Як бачна, у адрозненне ад сітуацыі з Псковам і Ноўгарадам, барацьба за Смаленек ішла паспяхова, і ён цалкам апынуўся ў сферы палітычнага прыцягнення Вялікага княства Літоўскага. Асабліва важна падкрэсліць удзел у гэтых падзеях Андрэя Полацкага. У свой час В. Данілевіч гаварыў: «Калі пры Воіне самастойнасць полацкага князя была фіктыўнай, то цяпер полацкі князь (маецца на ўвазе Андрэй, — М. Е.) траціць усялякае значэнне і палітычную самастойнасць». Аднак усё было наадварот. Менавіта цяпер з найбольшай выразнасцю выяўляецца працяг полацкай аб’яднаўчай палітыкі. Тое, што Андрэй быў сынам Альгерда і выконваў яго волю, не толькі не азначае страту самастойнасці Полацкай зямлі, але яшчэ болып падкрэслівае яе значэнне, паколькі Альгерд, стаўшы вялікім князем, быў найперіг выразнікам інтарэсаў беларускіх земляў і таму ў правядзенні сваёй палітыкі абапіраўся на полацкую зямлю як магутную сілу. Фактычна Вялікае княства на той час паводле характарыстыкі, зробленай у свой час В. Антановічам 133выяўляла сябе як ЛітоўскаГІолацкая дзяржава. Сапраўды, яна была нёманскадзвінскай дзяржавай, што пашырала сваю тэрыторыю на грунце полацкай аб’яднаўчай палітыкі. Тое, што не пад сілу было адной Полацкай зямлі (а менавіта падначаленне сабе Смаленска) стала магчымым для аб’яднаных беларускіх земляў. Вядома, што тут адыграла сваю ролю і этнічная еднасць: як Полацкая, так і Смаленская землі былі пераважна крывіцкімі.
Ужо адзначалася, што побач з падначаленнем Смаленска, ішло і падначаленне Бранска і што менавіта дзякуючы другому адбылося і першае. На вялікі жаль, у крынідах падзеі, звязаныя з барацьбой Альгерда за Бранск, адлюстраваныя зусім недастаткова, што можа навесці на думку аб нязначнасці (у лараўнанні са Смаленскам) перамогі над Бранскам. I гэтаму ў значнай ступені садзейнічала абвостраная ўнутраная барацьба, якая разгарэлася тут у 1310 г. паміж князем Святаславам Глебавічам і яго шшменнікам Васілём за Бранск 134, а ў 1339–1341 гг, — паміж Глебам Святаславічам і вечам, на якім гэты князь і быў забіты 135. Пад 1355 г. летапіс адзначыў яшчз болыныя смуты, у выніку якіх «апустоше грады» 136. Зразумела, што ўсё гэта і выкарыстаў Альгерд для падначалення сваёй уладзе Бранска. Праўда, у крыніцах толькі зарэгістраваны гэты факт, дэталёвага яго апісання не захавалася.
Па ўсім відаць, што далейшае далучэнне дробных удзелаў Северскай зямлі адбылося добраахвотна і таму мірна, што і зразумела. Насельніцтва Севершчыны, як і Смаленшчыны, было этнічна блізкае насельніцтву іншых беларускіх земляў. Нездарма на гэтай тэрыторьіі і цяпер пашыраныя беларускія гаворкі 137. Такім чынам, далучэнне Северскай зямлі было выяўленнем далейшага аб’яднання беларускіх земляў.
Актыўная палітыка Альгерда ў адносінах да Пскова, Ноўгарада, Смаленска і Бранска не магла ні выклікаць супроцьдзеянняў другога аб’яднаўчага цэнтра — Масквы. Добра бачачы гэта, Альгерд паступова выпрацаваў стратэгію барацьбы з ёю. Відаць, напачатку ён лічыў, што можна будзе наогул перамагчы Маскву і тым самым спыніць аб’яднаўчую палітыку, з якой яна, у параўнанні з Вялікім княствам Літоўскім, значна спазнілася. Першнаперш Альгерд, разумеючы, што сіла Масквы ў значнай ступені залежыць ад саюза з Ардой, вырашыў парваць яго і самому ўступіць у хаўрус з татарамі. Гэтай мэце і служыла пасольства Альгерда да хана Чаінбека ў 1349 г., што выклікала вялікую трывогу ў маскоўскага князя Сімяона Іванавіча, які ў процівагу Альгерду накіраваў у Арду і сваіх паслоў. Тыя здолелі аслабіць уплыў Альгердавых паслоў на хана. Маскоўскія паслы зрабілі ўпор на тое, што Альгерд неаднаразова хадзіў на ханскія ўлусы і што цяпер ён хоча пайсці на галоўны ўлус — Маскоўскае княства, а авалодаўшы ім, рушыць на самога хана. Чаінбека гэта нераканала, што цалкам аразумела. Ён не мог не разумець, што Альгерд, далучаючы да сваёй дзяржавы новыя землі, тым самым вызваляе іх ад татарскай улады і што яго перамога над Масквой сапраўды можа стаць канчатковаю перамогай і над Ардой. Таму становіцца зразумелым далейшае жорсткае абыходжанне Чаінбека 3 Альгердавымі пасламі: яны былі арыштаваныя і выдадзеныя Сімяону Іванавічу. Мы звяртаем увагу на асобы гатых паслоў: Карыят (наваградскі князь), Сімяон (князь свіслацкі), Міхаіл (невядома, дзе княжыў) і баярын Айкша 138. Гэта адзін з тых рэдкіх выпадкаў, якія дапамагаюць расшыфраваць, што хавалася ў той час пад назвамі «Літва» ці «літоўскі». Як бачым, імёны і месцы ўладарання гэтых князёў, якіх называюць літоўскімі, сведчаць, што ў сапраўднаеці яны былі беларусамі і прадстаўлялі беларускія землі.
Читать дальше