Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Працяг сэрыі Старажытная Беларусь вядомага беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча прысьвечаны аднаму з найбольш важных пэрыядаў беларускай гісторыі — віленскаму. Паводле словаў самога аўтара пад акрэсьленьнем «віленскі» ён разумее пэрыяд, які вядомы як пэрыяд найбольшага тэрытарыяльнага росту Вялікага Княства Літоўскага. У сваёй працы Мікола Ермаловіч заўсёды спрабаваў знайсьці гістарычную праўду сярод невялікай колькасьці ацалелых натуральных дакументальных сьведчаньняў. Адным з асноўных аспэктаў працы з’яўляецца вяртаньне з небыцьця беларускай Вільні. Менавіта з гэтым горадам аўтар атаясамлівае ўздым, што адбыўся у ХІV стагодзьдзі. Аўтар робіць выснову, што ў папярэднія перыяды ні Полацку ні Наваградку не ўдавалася аб’яднаць вакол сябе ўсе этнічна беларускія землі. Але якраз Вільня, як крывіцкая калёнія сярод балцкага мора Аўкштайціі, стала тым зьвяном ланцуга, які зьяднаў балцкі і славянскі пачаткі беларускага народу.

Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пскоўцы, узрадаваныя, што пазбавіліся нямецкай навалы, пачалі прасіць Альгерда стаць іх князем. Аднак ён адмовіўся і замест сябе прапанаваў ім свайго маладога сына Андрэя, які быў ахрышчаны і ўзведзены на княскі пасад у Пскове 100.

Вось тут і ўзнікае пытанне: «Навошта было хрысціцца Андрэю, калі ён быў ахрышчаны, пра што сведчыць яго хрысціянскае імя?» Перад гэтым пскоўцы, просячы самога Альгерда стаць іх князем, таксама хацелі яго хрьісціць 101. I зноўтакі, чаму нехрышчоны бацька даў свайму сыну хрысціянскае імя і ці мог быць язычнік віцебскім князем. Па ўсім відаць, што ў Пскове князь — нбзалежна ад таго быў хрышчоным ці не — узыходзячы на пасад, павінен быў усенародна хрысціцца. Інакш растлумачыць супярэчнасці летапіснага сведчання проста немагчыма.

Факт абрання Андрэя пскоўскім князем мог быдь важнай вяхой у ажыццяўленні даўняга імкнення Полаччыны падначаліць сабе Пскоў. Аднак для апошняга, як пакажуць падзеі, абранне Андрэя сваім князем было не столькі спробаю аддацца пад ахову Альгерда, колькі імкненнем пазбавіцца залежнасці ад Ноўгарада. I далейшыя абставіны садзейнічалі гэтаму.

Рэч у тым, што Андрэй доўга не быў у Пскове. Пакінуўшы тут сваіх намеснікаў, ён пайшоў да Альгерда. Прычынай мог быць і страшэняы паморак у Пскове 102.

Аднак галоўнае было ў тым, што ён у хуткім часе становіцца полацкім ішязем. Каго замяніў ён на гэтым пасадзе? Здавалася б, на поршм погляд, Андрэй змяніў Любку, які загінуў незадоўга ііарад гзтым. Але ў такім выпадку Альгерд не адправіў бы яго ў Пскоў, а адразу б паставіў полацкім князем. Ёсць думна, што япіча жыў бацька Любкі — князь Воін і гіасля яго оморці с. таў князідь у Полацку сын Гедзіміна ГлебГарымонт, якоі а і замяніў сваім сынам Альгерд 103. 3 гэтым можпа пагадзіцца толькі пры меркаванні, што грамата Глоба — адзінае сведчанне аб ім як полацкім князі — была паяісана не ў 1338 г., а ў 1341 г. 104, г. зн. пасля смсрді і Любкі і Воіна, што зноўтакі праблематычна, паколькі невядома, як і чаму ўступіў Глеб сваё месца Андрэю. Ды і няма цвёрдых падстаў атаясамліваць Нарымонта з Глебам.

Аднак княжанне Андрэя ў Полацку стала дрыкметнаю вяхой у нашай гісторыі.

Альгерд становіцца на чале дзяржавы

У ранейшай гістарычнай літаратуры адзначалася, што галоўнай прычынай падзей 1345 г., звязаных з заняццем Альгердам вялікакняскага пасаду, была дагроза крыжацкай агрэсіі супроць Вялікага княства Літоўскага. Сапраўды, самымі небяслечнымі ворагамі дзяржавы заставаліся крыжакі. Нягледзячы на заключанае перамір’е, яны рыхтаваліся да рашучага настулу. Дзеля таго каб расправіцца з Княствам, крыжакі ўвайшлі ў мірныя адносіны з іншымі суседзямі. Так, у 1341 г. яны закончылі сваю спрэчку з дацкім каралём за Эстонію, купіўшы ў яго гэтую зямлю. Асабліва важна для іх было пазбавіцца варожых адносін з Польшчай. Карыстаючыся яе барацьбой з Вялікім княствам за Валынь і Галіцыю, крыжакі заключылі з Полыпчаю ў 1343 г. мір за кошт уступкі ім Памераніі і некаторых іншых земляў. Пасля гэтага Ордэн пачаў узнаўляць старыя і будаваць новыя ўмацаванні на мяжы з Вялікім княствам. Апроч таго, з Еўропы былі запрошаны новыя атрады рыцараў, адзін з якіх на чале з герцагам Вільгельмам зрабіў паход на Жамойць. Асабліва ўражваў прыезд у Прусію гасцей вельмі высокага рангу, такіх як Ян Чэшскі, Людовік Венгерскі, герцаг Карл Люксембургскі (будучы імператар Карл IV) і інш. Зразумела, што гэта было ажыццяўленне буйнога вайсковага плана.

I ўсё ж крыжацкая пагроза, якая навісла над Вялікім княствам Літоўскім, не была адзінай і нават галоўнай прычынай захадаў па ўмацаванні вялікакняскай улады. Рэч у тым, што князь Альгерд, хоць і стаў вялікім князем, аднак адзінаўладдзе ў краіне не ўсталявалася, а ўтварыўся, па сутнасці, дуумвірат, калі побач з Альгердам высілася і поетаць Кейстута, якога, як і Альгерда, лічылі вялікім князем. Для таго часу гзта было невыпадкова.

Ужо пры Гедзіміне яскрава выявілася ўскладненне знешняга становішча дзяржавы. Да ранейшай пагрозы, якая ішла з захаду з боку Ордэна і Польшчы, далучылася маскоўская пагроза з усходу. Небяспека патрабавала адзінства ўсіх земляў пад адзінай уладаю, чаго тады не было. Кожны з сыноў Гедзіміна дзейнічаў паасобку. Толькі Кейстут, карыстаючыся мірам з Ордэнам, прыходзіў, як мы бачылі, на дапамогу то Любарту ў яго барацьбе за Валынь, то Альгерду ў яго пскоўскіх справах. Аднак пагаджацца з раз’яднанасцю далей было нельга, трэба было браць уладу ў моцныя рукі. Вядома ж, у такіх абставінах аднаму вялікаму князю даводзілаея цяжка. Гэтым і можна вытлумачыць пэўную хаатычнасць знешняй палітыкі Гедзіміна. Не маючы поспеху ў барацьбе з Масквой за ўплыў у Пскове і Ноўгарадзе, ён заключае саюз з Полынчай для барацьбы з Ордэнам і вядзе змаганне галоўным чынам з яе ворагамі, не заўважаючы пагрозы ад Ордэна ўласнай дзяржаве, што і прывяло да катастрафічных вынікаў. Далейшае ўскладненне знешнепалітычных адносін настойліва патрабавала іншых умоў кіравання.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд»

Обсуждение, отзывы о книге «Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x