Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Працяг сэрыі Старажытная Беларусь вядомага беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча прысьвечаны аднаму з найбольш важных пэрыядаў беларускай гісторыі — віленскаму. Паводле словаў самога аўтара пад акрэсьленьнем «віленскі» ён разумее пэрыяд, які вядомы як пэрыяд найбольшага тэрытарыяльнага росту Вялікага Княства Літоўскага. У сваёй працы Мікола Ермаловіч заўсёды спрабаваў знайсьці гістарычную праўду сярод невялікай колькасьці ацалелых натуральных дакументальных сьведчаньняў. Адным з асноўных аспэктаў працы з’яўляецца вяртаньне з небыцьця беларускай Вільні. Менавіта з гэтым горадам аўтар атаясамлівае ўздым, што адбыўся у ХІV стагодзьдзі. Аўтар робіць выснову, што ў папярэднія перыяды ні Полацку ні Наваградку не ўдавалася аб’яднаць вакол сябе ўсе этнічна беларускія землі. Але якраз Вільня, як крывіцкая калёнія сярод балцкага мора Аўкштайціі, стала тым зьвяном ланцуга, які зьяднаў балцкі і славянскі пачаткі беларускага народу.

Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Многія даследчыкі ставілі ў заслугу Гедзіміну тое, што ён ажыццяўляў шлюбы сваіх сыноў і дачок дзеля дасягнення дзяржаўных мэт. Як намі ўжо адзначалася, так рабілі ўсе гаспадары дзяржаў, і Гедзімін не быў выключэннем. Аднак гэтыя шлюбы мелі значэнне толькі ў пачатку, калі імі падмацоўваўся заключаны палітычны саюз, а ў далейшым яны трацілі сваё значэнне і зусім не стрымлівалі развалу міждзяржаўных пагадненняў. Для прыкладу ўспомнім, што шлюб Гедзімінавай дачкі Ганны хоць і садзейнічаў збліжэнню Польшчы і Вялікага княства, але не спыніў яго развалу. Шлюб другой Гедзімінавай дачкі з Давыдам Гарадзенскім меў значэнне не таму, што ён уводзіў у кола вялікакняскай сям’і найболып выдатнага прадстаўніка рускай (чытай — беларускай) народнасці 88(з яе прадстаўнікоў складаўся тады вялікакняскі двор, уключаючы і самога ўладара), а таму, што ён у найбольшай етупені садзейнічаў умацаванню сілы ўсёй дзяржавы, якая тады асабліва цярпела ад крыжацкіх нападаў. Мы ўжо не гаворым аб шлюбе дачкі Гедзіміна Анастасіі з вялікім князем Маскоўскім Сімяонам Іванавічам, бо гэта ніколькі не садзейнічала збліжэнню дзвюх дзяржаў. Што давыхаду Марыі Гедзімінаўны замуж за цвярскога князя Дзмітрыя Міхайлавіча, то не столькі шлюб садзейнічаў збліжэнню гэтай зямлі з Вялікім княствам, колькі яе варожасць да Масквы, што і прымусіла Дзмітрыя Міхайлавіча шукаць дапамогі ў Гедзіміна.

Аднак для нас большае значэнне маюць сыны Гедзіміна, іх лёс, іх месца ў дзяржаўным жыцці. Лётапісы назвалі іх імёны і месца іх князявання. Праўда, гэтыя крыніцы пазнейшага часу і таму іх звесткі не пазбаўленыя блытаніны. Так, у адносінах да старэйшага сына Монвіда сказана, што яму былі аддадзеныя Карачаў і Слонім 89. У той час Карачаў, які знаходзіўся ў вярхоўях Акі, не ўваходзіў у склад Вялікага княства. Некаторыя даследчыкі замяняюць яго Кернавам 90, што болей верагодна. Наступны сын Нарымонт, як ужо адзначалася, быў пасаджаны ў Пінску. Зноўтакі застаецца невядомым — калі: да таго, як ён паехаў у Ноўгарадскую землю, ці пасля, калі адтуль вярнуўся. Найверагодней, што да гэтага, бо пад 1338 г. у Полацку князяваў Глеб. Гэта імя насіў і Нарымонт. Былая сталіца дзяржавы Новагародак дасталася Карыяту. Альгерду таксама пашчасціла стаць князем у двух удзелах. Маючы Крэва, ён у 1318 г. жэніцца з віцебскай князёўнаю Марыяй і пасля смерці яе бацькі Яраслава Васільевіча ў 1320 г., становіцца адначасова і віцебскім князем 91. Увесь заходні край дзяржавы з Жамойцю, Берасцем і Гарадзенам быў аддадзены Кейстуту. Любарт, які перасяліўся на Валынь, у 1325 г. стаў князем у Луцку. А самы малодшы Гедзімінаў еын Яўнут застаўся ў сталіцы — Вільні.

Гэтая акалічнасць і дала падставу некаторым даследчыкам лічыць, што Яўнут быў прызначаны самім Гедзімінам як пераемнік яго вялікакняскай улады. Аднак такому меркаванню супярэчаць некаторьгя факты. Рзч у тым, што Гедзімін саджаў сваіх сыноў у тых ці іншых удзелах па меры дасягнення імі паўналецця. Так, вядома, што, беручы шлюб з віцебскай князёўнаю Марыяй у 1318 г., Альгерд ужо валодаў Крэвам. Засталося і сведчанне, што Карыят у 1329 г. стаў князем у Новагародку, дзе нават быў каранаваны 92. Ужо гэтых фактаў дастаткова, каб упэўніцца, што сыны Гедзіміна атрымлівалі ўдзелы ад бацькі пры яго жыцці. Што да Яўнута, то ён быў самы малодшы і непаўналетнім, таму і жыў лры бая, ьку ў Вільні. Паколькі смерць Гедзіміна была рантоўнаю, ён не змог прызначыць свайго нераемніка на вялікакняскі насад, і ім з прычыны такой вынадковасці стаў Яўнут, яіто, як убачым далей, і нрывяло да назбаўлення яго вялікакняскага насаду.

Але, як мы ўжо ведаем, у аношні час на надставе новых крыніц ся, вярджаецца аб існаванні яшчэ аднаго сына Гедзіміна — Вітаўта, які, будучы троцкім князем, і загінуў у 1341 г. пад Байербургам. I ўсё ж у праўдзівасці гэтага ёсць вялікія сумненні. Папершае, вядома, што троцкім князем быў Кейстут. Зразумела, ён мог узысці на свой пасад пасля смерці Вітаўта. Але ж гэта магло адбіцца ў летапісах Вялікага княства Літоўскага, якія між тым Вітаўта не ўпамінаюць. Праўда, у крыніцах згадваецца сын Вітаўтаў Юрый 93. Сапраўды, у Пскоўскім I летапісе пад 1339 г. (у Пскоўскім II пад 1341 г.) 94гаворыцца пра Юрыя (у адным месцы ён названы Георгіем) 95Вітаўтавіча, які быў ваяводам у Альгерда (у той час віцебскага князя) і дапамагаў пскоўцам у барацьбе з крыжакамі. Звычайна ваяводамі былі людзі спрактыкаваныя ў вайсковай справе. Такім чалавекам наўрад ці мог быць Юрый Вітаўтавіч, калі прыгадаць, што Гедзімін нарадзіўся, як лічаць некаторыя даследчыкі 96, каля 1275 г. 3 гэтага можна вывесці, што яго ўнуку да 1339 г. магло быць 20–25 гадоў, а то і меней. Усё гэта робіць сцверджанне аб Вітаўце як сыне Гедзіміна і яго ўнуку праблематычным.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд»

Обсуждение, отзывы о книге «Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x