Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Працяг сэрыі Старажытная Беларусь вядомага беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча прысьвечаны аднаму з найбольш важных пэрыядаў беларускай гісторыі — віленскаму. Паводле словаў самога аўтара пад акрэсьленьнем «віленскі» ён разумее пэрыяд, які вядомы як пэрыяд найбольшага тэрытарыяльнага росту Вялікага Княства Літоўскага. У сваёй працы Мікола Ермаловіч заўсёды спрабаваў знайсьці гістарычную праўду сярод невялікай колькасьці ацалелых натуральных дакументальных сьведчаньняў. Адным з асноўных аспэктаў працы з’яўляецца вяртаньне з небыцьця беларускай Вільні. Менавіта з гэтым горадам аўтар атаясамлівае ўздым, што адбыўся у ХІV стагодзьдзі. Аўтар робіць выснову, што ў папярэднія перыяды ні Полацку ні Наваградку не ўдавалася аб’яднаць вакол сябе ўсе этнічна беларускія землі. Але якраз Вільня, як крывіцкая калёнія сярод балцкага мора Аўкштайціі, стала тым зьвяном ланцуга, які зьяднаў балцкі і славянскі пачаткі беларускага народу.

Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Такім чынам, Кейстут, разумеючы перавагу Альгерда ў сіле і адзінстве, уступіў яму і Вільню, і вялікакняскую ўладу добраахвотна, бо ў адваротным выпадку ён быў бы вымушаны зрабіць тое самае пад пагрозаю сілы. Як бачым, дзеянні Кейстута менш за ўсё вызначаюцца добрымі братнімі пачуццямі. Тут быў цвярозы палітычды разлік, што найперш і характарызавала яго як дзяржаўнага дзеяча. Але са свайго боку і Альгерд разумеў важнасць пазіцыі Кейстута, што валодаў заходнімі землямі дзяржавы, якія былі апораю ў барацьбе з крыжацкай агрэсіяй, што надавала князю Кейстуту важнае становішча ў дзяржаве. 3 гэтым Альгерд не мог не лічыцца, і таму пры заключэнні ўмовы з Кейстутам ставіў яго побач з сабою ў карыстанні дзяржаўнай уладаю і плёнам атрыманых перамог. Так, побач з абавязкам захоўваць паміж сабою згоду і дружбу, яны абавязаліся ў выпадку набыцця новых земляў ці гарадоў дзялідь іх пароўну 109. Таму становіцца зразумелым, чаму ў беларускіх летапісах і Альгерд, і Кейстут называюцца вялікімі князямі 110.

У тагачасным грамадстве Вялікага княства Літоўскага ісдавала думка аб тым, што ў краіне ўсталявалася двоеўладдзе. I гэта мела пад сабою падставы, бо знешнепалітычнае становішча так ускладнілася, што адной асобе, як гэта выявілася ўжо пры Гедзіміне, цяжка было справіцца з кіраваннем дзяржавай. Таму, калі перад Кейстутам ставіўся абавязак абараняць заходнія землі, Альгерд браў у свае рукі астатні абшар і абавязваўся пашыраць межы сваёй дзяржавы. Калі Кейстут толькі бараніўся, то Альгерд наступаў. Гэтая істотная розяіца ў характары дзейнасці і вызначала іх становішча ў дзяржаве, у лрыватнасці, становішча Альгерда. Тое, што ён стаў вялікім князем, яшчэ раз пацвердзіла дамінуючае становішча беларускіх земляў, бо яны складалі значна большую частку тэрыторыі Вялікага княства. З’яўляючыся выразнікам іх інтарэсаў, Альгерд і атрымаў лрава на першае месца ў дзяржаве.

Аднак выразны дадзел дзяржаўных абавязкаў Альгерда і Кейстута не азначаў іх поўяай незацікаўленасці ў «чужых» справах. Факты сведчаць, што князі неаднаразова прыходзілі на дапамогу адзін аднаму, як раней, да ўступлення Альгерда на вялікакняскі пасад, так і пасля гэтага.

Які ж лёс напаткаў Яўнута? 3-пад варты яму ўдалося збегчы, і ён уцёк спачатку ў Смалеяск, а пасля — у Маскву, да вялікага князя Сімяона Іванавіча. Там як быццам быў ахрышчаны (хутчэй перахрышчаны, бо цяжка ўявіць, каб сын Евы, якая вызначалася адданасцю праваслаўю, быў нехрышчоны) і атрымаў імя Іван 111. Але нраз два гады Яўнут вярнуўся на радзіму, намірыўся з братамі і атрымаў ва ўладанне Ізяслаўскі ўдзел.

Больш складана зразумець, чым была выкліканая незадаволенасць Нарымонта. Магчыма, тым, што Альгерд сагнаў яго з полацкага пасаду, каб замянідь сваім сынам Андрэем. Нарымонт нават апынуўся ў Ардзе. Але, не атрымаўшы там дапамогі, таксама вярнуўся на радзіму, прымаў актыўны ўдзел у барацьбе з крыжакамі і загінуў у 1348 г. 112.

Ужо адзначалася, што адной з найважнейшых прычын, якія наскорылі ўсталяванне моцнай вярхоўнай улады ў Вялікім княстве Літоўскім, была нагроза крыжацкай агрэсіі. I сапраўды, у пачатку 1345 г. крыжакі ўступілі на Шамойцкую зямлю. Аднак войскі Вялікага княства, зрабіўшы некалькі падманных манеўраў, змаглі нанесці сакрушальны ўдар па Лівоніі і тым самым ліквідавалі грозную небяспеку. Гэта быў першы станоўчы вынік умацавання вярхоўнай дзяржаўнай улады ў Вялікім княстве. Уся віна за вайсковую няўдачу крыжакоў была ўзвалена на магістра Людольфа Кінга, у выніку чаго ён быў адхілены ад пасады.

Вядома ж, крыжакі не маглі змірыцца з паражэннем і імкнуліся адпомсціць за яго. У 1348 г. крыжацкае войска ўварвалася ў Троцкую зямлю. Насустрач яму ішло войска Вялікага княства і яны сустрэліся на р. Стрэве, дзе і адбылася бітва. Яна была жорсткая і крывавая і закончылася паражэннем Вялікага княства (тут загінуў вядомы ўжо нам Глеб Нарымонт). Праўда, яго страты ў нямецкіх хроніках вельмі перабольшаныя: ад 10 да 40 тысяч забітых. Перамога ў Стрэўскай бітве дорага абышлася і крыжакам — інакш яны пасля сваёй перамогі пайшлі б зноў у глыб краіны. I ўсё ж той поснех не мог закрэсліць для крыжакоў страшэнных вынікаў іх паражэння ў 1345 г. Галоўным вынікам гэтага стала карэнная змена тактыкі крыжацкага наступлення. Убачыўшы марнасць спадзяванняў на хуткую перамогу вялікай вайсковай сілай, крыжакі вырашылі перайсці да доўгатэрміновай аблогі шляхам нападу на Вялікае княства шматлікіх дробных крыжацкіх атрадаў. Гэтымі набегамі, ці, як яны называліся, рэйзамі, і меркавалася знясіліць і ў канчатковым выніку заваяваць Княства,

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд»

Обсуждение, отзывы о книге «Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x