Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Працяг сэрыі Старажытная Беларусь вядомага беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча прысьвечаны аднаму з найбольш важных пэрыядаў беларускай гісторыі — віленскаму. Паводле словаў самога аўтара пад акрэсьленьнем «віленскі» ён разумее пэрыяд, які вядомы як пэрыяд найбольшага тэрытарыяльнага росту Вялікага Княства Літоўскага. У сваёй працы Мікола Ермаловіч заўсёды спрабаваў знайсьці гістарычную праўду сярод невялікай колькасьці ацалелых натуральных дакументальных сьведчаньняў. Адным з асноўных аспэктаў працы з’яўляецца вяртаньне з небыцьця беларускай Вільні. Менавіта з гэтым горадам аўтар атаясамлівае ўздым, што адбыўся у ХІV стагодзьдзі. Аўтар робіць выснову, што ў папярэднія перыяды ні Полацку ні Наваградку не ўдавалася аб’яднаць вакол сябе ўсе этнічна беларускія землі. Але якраз Вільня, як крывіцкая калёнія сярод балцкага мора Аўкштайціі, стала тым зьвяном ланцуга, які зьяднаў балцкі і славянскі пачаткі беларускага народу.

Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

I хоць для Цверы таксама наступае палёгка, бо Дзмітрый Іванавіч вярнуў Міхаілу Аляксандравічу Гарадзец і адмовіўся ад дапамогі ягонаму суперніку' 43, мірная перадышка працягвалася нядоўга. У 1370 г. Дзмітрый Іванавіч, вызваліўшы сябе ад хрэснага цалавання, якое ён даваў Міхаілу Аляксандравічу, узнавіў наступальную палітыку ў адносінах да Цверы, у якой ён бачыў галоўнага праціўніка ў сваіх аб’яднаўчых планах. Сапраўды, падначаленне Цверы адчыняла Маскве дарогу на поўнач, да Ноўгарада і Пскова, валоданне якімі таксама было залатой мараю маскоўскага ўладара.

Уварваўшыся ў Цвярское княства, Дзмітрый Іванавіч спустошыў гарады Мікулін і Зубцоў, і вывеў у Маскву вялікі палон. I гэты канфлікт для Альгерда таксама стаў зачэпкаю, каб выступіць супроць Масквы. Зноў, разам з войскам Кейстута і смаленскага князя Аляксандра Святаславіча, ён прыйшоў на дапамогу цвярскому князю. Аднак гэтым разам яго дзеянні былі беспаспяховымі. Не ўзяўшы на працягу трох дзён Валакаламска, ён накіраваўся на Маскву, якую ўзяў у аблогу 6 снежня. Аднак, даведаўшыся, што Дзмітрый Іванавіч, як і мінулы раз, засеў у Крамлі, а ў ваколіцах Перамышля сабраліся моцныя войскі, маскоўскае і разанскае, Альтерд вырашыў заключыць перамір’е на паўгода і аступіў

1 44 назад.

Не атрымаўшы чаканых вынікаў ад дапамогі Альгерда, цвярскі князь Міхаіл Аляксандравіч звярнуўся да Арды. Выправіўшыся туды, ён атрымаў ярлык на валоданне Уладзімірскім княствам. 3 гэтага відаць, што Арда таксама баялася ўмацавання Масквы і таму падтрымлівала яе барацьбу з Цвер’ю за суперніцтва ў аб’яднанні рускіх земляў. Між тым Дзмітрый Іванавіч, даведаўшыся пра ўчынак ардынскага хана, сам паехаў да яго, залагодзіў татарскага ўладара і ягоных жонак шчодрымі падарункамі і дабіўся сабе ярлыка на Уладзімірскае княства. Таму для цвярскога князя зноў заставалася толькі адно: звярнуцца па дапамогу да Альгерда, які не адмовіў яму ў гэтым. У 1372 г. яго войска пад началам Кейстута, Вітаўта, Андрэя Полацкага і іншых князёў было пасланае на дапамогу Цверы. Дарэчы, звернем увагу на тое, што Кейстут і яго сын Вітаўт, якія баранілі заходнія землі дзяржавы ад шматлікіх крыжацкіх рэйзаў, павінны былі ўдзельнічаць у вайсковых справах усходняй часткі Княства. Гэта зноўтакі лаказвае, наколькі дамінавалі ў дзяржаве яе беларускія інтарэсы, калі дзеля іх адцягваліся сілы з захаду, дзе была найбольшая знешняя пагроза.

Пасланыя войскі ўварваліся ў межы маскоўскіх уладанняў, нанеслі адчувальны ўдар па гарадах Пераяслаўлю і Кашыну. Хоць Міхаілу Аляксандравічу ўдалося завалодаць і іншымі гарадамі (Углічам, Вежацкам, Дзмітраўскам, Кастрамою, Таржком і інш.), аднак гэты поспех быў непрацяглым. Насустрач войску Міхаіла і Альгерда са смаленцамі і бранцамі выйшла маскоўскае войска Дзмітрыя. Сустрэўшыся ў раёне Любуцка, дзве сілы не адважыліся ўступіць у бой адна з другой. Паміж Альгердам і Дзмітрыем Іванавічам было заключана перамір’е' 45, умовы якога з’яўляліся вельмі цяжкімі для цвярскога князя Міхаіла, які быў вымушаны прызнаць сваю поўную залежнасць ад Дзмітрыя Іванавіча, а Альгерд у выпадку новай вайны Цверы з Масквой не павінен быў дапамагаць Міхаілу 146.

У 1274–1275 гг. Міхаіл Аляксандравіч зрабіў яшчэ адну спробу барадьбы з Масквой. Зноў здабыўшы ў Ардзе ярлык на Уладзімірскае княства і заручыўшыся падмогаю Альгерда, ён аб’явіў вайну свайму даўняму праціўніку. Аднак Дзмітрый Іванавіч, сабраўшы сваё войска і дружыны падуладных яму князёў, заняў усё Цвярское княства. Міхаіл Аляксандравіч павінен быў на працягу сямі тыдняў абараняцца. На дапамогу яму ішоў атрад, пасланы з Вялікага княства Літоўскага, але ён, убачыўшы вялікую маскоўскую сілу, вырашыў не ўступаць у бой і павярнуў назад. Зразумеўшы безнадзейнасць свайго супраціўлення, Міхаіл Аляксандравіч вымушаны быў прасіць міру ў Дзмітрыя Іванавіча, вынікам чаго і з’явілася поўная залежнасць Цверы ад Масквы 147.

Як бачым, вынікі Альгердавай «маскоўекай» палітыкі былі неаднолькавыя. Хоць ён і не атрымаў перамогі ў Пскове і Ноўгарадзе і не змог забяспечыць перавагі Цверы над Масквой, затое Смаленск апынуўся ў поўнай залежнасці ад Вялікага княства Літоўскага, а Бранск разам з усёй Севершчынай перайшоў пад уладу Альгерда.

3 Усходу на Поўдзень

Хаця найболыпая ўвага Альгерда была скіраваная на адносіны з паўночнымі і ўсходнімі суседзямі, што найбольш адпавядала полацкай частцы дзяржавы, тым не менш з яго поля зроку не выпадалі і інтарэсы літоўскай, нёманскай часткі дзяржавы, у якой знаходзілася яе першая сталіца — Новагародак. Нам ужо вядома аб складаных узаемаадносінах паміж Новагародскай зямлёй і яе паўднёвымі суседзямі — ГаліцкаВалынскімі князямі. Быў час (ён прыпадае ў асноўным на 1-ю палову XIII ст.), калі Новагародак павінен быў выконваць іх волю. Вызваліўшыся ад залежнасці ў 1258 г., а пасля і стаўшы сталіцаю новай дзяржавы Новагародак неаднаразова адбіваў напады на яго галіцкавалынскіх князёў, якія фактычна з’яўляліся яго галоўнымі знешнімі ворагамі. Нават яшчэ ў 1289 г. князі Будзікіт і Будзівіт вымушаныя былі аддаць валынскаму князю Ваўкавыск, каб толькі захаваць з імі мір.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд»

Обсуждение, отзывы о книге «Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x