў руху украінскага самвыдату, якія засталіся на волі, знаходзіліся ў стане разгубленасці[9]. Украінскі самвыдат як форма існавання апазіцыі на пэўны час прыпыніў сваё існаванне. Бадай адной з найбольш гучных была справа літаратурнага крытыка Івана Дзюбы, аўтара працы “Інтэрнацыяналізм ці русіфікацыя?” Украінскі медык А. Сергіенка, да прыкладу, атрымаў 7 гадоў лагераў суворага рэжыму і 3 гады высылкі толькі за тое, што ў яго знайшлі гэты твор з заўвагамі на палях. А тут рукапіс працы ў 1973 трапляе ў акадэмічнае асяроддзе Беларусі. Здавалася б, летам 1973 года ў КГБ БССР з’явіўся шанс таксама вылучыцца. Узнікла версія пра існаванне падпольнай нацыяналiстычнай арганiзацыi з адпаведным кiраўнiцтвам, структурай i сувязямi з замежжам. Па прыкладных разлiках “на субяседаваннi” ў КГБ трапiла агулам да сотнi навукоўцаў, выкладчыкаў ВНУ, настаўнiкаў, студэнтаў. Абставіны гэтай гісторыі добра выкладзены ў артыкуле Міхася Чарняўскага “Акадэмічны асяродак”. Вынік быў парадаксальны — у наступныя 1974–1978 гады ў Беларусі не адбылося ніводнага судовага працэсу па “антысавецкаму” артыкулу Крымінальнага кодэкса. Рэпрэсіі абрынуліся на беларускіх інтэлектуалаў, яны былі пазбаўлены працы, але ж не аказаліся за кратамі, што ў тагачаснай палітычнай сітуацыі ў СССР было вельмі верагодна.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Нонканфармізм у Беларусі: 1953–1985. Даведнік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Нонканфармізм у Беларусі: 1953–1985. Даведнік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Нонканфармізм у Беларусі: 1953–1985. Даведнік»

Обсуждение, отзывы о книге «Нонканфармізм у Беларусі: 1953–1985. Даведнік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x