У шэрагу крыніцаў сказана толькі, што Альгерд у гэтым паходзе атрымаў вырашальную перамогу на р. Сінія Воды над трыма татарскімі князямі Падолля: Кутлубугам, Хаджыбегам і Дзмітрыем (незразумела, чаму гэты апошні насіў хрысціянскае імя; магчыма, зразумеў, што над хрысціянамі лепш будзе ўладарыць, перайшоўшы ў іх веру). У «Хроніцы Літоўскай і Жмойцкай» гэтая падзея перададзена так: «Ольгерд… выправшіся протнв татаров в Поля Дшше; тягнулн теж з ннм н чотырн его сыновцн Корнятовячн: Александр, Константнн, Юрнй, Феодор — Корнята, князя новгородского сынове. А гды прншлн до Сяней Воды, мннувшя Канев н Черкасы, указался нм в полю велякая орда з трома царнкамн на трн обозы разделеньш, то есть Котлубая, Катнбея, Бекера н Дмнтра солтана. То обачнвшн, Ольгерд, же до войны готовы татаре, разшяковал войско свое на шесть гуфов закрявленых з боков я на чоло розсадявшя, абы нх татаре танцамн звыклымн огорнутн н стреламн шкоднтн не моглн. А потом з велнкою запалчявостю татаре град железный з луков на лнтву густо пустяля, але ям стрелбою не зашкоднлн, для порядного упшкованяя я прудкого розступеня. Лнтва зас з русю скочнла зараз з коігаямн н шаблямя, потыкаючнся, чоло нм перервалн н танцы помешалн, другне зас з куш белтамн, а звлаіца новогорожане з Корнятовнчамн ш валнлн ях з коней, натнраючн на ннх з боков, леталн не яначей як снопы от гвалтовного ветру татаре разбурены, а не могучн болш лятвь на чоль вытрватя, почалн мешатнся н утекатн по пшрокнх полях. Там же царнков ях трох: Котлубая, Катнбея, Бекера — забнто, от Мурзов н уланов побято велмн много, трупов тежь татарскнх полны поля н рекн былн, стад кшшадесят, верблюдов, обозы нх, в которых всю маетность звыклн свою татаре з папш на пашу вознтн…» 154.
Мы падалі гэтую вытрымку з летапісу, бо яна найбольш поўна і праўдзіва сведчыць аб выдатнай падзеі нашай гісторыі. Апрача таго, яна дае нам дэталёвае апісанне бітвы, тактыкі бою як Альгерда, так і татараў, што можа мець вялікую цікавасць для гісторыкаў вайсковай справы. Характэрна і тое, што тут татарскія ўладары называюцца царыкамі, што вельмі добра адлюстроўвае мізэрнасць абсягаў іхняе ўлады.
Але для нас асабліва важна звярнуць увагу на тое, што ў паходзе ўдзельнічалі новагародскія князі Карыятавічы — Аляксандр, Юрый, Канстанцін і Фёдар. У «Хроніцы Быхаўца» таксама паведамляецца аб гэтым, але вельмі заблытана. Паводле гзтай крыніцы, Альгерд узяў толькі трох Карыятавічаў, а чацвёрты, Фёдар, з’явіўся ў Падоллі толькі пасля смерці трох сваіх братоў, але быў выгнаны князем Альгердам. Аднак у сапраўднасці ў паходзе разам з Альгердам бралі ўдзел усе Карыятавічы. I самае важнае, што яны складалі галоўную апору Альгерда і адыгралі галоўную ролю ў перамозе. Таму становіцца зразумелым, чаму Альгерд, вяртаючыся дадому з часткаю войска, «другую часць в Подолю оставші, под которым войском пршіожші сыновцов свонх князей новгородсютх Корнятовячей Александра, Константнна, Юрня н Федора, н все кранны Русскне с Подолем поручнл нм н дал в панованне» 156. Усё паказвае, што названы паход, як і барацьба за Валынь, быў найперш у інтарэсах Новагародка, і таму ў ім удзельнічалі новагародскія князі з сваім войскам, якім і былі аддадзены ва ўладанне ўсе заваяваныя землі. Такім чынам, хаця Новагародак і страціў сваё сталічнае становішча, аднак ён не страціў дзяржаўнай значнасці. Нездарма ж і цяпер прызначэнне князя на новагародскі пасад суправаджалася яго каранаваннем, як гэта было з Карыятам 157у 1327 г. Новагародак, як і Полацк, дыктаваў сваю палітыку вярхоўнай уладзе, вынікам чаго і з’явіўся паход Альгерда ў Падолле.
Дарэчы, і тут летапіс паказвае, што пад назваю «Літва» тут хаваецца не сучасная Літва, а Новаградчына. Гэта добра бачна з таго, што Карыятавічы адначасова называюцца і новагародскімі, і літоўскімі князямі — як, напрыклад, там, дзе гаворыцца пра будаўніцтва ў Падоллі замкаў 158.
Заваяванне Падолля вызначыла і лёс Кіеўскага княства. Акружанае з усіх бакоў уладаннямі Альгерда, і яно, натуральна, павінна было перайсці пад яго ўладу, што і адбылося без барацьбы. Аб гэтай падзеі гаворыцца вельмі коратка і то толькі ў Густынскім летапісе: «Сей Ольгерд н ннішш Рускня державы во свою власть прннят, н Кнев под Фёдором князем взят, ш посадн в нем Володнмера сына своего, н начн над снм владетн» 159. Заваяванне Кіеўшчыны Альгердам было адначасова і вызваленнем яе, як і Падолля, ад татарскай няволі. Летапіс паведамляе пра тое, што Альгерд гэтым землям «от татаров вольность учннші» 160. Менавіта князь Фёдар, якога замяніў Альгердаў сын Уладзімір, быў фактычна падручным хана Залатой Арды. Аднак тая ўжо занепадала, таму і не зрабіла ніякіх захадаў у адказ на тое, што Альгерд адабраў ад яе «ўлусы». Гэта добра сведчыць, наколькі прадбачлівым палітыкам быў Альгерд, наколькі ўдала ён мог выбраць момант для дзеянняў.
Читать дальше