Аднак пяройдзем да разгляду падзей пасля Гедзімінавай смерці. Як вядома, князь загінуў у самы разгар барацьбы з Ордэнам, які наступаў на Жамойць. Даведаўшыся пра гібель Гедзіміна, крыжакі з яшчэ большай рашучасцю сталі пранікаць у глыб зямлі і ўварваліся ў кернаўскія ўладанні Монвіла. Гэта і прымусіла яго зрабіць паход супроць Прускага ордэна. Крыжакі ў некалькіх стычках былі разбітыя, а іх прымежная паласа — спустошаная, і магістр Людольф Кент вымушаны быў заключыць мір, у падпісанні якога ўдзельнічалі Альгерд і Кейстут, але не ўдзельнічаў Яўнут. Гэта ў ліку іншага сведчыць, што Яўнут тады вялікім князем не быў.
У сваю чаргу Любарт пачаў барацьбу з польскім каралём Казімірам за Валынскую зямлю, у выніку чаго яму ўдалося авалодаць Уладзімірам Валынскім, Крамянцом і Белзам. Адначасова Кейстут і Альгерд арганізавалі набегі сваіх атрадаў на Мазовію, што ў значнай ступені дапамагло Любарту.
Віцебскія клопаты Альгерда
Аднак для нас найбольшую цікавасць, зразумела, мае Альгерд, удзелы якога — Крэўскі і Віцебскі — знаходзіліся на тэрыторыі Беларусі. Не адгароджваючыся, як мы бачылі, ад спраў іншых зем~ ляў дзяржавы, ён галоўную ўвагу ўдзяляў сваім уладанням, тым больш што аб’яднанне галоўнага масіву беларускіх земляў у адзінай беларускай дзяржаве надало ім моц і прыцягальную сілу і тым самым дало магчымасць далучаць да сябе іншыя землі. I тое, ніто не ўдавалася дасягнуць ранейшым беларускім дзяржавам (Полацкай, ТураваПінскай, Новагародскай) паасобку, цяпер дзякуючы аб’яднанню стала магчымым. Ужо пры Гедзіміне Полацкая зямля, значэнне якой у дзяржаве ўсё больш узмацнялася, аднавіла сваю ранейшую палітыку ў адносінах да Пскова і Ноўгарада, што і прывяло да першага канфлікту Беларусі з Масквой. Аднак гэта няўдача не сныніла Полаччыну ў далейшым аднаўленні сваёй палітыкі ў дачыненні да суседніх земляў. Паколькі Альгерд, стаўшы віцебскім князем і тым самым зрабіўшыся гаснадаром усходняй часткі Полаччыны (усномнім, што яшчэ каля 1265 г. у грамаце віцебска-нолацкага князя Ізяслава было сказана: «Полтеск Вятьбеск адно есть» 97), не мог не ўслрыняць спрадвечнага яе імкнення да нашырзння на ўеход, што і нрымусіла яго ўмяшацца ў снравы суседняй Смаленяічыны. Гэтае княства ў той момант стала ахвяраю аб’яднаўчай палітыкі Масквы, якая адабрала ў Смаленска Мажайск. Вось гэты факт і даў магчымасць Альгерду зрабіць важны крок для збліжэння з суседняй зямлёй. Як вядома, у ранейшыя часы ўзаемныя адносіны Полацка і Смаленска не былі аднолькавымі: збліжэнні і саюзы змяняліся варожасцю і сутычкамі. I тое, і другое было вынікам разумення сваёй этнічнай еднасці, бо і Полацкая, і Смаленскія землі ўсведамлялі сваю крывіцкую нрыналежнасць. 3 аднаго боку, гэта збліжала іх, а з другога, выклікала сунярэчнасці зза неряіынства ў крывіцкіх землях.
Усведамленне сваёй этнічнай еднасці ў дачыненнях Полацка і Смаленска не страцілася і ў сярэдзіне XIV ст. Зразумела, чаму Альгерд, які кіраваўся інтарэсамі ПолацкаВіцебскай зямлі, прапанаваў Смаленску дапамогу ў вяртанні яму Мажайска. Аднак адваяваць яго не ўдалося, захоплены толькі быў яго прыгарад Цяшына. Узяўшы палон, Альгерд вярнуўся ў Віцебск 98. Хоць гэты паход і не быў паспяховым, адпак, тым не менш, паказаў Смаленску, што ён у выпадку наступу Масквы можа разлічваць на дапамогу Альгерда. Усё гэта ў далейшым, як убачым, і ўвасобілася ва ўцягненне Смаленска ў арбіту палітычнай незалежнасці ад Вялікага княства Літоўскага.
Пра тое, што Альгерд працягваў аднаўленне ранейшай палітыкі Полацка ў дачыненні да яго суседзяў, пераканаўча сведчаць яго дзеянні ў адносінах да Пскоўскай зямлі. Як і пры Гедзіміне, так і цяпер у разлік прымалася яе імкненне выйсці зпад улады Ноўгарада, дзеля чаго пскоўцам патрэбна была дапамога супраць* леглага, полацкага боку. А менавіта тады, калі ў канцы 1341 г. лівонскія крыжакі зноў аднавілі свой наступ на Пскоўскую зямлю, пскоўцы звярнуліся па дапамогу да наўгародцаў, а тыя, як сведчыць Пскоўскі летапіс, адмовілі ім. I тады пскоўцы папрасілі падтрымкі ў Альгерда, на што той ахвотна адгукнуўся і прыйшоў у Пскоў. I не адзін, а з Кейстутам, што заслугоўвае асаблівай увагі.
У ранейшай гістарыяграфіі ўсе адзначаньш факты трактаваліся як пашырэнне далейшага літоўскага заваявання. Аднак усё гэта азначала далейшае пашырэнне беларускай дзяржавы шляхам працягу традыцыйнай полацкай палітыкі ў адносінах да паўночных і ўсходніх суседзяў. На гэта былі кінутыя ўсе сілы Вялікага княства Літоўскага, пра што і сведчыць прысутнасць у Пскове войскаў Кейстута. Для апошняга кідаць сваю Жамойць безабароннаю перад пагрозай узнаўлення крыжацкай навалы было небяспечна. Аднак інтарэсы Жамойці адыходзілі на другі план перад інтарэсамі Полацка, і Кейстут павінен быў — хацеў ён ці не хацеў — іеці са сваім войскам. Што гэты паход быў у інтарэсах Полацкай зямлі, сведчыць прысутнасць у ім і атрада палачанаў на чале з іх князем Любкам Воінавічам. Ён са сваім войскам быў пасланы да лівонскай мяжы, аднак, пацярпеўшы паражэнне ў сутычцы з крыжацкім атрадам, вымушаны быў адысці ў Ізборск, дзе і быў асаджаны крыжакамі. У сваю чаргу Альгерд разам з Кейстутам, ідучы ўслед за гэтым атрадам, не пайшоў на дапамогу Ізборску, а, адступіўшы за левы бераг ракі Вялікай, назіраў за ходам баявых дзеянняў. Уначы князь Любка, ад’ехаўшы ад Альгерда і нічога не падазраючы, натрапіў на вартавы атрад немцаў і быў забіты». Гэтая трагічная падзея заслугоўвае асаблівай увагі, аб чым мы будзем гаварыць трохі пазней. Тым часам узятыя ў аблогу ізборцы прасілі Альгерда выступіць ім на дапамогу. Князь ім адмовіў, параіўшы больш рашуча адбівацца, у выніку чаго вораг сам адыдзе, як пасля дзесяцідзённых баёў і здарылася. Ёсць звесткі, што Альгерд паслаў не'кал'ькі сваіх атрадаў у межы Лівоніі, якія пачалі там рабункі. Крыжакі, што асаджалі Ізборск, мусілі ісці назад, каб бараніць сваю зямлю. Альгердавы атрады, у сваю чаргу, даведаўшыся пра зняцце аблогі Ізборска, выйшлі з Лівоніі.
Читать дальше