Олег Дернович - Нонканфармізм у Беларусі - 1953–1985. Даведнік

Здесь есть возможность читать онлайн «Олег Дернович - Нонканфармізм у Беларусі - 1953–1985. Даведнік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2004, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Нонканфармізм у Беларусі: 1953–1985. Даведнік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Нонканфармізм у Беларусі: 1953–1985. Даведнік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Даведнік прысвечаны гісторыі нонканфармізму і грамадскай думкі ў Беларусі ў другой палове ХХ ст. і распавядае пра персаналіі, арганізацыі, незалежныя выдавецкія ініцыятывы. Храналагічныя рамкі даведніка даволі выразныя: 1953–1985 гады. Сама гэта эпоха не аднародная і змяшчае ў сабе перыяд пераходу ад эпохі сталінскага рыгарызму, так званыя “адлігу” і “застой”. Разлічана на навукоўцаў, студэнтаў, журналістаў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі ХХ ст. Мастацкія ды даследчыцкія набыткі адных, іх здольнасці не адкідаць пяро ў тыя хвіліны, калі здавалася б і не было шансаў на упублічанне іх творчых знаходак, настойлівасць у пераадоленні перашкодаў, якія так шчодра падрыхтоўвала ўлада, усё гэта стварае тую культурную традыцыю, якая яшчэ пакідае нам шанец на самарэалізацыю. Ахвярніцтва іншых, іхныя ацэнкі несправядлівасці і крытычны розум “простых людзей” жывяць нашую памяць і дазваляюць не забыцца на вобраз эпохі, якая не заслугоўвае на тое, каб з яе рабілі лубочную карцінку рая ці карыкатуру на пекла.

Нонканфармізм у Беларусі: 1953–1985. Даведнік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Нонканфармізм у Беларусі: 1953–1985. Даведнік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Тут сваю ролю выканалі супярэчнасці паміж менскімі ЦК і КГБ. Падобна, што Пётр Машэраў меў не проста кар’ерныя амбіцыі, якім маглі перашкодзіць гучныя нацыяналістычныя справы ў Беларусі. У яго было ўласнае бачанне нацыянальнай сітуацыі. Біёграф П. Машэрава Славамір Антановіч адзначае, што на паведамленні КГБ пра “нацыяналістычныя групоўкі” Першы сакратар адказваў: “Гэта перабольшанне, звышпільнасць: тут няма сур’ёзнай палітычнай падкладкі”[10]. Але КГБ БССР спрабавала праводзіць самастойную лінію, чакала арыштаў, узнагародаў ды апелявала да Масквы. Была парушаная рэгіянальная субардынацыя, што не магло не застацца па-за ўвагаю Першага сакратара ЦК КПБ. Усё ж Машэраву ўдалося перапыніць крымінальную справу. Але што рабіць з сімпатыкамі беларускай культуры? Перад абліччам савецкай ідэалогіі яны сапраўды былі вінаватыя, бо выпрацоўвалі ўласнае бачанне тых праблемаў, дзе рашаючае слова павінна было быць за КПСС. Вось тут ужо былі выкарыстаныя прыёмы, таксама масава апрабаваныя ў 1972–1973 гадах ва Ўкраіне — звальненні з працы, забарона на прафесію, негалосная забарона на публікацыі. Канчатковым вынікам павінна была стаць поўная дэмаралізацыя іншадумцаў.

Абсалютным пераможцам з гэтай гісторыі выйшаў П. Машэраў. Яго калега па ўкраінскаму ЦК Першы сакратар Пётр Шэлест за “пралікі ў справе інтэрнацыянальнага выхавання працоўных” быў пазбаўлены пасады і выведзены са складу Палітбюро ЦК КПСС. Па партарганізацыях Украіны заменена 25 % сакратароў па пытаннях ідэалогіі. Часам нават гавораць пра чыстку ў КПУ, праўда, у абмежаваным маштабе[11]. Машэраў жа перайграў інтрыганаў з мясцовага КГБ, адстаяў свае пазіцыі перад КГБ маскоўскім, засведчыў уласную аўтаномію ў ЦК КПСС. Беларускія нацыяналісты таксама панеслі пакаранне — ім быў дадзены вельмі выразны знак пра магчымую перспектыву, больш суворую, чым тое адбылося ў 1973–1974 гадах, у нейкай ступені былі парушаны камунікацыі паміж нацыянальнымі дзеячамі. Праз 2–3 гады пры садзеянні, у тым ліку, некаторых супрацоўнікаў ЦК КПБ, многім з пакараных дазволілі вярнуцца на працу ў Акадэмію Навук і універсітэты.

Такія публічныя дыскусіі на гістарыяграфічныя тэмы, як тое адбывалася ў сярэдзіне 1960-х, у 1970-х ужо не маглі выйсці на старонкі легальных выданняў. Таму актыўна пачынае цыркуляваць самвыдат[12]. Мікола Ермаловіч у 1975 годзе прыступае да рэгулярнага выпуску “Гутарак”. У сваім аналітычным тэксце «Положение в Белоруси. 1974 год» Генрых Ракутовіч (Зянон Пазьняк) апелюе да аднадумцаў у іншых рэгіёнах СССР.

Тое, што на пасяджэннях у Акадэміі Навук заяўляў В. Зайцаў, ці пісаў у сваіх “Сустрэчных закліках да ЦК КПСС” У. Мірончык, сапраўды не стасавалася з праграмнымі ўстаноўкамі камуністычнай партыі. І жорсткацэнтралізаваная партыйная арганізацыя, якая не дапускала ніякай унутранай апазіцыі ці фракцыйнасці, сапраўды магла пазбавіцца ад такіх камуністаў у сваіх шэрагах. Але ва ўмовах савецкай дзяржавы КПСС была аўтаномнаю часткаю ўладнага механізму, і пазбаўленне камуніста партыйнага білету азначала публічнае прызнанне таго, што гэты чалавек нелаяльны да пануючай ідэалогіі, да наяўнага ладу, да ўсёй дзяржавы. Гэты акт закрываў для чалавека перспектывы развіцця ў тагачаснай грамадскай сістэме, і, як паказвае практыка, вёў да абмежаванняў яго працоўных, сацыяльных ды іншых грамадзянскіх, а не толькі палітычных правоў.

Можна паддацца спакусе і выбудаваць вобраз маналіту афіцыйнай культуры ды неафіцыйнай контркультуры. Сама афіцыйная культура мела ўжо прыкметы крызісу, бо была не ў стане задаволіць эстэтычныя і эмацыйныя патрэбы не толькі ўдзельнікаў культурнага працэсу, але і спажыўцоў культуры. Разам з крызісам ідэалогіі гэта падмывала афіцыйную палітыку знутры. Таму стала магчымай такая з’ява, як “пераліў” ідэй і людзей з аднаго лагера ў другі. У выніку аргументы іншадумцаў прабівалі праломы ў саміх цытадэлях улады ды яе апарату. У 1977 з’яўляецца «Письмо русскому другу», дзе ананім (Аляксей Каўка) звяртаецца да расійскай інтэлігенцыі ў спробе пошуку паразумення ў справе нацыянальных інтарэсаў беларусаў. Да гэтага часу ў аўтара ўжо за плячыма была біяграфія супрацоўніка ЦК ВЛКСМ, а дыпламатычная служба — наперадзе. У біяграфіі Міхася Дубянецкага праца ў ЦК КПБ займае заўважнае месца. І мала хто зрабіў столькі, як ён, для мінімізацыі ўплыву цэнзуры і спрыянню выдання твораў беларускай літаратуры, якія адыходзілі ад жорсткіх канонаў сацыялістычнага рэалізму.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Нонканфармізм у Беларусі: 1953–1985. Даведнік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Нонканфармізм у Беларусі: 1953–1985. Даведнік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Нонканфармізм у Беларусі: 1953–1985. Даведнік»

Обсуждение, отзывы о книге «Нонканфармізм у Беларусі: 1953–1985. Даведнік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x