Калі барацьба за Падолле і Кіеўшчыну закончылася паспяхова, то змаганне за Валынь зноў аднавілася. Польскі кароль Казімір, выкарыстоўваючы ўдзел Альгерда ў цвярскіх справах, у 1366 г. зноў зрабіў паход на Валынь з мэтаю яе падначалення Полылчы. Спачатку яму ўдалося заняць Белз і Холм, князь якіх Юрый Нарымонтавіч, не маючы дастатковых сіл для супраціўлення, вымушаны быў прызнаць уладу Казіміра. Потым польскія войскі занялі і іншыя гарады Валыншчыны — Уладзімір і Крамянец былі таксама аддадзеныя ў плен Аляксандру Карыятавічу, і толькі Луцк з акругамі застаўся за Любартам. Для нас асабліва важна адзначыць, што па ўмове, якая была заключана ў гэты час, польскі кароль назаўсёды прызнаваў Берасцейскую зямлю ўладаннем Вялікага княства Літоўскага 161.
Аднак і на гэтым барацьба за Валынь не закончылася. Яна працягвалася яшчэ доўгі час у выглядзе спусташальных набегаў войск Вялікага княства на суседнія польскія землі. I толькі ў 1377 г., калі новы польскі кароль Людовік зноў са сваім войскам прыйшоў на Валынь, у час доўгай аблогі Белзы быў заключаны мір, па якому Берасцейская, Уладзімірская і Луцкая землі прызнаваліся за Вялікім княствам Літоўскім, а Холмская і Белзская — за Полыпчай 162.
3 разгледжанага вышэй выразна відаць, што Альгерд як да 1345 г., калі ён быў крэўскім і віцебскім князем, так і пасля, калі ён стаў вялікім князем літоўскім, найперш і галоўным чынам выступае як беларускі дзяржаўны дзеяч. 3 гэтым шчыльна звязана і пытанне аб яго веравызнанні. У ранейшай гістарычнай літаратуры большасць аўтараў схілялася да думкі, што Альгерд быў язычнікам. Падставаю былі паведамленні храністаў Г. Вартберга і Я. Длугаша аб яго язычніцтве да самай смерці і аб спаленні яго цела на вогнішчы. Але заходнія аўтары былі зацікаўленыя ў пашырэнні ўяўлення пра Вялікае княства Літоўскае як пра язычніцкую дзяржаву і пра яе вялікіх князёў — як язычнікаў, што апраўдвала экспансіянісцкія дзеянні Ордэна і Польшчы, якія прыкрываліся лозунгамі пашырэння хрысціянства. Аднак абсурднасць сцверджанняў аб язычніцтве Альгерда найперш выяўляедца фактам ягонага 25-гадовага князявадня ў Віцебску. Вядома, што ў гэтым горадзе, як і ў Полацку, ці іншых беларускіх гарадах, не мог уладарыць язычнік. Ва ўсялякім разе, крыніцы не даносяць да нас ніводнага такога факта. Апроч таго, як паведамляе Ніканаўскі летапіс, на просьбу пскоўцаў хрысціцца і быць у іх князем, Альгерд адказаў, што ён ужо хрышчоны 163. Малаверагодна, што пры нараджэнні Альгерд не быў ахрышчаны. Яго маці была драваслаўная і наўрад ці магла яна пагадзіцца з тым, каб яе сын быў нехрысцем. Ды і язычніцтва самога Гедзіміна, як ужо адзначалася намі раней, з’яўляецца вельмі драблематычным.
Пра язычніцтва Альгерда не можа сведчыць і яго імя. Мы ўжо ведаем, што ў княскіх родах, у тым ліку і полацкіх, дзецям давалі па два імя: княскае і хрысціянскае. Дык вось імя Альгерд і было княскім, а не язычніцкім. Хрысціянскае ж імя Альгерда было Андрэй (заслугоўвае ўвагі, што свайму першаму сыну, будучаму полацкаму князю, ён даў гэткае ж імя). А перад смерцю, па настаянню жонкі Юльяны, Альгерд прыняў схіму, а з ёй і імя Аляксей 164.
Вядома ж, і стаўшы вялікім князем, ён не мог перайсці ў язычніцтва, бо ў тым не было ніякай патрэбы. Ён паранейшаму быў выразнікам інтарэсаў усходняй хрысціянскай часткі дзяржавы. Факты пацвярджаюць, што як у Віцебску, так і ў Вільні ён паводзіць сябе як хрысціянін, чаму не ў малой ступені садзейнічала і тое, што яго жонкі Марыя Віцебская і Юльяна Цвярская былі вельмі набожнымі хрысціянкамі. Гэта наглядна выявілася ў будаванні праваслаўных храмаў. Так, у Віцебску ім былі пабудаваныя цэрквы Дабравешчанская і Святога Духа. Не выключана, што пазней, дзякуючы падабенству імёнаў Ольгі і Альгерда, пабудова цэркваў у Віцебску была прыпісаная княгіні Вользе 165, тым болын што ў 974 г. яна гэтага зрабіць не магла, бо яе ўжо не было ў жывых. Пераезд Альгерда ў Вільню таксама адзначаны пабудоваю двух храмаў, прычым першы з іх быў узведзены на месцы язычніцкага капішча. Ніяк не можа сведчыць пра язычніцтва Альгерда і гісторыя з трымя язычнікамі. Яны былі пакараныя смерцю не па загадзе Альгерда, а паводле патрабаванняў да яго язычнікаў. Раней ужо адзначалася, што язычніцкія імёны гэтых людзей, якія пасля былі абвешчаныя святымі — Кумец, Круглец і Няжыла — сведчаць аб прыналежнасці іх носьбітаў да славян. Трэба думаць, што на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага, дзе яшчэ мелася нямала язычнікаў, у тым ліку і ў Вільні, былі язычнікіславяне з заходніх славянскіх земляў, што ўцякалі ад анямечвання і хрысціянізацыі. Менавіта яны маглі найболын фанатычна берагчы веру сваіх продкаў і таму так жорстка абышліся з адступнікамі.
Читать дальше