Скіраваны на раскол Масквы і Арды план Альгерда закончыўся няўдачай, прычына якой крыецца ў тым, што тады ўжо ні Арда не магла існаваць без Масквы, ні Масква без Арды. Першая з дапамогаю Масквы трымала ўладу над рускімі землямі, другая з дапамогаю Арды падначальвала сабе свабодныя рускія землі, што павялічвала яе сілу і рыхтавала яе вызваленне ад татарскай цяволі. Вядома ж, Альгерд быў не ў сілах ваяваць з абодвума сваімі магутнымі праціўнікамі. I ён пайшоў на мір з Масквой, у чым Сімяон Іванавіч яму не адмовіў. Як звычайна ў той час, гэтыя мірныя адносіны завяршыліся шлюбнымі саюзамі: пляменніцу маскоўскага князя аддалі за Альгердавага брата Любарта, а сам Альгерд, першая жонка якога Марыя Віцебская памерла ў 1347 г., ажаніўся з дачкою цвярскога князя Юльянай, што была пляменніцай маскоўскага князя 139.
Хоць мір паміж Вялікім княствам Літоўскім і Масковіяй пры жыцці Сімяона Іванавіча і захоўваўся, гэта зусім не азначала канчатковага прымірэння Альгерда са сваім найважнейшым праціўнікам у галоўным тады для яго клопаце — збіранні земляў. Гэта толькі азначала змену тактыкі ў яго барацьбе. Не маючы поспеху ў наладжванні саюза з Ардой, Альгерд убачыў магчымасць знясіліць Маскву ў падтрымцы міжусобнай барацьбы з ёю, якую вялі рускія княствы. I гэтая магчымасць адкрылася, але пазней, ужо пры маскоўскім князі Дзмітрыі Іванавічу, калі ў 1357 г. разгарэліся ўсобіцы цаміж удзельнымі цвярскімі князямі. Аднаго з іх, калязінскага князя Васіля Міхайлавіча, ладтрымаў маскоўскі ўладар, а яго супернік, холмскі князь Усевалад Аляксандравіч (брат Юльяны), звярнуўся па дапамогу да Альгерда. Той у 1360 г. паслаў сваё войска на Цвер, што і вымусіла Васіля Міхайлавіча вярнуць Усеваладу яго во~ ласць 140. Аднак у 1366 г. міжусобная барацьба ў Цверы зноў разгарэлася — паміж тымі ж сынамі Васіля і братам яго ранейшага праціўніка Усевалада — Міхаілам. Змаганне ішло як за вялікае княжанне ў Цверы, так і за Гарадзедкі ўдзел. Ізноў за першага ўступіўся маскоўекі князь, за другога — Альгерд, войскі якіх дрыйшлі ў Цвярское княства 141. Пасля заключэння перамір’я справу аб барацьбе гэтых цвярскіх князёў было вырашана прадоўжыць у судзе, на які яны былі выкліканыя ў Маскву князем Дзмітрыем Іванавічам і мітрадалітам Алексіем. Аднак на трэці дзень дасля прыезду Міхаіл Аляксандравіч са сваімі братамі быў арыштаваны, і Дзмітрый Іванавіч лрымушаў яго адмовіцца ад Гарадзецкага ўдзелу на карысць Васіля. На гэты выдадак трэба звярнуць асаблівую ўвагу, паколькі ён добра характарызуе падстуднасць маскоўскіх князёў, якія ўсё больш засвойвалі азіяцкія дрыёмы татарскіх ханаў. У далейшым такія дрыёмы сталі неад’емнай асаблівасцю іх абьіходжання з праціўнікамі.
Пасля смерці Васіля Міхайлавіча цвярскі дасад заняў Міхаіл Аляксандрвіч, што выклікала трывогу ў маскоўскага князя Дзмітрыя Іванавіча, які, баючыся ўмацавання становішча свайго былога праціўніка, паслаў супроць яго войска. Трэба зазначыць, што ўжо працяглы час ішло суперніцтва Масквы і Цверы. Яшчз ў 1327 г. Іван Каліта ў саюзе з татарамі зрабіў спуста^ шальны лаход на Цвер.
У сваю чаргу Міхаіл Аляксандравіч, разумеючы, што яму аднаму з маскоўскім войскам не справіцца, звярнуўся па дапамогу да свайго швагра Альгерда 142. Князь Міхаіл знайшоў выдатную нагоду, каб падштурхнуць сваякоў да непасрэдных ваенных дзеянняў супроць Масквы, якія ён і распачаў у лістададзе 1368 г. Альгерд заўсёды трымаў ажыццяўленде сваіх намераў у вялікай таямніцы, і гэта часта забяслечвала яму послех. Таму і цяпер з’яўленне ягонага войска (там былі сілы Кейстута і смаленскія воіны) у межах Маскоўскага княетва было поўнай нечаканасцю для Дзмітрыя Іванавіча. Пакуль ён склікаў падуладных князёў, Альгердавы дружыны, спусташаючы варожую тэрыторыю, рухаліся да Масквы. Не мог стрымаць наступ і вартавы полк, сабраны з бліжэйшых да Масквы ўдзелаў. Альгердавы ваяры ўварваліся ў Маскву. Дзмітрый Іванавіч, адступаючы, спаліў пасад і засеў у Крамлі. Аднак Альгерд, прастаяўшы тры дні каля яго сцен, на прыступ не адважыўся.
Відаць, мэтаю Альгерда быў не захоп Масквы і яе княства, што магло б прывесці да вялікіх страт у яго сіле і іншых цяжкасцяў, а — паступовае знясільванне свайго праціўніка, што ў канчатковым выніку і прывяло б да страты Масковіяй палітычнай сілы і, ў выніку, яе аб’яднаўчай ролі. Вось чаму, адмовіўшыся браць Крэмль, Альгерд, адступаючы з Масквы, разбурыў ці спаліў многія будынкі, браў у палон людзей, выводзіў скаціну і інш. Усё гэта ўзбагачала і ўзмацняла Альгерда і аслабляла Маскву.
Читать дальше