Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Працяг сэрыі Старажытная Беларусь вядомага беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча прысьвечаны аднаму з найбольш важных пэрыядаў беларускай гісторыі — віленскаму. Паводле словаў самога аўтара пад акрэсьленьнем «віленскі» ён разумее пэрыяд, які вядомы як пэрыяд найбольшага тэрытарыяльнага росту Вялікага Княства Літоўскага. У сваёй працы Мікола Ермаловіч заўсёды спрабаваў знайсьці гістарычную праўду сярод невялікай колькасьці ацалелых натуральных дакументальных сьведчаньняў. Адным з асноўных аспэктаў працы з’яўляецца вяртаньне з небыцьця беларускай Вільні. Менавіта з гэтым горадам аўтар атаясамлівае ўздым, што адбыўся у ХІV стагодзьдзі. Аўтар робіць выснову, што ў папярэднія перыяды ні Полацку ні Наваградку не ўдавалася аб’яднаць вакол сябе ўсе этнічна беларускія землі. Але якраз Вільня, як крывіцкая калёнія сярод балцкага мора Аўкштайціі, стала тым зьвяном ланцуга, які зьяднаў балцкі і славянскі пачаткі беларускага народу.

Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Барацьба з Лівоніяй

Варацьба з крыжакамі была накіравана супроць Прускага ордэна — галоўнага ворага Польшчы, у той час як галоўным ворагам Вялікага княства Літоўскага з’яўляўся Лівонскі ордэн. Менавіта ён і выкарыстаў узніклыя спрыяльныя ўмовы, каб умацаваць свае пазіцыі на ўсходзе. Тое, што паход на Брандэнбург у 1326 г. узначальваў Давыд Гарадзенекі, а ў 1327 г. Альгерд, які на той час ужо быў князем крэўскім і віцебскім, можа сведчыць, што ў гэтых акцыях удзельнічалі пераважна беларускія войскі. Вось жа заключэнне міру ў 1326 г. і адцягненне беларускіх збройных сілаў з усходу на захад і садзейнічалі Лівонскаму ордэну ў яго далейшай экспансіі.

Нам ужо добра вядома, што Гедзімін у барацьбе з лівонцамі абапіраўся на Рыгу, якая не прызнавала над сабою ордэнскай улады. Саюз з гэтым горадам найперш быў выгадны Полацку, які ўжо больш за стагоддзе вёў з ім бойкі гандаль. Імкненно парушыць еднасць інтарэсаў Рыгі і Полацка і стала галоўнаю мэтай Лівонскага ордэна.

Ордэн найперш імкнуўся падначаліць Рыгу. Зыходным пунктам стала выстаўленае рыжанам патрабаванне парваць усе сувязі з Вялікім княствам Літоўскім. Гэта было непрымальным для Рыгі, паколькі найперш падарвала б яе гандаль. Трэба зазначыць, што на частку прыбытку ад яго прэтэндавалі лівонцы, што асабліва раздражняла рыжанаў. Найбольш іх гандлёвым справам шкодзіла тое, што вусце Дзвіны знаходзілася ў руках у іхніх супернікаў. Гэта і прымусіла рьіжанаў у чэрвені 1328 г. зрабіць напад на крэпасць Дзіыамінют, якая кантралявала вусце Дзвіны. Аднак тая акцыя не мела поспеху. Вядома, лівонцы не маглі пакінуць такіх дзеянняў без пакарання. Рыжане звярнуліся па дапамогу да Гедзіміна, паабяцаўшы аддаць яму некалькі сваіх крэпасцей. Але рыцары, уведаўшы пра гэта, захапілі паабяцаныя Гедзіміну замкі. Прыйшоўшы з войскам у Лівонію і ўбачыўшы гэта, Гедзімін разграміў і спаліў іншыя, менш абароненыя замкі лівонцаў. Аднак такі помслівы крок не мог выратаваць Рыгу. Ён толькі яшчэ больш умацоўваў намер Ордэна канчаткова падначаліць яе сабе, тым больш што ёй у г&ты момант ніхто не мог дапамагчы. Ажыццявіўшы ў пачатку 1329 г. поўную блакаду Рыгі і пазбавіўшы рыжан магчымасці атрымліваць звонку жыццёва неабходныя прыпасы, лівонцы праз 13 месяцаў прымусілі горад здацца і прызнаць верхавенства Ордэна. Апроч усяго іншага ў выніку гэтага Рыга была пазбаўлена сувязі з Вялікім княствам Літоўскім.

Паколькі Лівонскі ордэн не быў звязаны з Прускім у яго барацьбе з Полынчай, пасля аб’яднання з Рыгай гэта дало магчымасць усе свае сіды накіроўваць супроць Вялікага княства Літоўскага, аслабленага удзелам у вайне Польшчы з прусакамі. Лівонскія атрады ўчынілі напады на землі Вялікага княства, найперш на Жамойць, у 1330, 1332 і 1333 гг. Не абміналі яны і беларускіх земляў. У 1333 г. лівонцы хадзілі на Полацк, сюды ж яны накіраваліся і ў наступным годзе пасля паходу пад Вільню, дзе знішчылі 1200 чалавек. У 1336 г, крыжакі, сярод якіх было 200 знакамітых еўрапейскіх асобаў, зрабілі паход у Налыпчанскую зямлю (Нарачанскі край) на крэпасць Пулен. Аднак яе абаронцы і навакольныя жыхары пасля чарговай аблогі спалілі сябе, каб не аддацца ў рукі непрыяцеля.

Трэба зазначыць, што Польшча ў гэты час не прыйшла на дапамогу Вялікаму княству Літоўскаму. Больш таго, у 1337 г., калі рыхтаваўся новы аб’яднаны паход на Вялікае княства, польскі кароль Казімір (той самы, што ажаніўся з дачкой Гедзіміна Альдонай), хоць сам і не прыняў у гэтай вайсковай акцыі, аднак намнога яе аблегчыў, заключыўшы мір з тэўтонамі. Паход гэты быў накіраваны да вярхоўя ракі Дубісы, гэта значыць на тэрыторыю сучаснай Літвы. I вось што здзіўляе. Крыжакі прыйшлі туды, збудавалі сваю крэпасць Марыенбэдэр, далей прайшлі да Нёмана і на яго правым беразе паставілі крэпасць Байербург, пасля авалодалі крэпасцю Веленай і, перабудаваўшы яе, назвалі Фрыдбургам. Толькі потым заложнікі вярнуліся ў Прусію. I вось за ўвесь гэты час ім не было аказана ніякага супраціўлення, гэтак жа, як і раней, пры варожым нападзе на Пу* лен. Тое ж самае мы бачым і пры нападзе на Жамойць у 1339 г., калі двухдзённы рабунак быў спынены не вайсковай сілай, а выключна вялікім марозам, які і прымусіў крыжакоў вяртацца назад. Гэтак жа крыжацкі паход на Жамойць у 1340 г. быў асуджаны на няўдачу не сілаю войскаў праціўніка, а адлігаю 84. 3 усяго гэтага вынікае, што так званыя вялікія літоўскія князі менш за ўсё думалі аб абароне літоўскіх (у сучасным значэнні гэтага слова) земляў і іх населыгіцтва. Яшчэ В. Антановіч слушна заўважыў, што насельніцтва карэннай Літвы варожа адносілася да вялікакняскай дынастыі 85. I Гедзімін не быў тут выключэннем. Як мы ўжо ведаем, яшчэ не будучы вялікім князем, ён расправіўся з жамойцкімі старшынамі за іх сепаратысцкія дзеянні, што, відаць, надоўга засталося ў памяці як жамойцаў, так і Гедзіміна.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд»

Обсуждение, отзывы о книге «Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x