Бясспрэчна, што Альгерд з’яўляецца адным з найвыдатнейшых дзеячаў у нашай гісторыя. Гэтаму адпавядае нават яго знешні выгляд, апісанне якога знаходзім у адной нямецкай хроніцы: «Князь мае велічны выгляд, твар яго румяны, прадаўгаваты, нос яго вызначаўся сваёй велічынёй, вочы блакітныя, вельмі вострыя, бровы густыя, светлыя, валасы і барада светларусыя з сівізною, лоб высокі, росту ён вышэй сярэдняга, не тоўсты, не худы, гаворыць голасам гучным, разборлівым і прыемным, ён выдатна ездзіць верхам, але ходзіць накульгваючы на правую нагу, таму звычайна апіраецца на кій ці на отрака; панямецку разумее выдатна, можа свабодна гаварыць, аднак заўсёды гаворыць з намі праз перакладчыка» 1б6.
Галоўны вынік князявання Альгерда — у выключным пашырэнні тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага, якое стала адной з найболын вялікіх дзяржаў Еўропы. У ёй беларускія землі, жанчатковае аб’яднанне якіх таксама закончылася ў гэты час, займалі цэнтральнае месца, што яшчэ ў бодыпай ступені забяспечвала ім дамінуючае становішча. Гэта і давала магчымасць вызначаць галоўныя кірункі як унутранай, так і знешняй палітыкі Вялікага княства Літоўскага.
Унутраная палітычная раўнавага, якая стварылася ў Вялікім княстве Літоўскім пры Альгердзе, адразу парушылася пасля яго смерці. Ужо тое, што вялікакняскі пасад перайшоў да Ягайлы — старэйшага сына Альгерда ад другой яго жонкі Юліяны — не магло не выклікаць пачуцдя незадаволенасці ў кагонебудзь з іншых яго дванаццаці сыноў. Апроч таго, нельга забываць і аб браце Альгерда — Кейстуце, які быў фактычна самым старэйшым у родзе Гедзімінавічаў і меў найбольшае права заняць вялікакняскі пасад пасля смерці свайго старэйшага брата. Усё гэта ў хуткім часе і дало выдікі.
Нельга, вядома, адмаўляць уллыву Юльяды на рашэнне Альгерда пасля смерці пакінуць вялікакняскі пасад за Ягайлам. Звычайна шэраг даследчыкаў характарызавалі Ягайлу выключна адмоўнымі рысамі. Ёд, маўляў, быў лянівы, нядбалы, бесхарактарны, схільны да раскошы і нічога не зрабіў дзеля дабра сваёй краіньі 167. Але ўсё гэта зыходзіла з дамылковага ўяўлення аб Крэўскай уніі як падзеі, якая толькі задавальняла асабістыя амбіцыі Ягайлы.
Далейшыя падзеі пакажуць, што Ягайла не быў такой безаблічнаю асобай, як яго імкнуліся паказаць, а, наадварот — валодаў якасцямі, патрэбнымі для дзяржаўнага дзеяча. Трэба думаць, што такія якасці бачыў у ім і Альгерд. Зноўтакі Ягайлу дастаўся не толькі вялікакняскі пасад, што адначасова рабіла яго як уладаром Віленскага ўдзелу, так і вотчынных уладанняў Альгерда — Крэўскага і Віцебскага. А гэта спалучала ў асобе Ягайлы агульныя інтарэсы дзяржавы найперш з інтарэсамі яе ўсходняй часткі.
Няма чаго казаць, наколькі дарагім для Альгерда быў яго старэйшы сын ад першай жонкі — Марыі Віцебскай — Андрэй. Відаць, толькі дасягнуўшы паўналецця (ён нарадзіўся дзесьці каля 1320 г.), Андрэй стаў верным памочнікам бацькі ў яго дапамозе Пекову супроць крыжакоў і, як нам вядома, быў абраны пскоўскім князем. Гэтак жа сама Альгерд, стаўшы вялікім князем у пскоўсканаўгародскіх, смаленскіх, маскоўскіхі цвярскіх справах у вялікай меры абапіраўся на сілы Андрэя, паколькі ўсё гэта вызначалася найперш інтарэсамі Полаччыны. I вядома ж, на плечы Андрэя клаўся цяжар барацьбы з крыжакамі, якія не спынялі сваіх нападаў на Полацкую зямлю. Тым больш што полацкі князь не толькі абараняўся, але і наступаў, пра што сведчаць яго два паходы на Дынабург у 1373–1374 гг.
Вясною 1375 г. Андрэй у саюзе з Кейстутам і іншымі князямі робіць паход на лівонцаў, якія перад гэтым нападалі на Жамойць. У сваю чаргу, крыжакі, помсцячы Андрэю за яго набегі на іх землі, напалі на Полацкую зямлю, узяўшы ў палон 86 чалавек і захапіўшы 100 коней. Гэта таксама не прайшло без пакарання з боку Андрэя, і ён зрабіў паход на Дынабург. Цікава адзначыць, што полацкае войска часткова ішло на конях, часткова на караблях 168. Відаць, такой была тактыка палачанаў, бо гэтак жа сама ішло іх войска на Рыгу ў 1203 г.
Усё адзначанае характарызуе Андрэя як выдатнага дзяржаўнага дзеяча і таленавітага палкаводца. (Апошняе асабліва пацвердзяць далейшыя падзеі.) Вядома ж, гэта давала яму падставу для атрымання пасля бацькавай смерці вялікакняскага пасаду, не гаворачы ўжо пра тое, што ён гэта права меў як старэйшы сын. Аднак яго надзеі не спраўдзіліся, вялікакняскую годнасць атрымаў старэйшы сын другой Альгердавай жонкі — Юльяны. Зразумела, што такі выбар быў прадыктаваны не толькі Юльянай. Бачачы ўсе вартасці Андрэя, Альгерд разумеў, што пераезд яго з Полацка ў Вільню пацягне за сабою вялікія ўскладненні для Андрэя, які трапіць у непрыязнае для яго асяроддзе Ягайлы, што, у сваю чаргу, пацягне за сабой ускладненні ва ўсёй дзяржаве.
Читать дальше