Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Працяг сэрыі Старажытная Беларусь вядомага беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча прысьвечаны аднаму з найбольш важных пэрыядаў беларускай гісторыі — віленскаму. Паводле словаў самога аўтара пад акрэсьленьнем «віленскі» ён разумее пэрыяд, які вядомы як пэрыяд найбольшага тэрытарыяльнага росту Вялікага Княства Літоўскага. У сваёй працы Мікола Ермаловіч заўсёды спрабаваў знайсьці гістарычную праўду сярод невялікай колькасьці ацалелых натуральных дакументальных сьведчаньняў. Адным з асноўных аспэктаў працы з’яўляецца вяртаньне з небыцьця беларускай Вільні. Менавіта з гэтым горадам аўтар атаясамлівае ўздым, што адбыўся у ХІV стагодзьдзі. Аўтар робіць выснову, што ў папярэднія перыяды ні Полацку ні Наваградку не ўдавалася аб’яднаць вакол сябе ўсе этнічна беларускія землі. Але якраз Вільня, як крывіцкая калёнія сярод балцкага мора Аўкштайціі, стала тым зьвяном ланцуга, які зьяднаў балцкі і славянскі пачаткі беларускага народу.

Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але ў выніку манголататарскай навалы і міжусобнага суперніцтва ГаліцкаВалынекая зямля траціць палітычнае адзінства і, як вынік гэтага, слабее і становіцца сама аб’ектам суперніцтва суседніх дзяржаў за ўладу над ёю. Каля 1325 г. валынскім князем становіцца Гедзімінаў с'ын Любарт, а гэта азначала, што Валынь стала часткаю Вялікага княства Літоўскага. I, вядома ж, гэта найперш было перамогаю для Новагародскай зямлі.

Аднак валоданне Валынню для Вялікага княства Літоўскага было нялёгкаю справай, паколькі супернікам яго стала Полыпча, якая таксама лічыла сябе законнай спадкаемніцай ГаліцкаВалынскай зямлі. У вы~ ніку барацьбы Любарта, якому дапамагаў і Альгерд, з польскім каралём Казімірам і мазавецкім князем Земавітам у 1347 г. было заключана перамір’е, паводле якога толькі Львоўская зямля заставалася за Полыпчай, а ўсе астатнія (Уладзімірская, Луцкая, Холмская, Бельская і Берасцейская — за Вялікім княствам, якое такім чынам атрымала значную перавагу. Гэта не магло задавальняць Полыычу. Таму па заключэнні перамір’я ў 1349 г. Казімір зноў распачаў вайну. У выніку імклівых дзеянняў ён захапіў Холмскую і Бельскую землі, а таксама ўсю Валынь і Берасцейскую зямлю, якая яшчэ пры Гедзіміне знаходзілася ў складзе Вялікага княства. Самому ж Любарту ён прапанаваў толькі Луцкую зямлю і то ў якасці леннага валодання 148.

У сваю чаргу Любарт з дапамогаю Кейстута ў наступным 1350 г. адваяваў Валынь, выгнаўшы адтуль польскія гарнізоны і разбурыўшы крэпасці, якія пачалі ўзводзіць палякі, а пасля перайшлі ў далейшы наступ, зваяваўшы Львоўшчыну, а таксама і сумежныя польскія землі — Сандамірскую, Радамскую і Лукаўскую 149. Казімір, апынуўшыся ў цяжкім становішчы, вымушаны быў шукаць падтрымкі. Асабліва характэрны яго зварот да рымскага папы Казіміра VI. 3 мэтаю напалохаць святы пасад ён прадставіў становішча так, нібыта яго землямі завалодалі язычнікі. Але ўжо тое, што на Валыні князем быў праваслаўны Любарт, яшчэ раз красамоўна абвяргае ўяўленне аб Вялікім княстве Літоўскім як язычніцкай дзяржаве. I ўсё ж менавіта такі погляд на гэтую дзяржаву і выкарыстоўваўся для дасягнення вайсковапалітычных мэтаў супраць яе. У дадзеным выпадку гэта мела свае вынікі: Клімент VI дазволіў дольскім біскупам аб’явіць крыжовы паход супраць Вялікага княства і адначасова даў Казіміру дазвол выдаткоўваць дзесятую частку царкоўных даходаў на барацьбу з язычнікамі. Істотнай падтрымкаю для Казіміра быў і яго саюз з венгерскім каралём Людовікам.

3 свайго боку і Альгерд знайшоў сабе саюзнікаў у асобе татараў, якія валодалі Падоллем. Як бачна, у вайну былі ўцягнутыя значныя сілы, таму яна і доўжылася яшчэ пяць гадоў. Спачатку поспех быў за палякамі, якія зноў захапілі Валынь, і нават палонілі Кейстута, які, праўда, у хуткім часе здолеў уцячы.

Узяты ў Луцку ў аблогу, Любарт таксама мог трапіць у палоя, але змог выбрацца з варожага кола. Перамена ў вайсковых дзеяннях на карысць Вялікага княства Літоўскага адбылася тады, калі на дапамогу сваім братам прыйшоў з войскам Альгерд. Іх аб’яднаныя палкі робяць набегі на Польшчу і Мазовію, выганяюць польскія гарнізоны з гарадоў Валыні і робяць спробу захапіць Галіцкую зямлю. Любарт нават быў захапіў Галіч, аднак, не ўтрымаўшы яго, вымушаны быў адступіць, разбурыўшы замкі і захапіўшы вялікую здабычу. Відаць, на гэтым у 1356 г. і закончылася вайна паміж Польшчаю і Вялікім княствам. На жаль, умовы міру не захаваліся. Дайшла толькі да нас асобная дамова, заключаная паміж Кейстутам (ад імя Альгерда і іншых князёў) з аднаго боку, і Мазовіяй — з другога. Яна найперш цікавая тым, што, паводле яе, Берасцейская зямля зноў пераходзіць да Кейстута, гэта значыць становіцца часткаю Вялікага княства Літоўскага 150. I хоць барацьба за Валынь не скончылася, гэтым разам зыход яе быў, па ўсім відадь, на карысць Вялікага княства, што Альгерд выкарыстаў для далейшага пашырэння абшару сваёй дзяржавы ў паўднёвым накірунку.

Праўда, гэта адбылося не адразу, бо, як ужо адзначалася, з 1357 г. пачалося ўмяшанне Альгерда ва ўзаемаадносіны паміж Маскоўскім і Цвярскім княствамі. Тым не менш, у 1362 г. Альгерд ажыццявіў свой імклівы рэйд на Падолле. Яно ў той час знаходзілася дад татарскаю ўладай, але ўжо было незалежным ад Залатой Арды, якая знаходзілася ў стане расдаду. Мы ўжо ведаем, што ў 1356 г. польскія татары былі на баку Альгерда, гэтак жа, як і ў 1351 г. Прычынаю такіх дружалюбных адносін з’яўлялася тое, што Полыпча прэтэндавала не толькі на Галіцыю, але і на Падолле. I гэта, вядома, рабіла татарскіх уладароў саюзнікамі Альгерда. Аднак у 1356 г. Казімір пачаў перамовы з татарскімі князямі Падолля, задобрыў іх багатымі дарункамі, і гэта дало свае вынікі: сем татарскіх уладароў Падолля перайшлі на бок Польшчы супроць Альгерда 151. Такая рэзкая змена ў пазіцыі татараў і дала Альгерду падставу таксама змяніць свае адносіны да іх, што і выявілі падзеі 1362 г. На жаль, гэтая важная падзея вельмі скупа, а то і заблытана (як у «Хроніцы Быхаўца») 152пададзена ў крыніцах. Болып поўнае і дэталёвае яе асвятленне мы знаходзім у «Хроніцы Jliтоўскай і Жмойцкай» 153.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд»

Обсуждение, отзывы о книге «Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x