Не менш складаным для Гедзіміна былі і ўнутраныя праблемы. Найперш — неаднароднасць насельніцтва дзяржавы (большасць праваслаўных, але і вялікая колькасць язычнікаў), што прымушала праваслаўнага Гедзіміна ў тактычных мэтахперад язычнікамі называць сябе іхнім адзінаверцам. Гэта ў заходнім свеце
і стварыла ўяўленне аб Вялікім княстве як язычніцкай дзяржаве. Аднак па меры ўсё болынага ўмацавання Жамойці, расце і яе ўсведамленне сваёй значнасці для ўсяго гаспадарства. Менавіта з гэтага часу, а не з часоў Міндоўга, пачалося паступовае ўзвышэнне Літвы (у сучасным разуменні гэтага слова), што і прывяло да прызначэння ёй свайго, асобнага князя Кейстута.
Тым часам падзеі разгортваліся так. Альгерд і Кейстут вырашылі пакончыць з няпэўнасцю, якая існавала ў сферы вялікакняскай улады. Варта нагадаць, што Альгерд, валодаючы Крэўскім, самым усходнім беларускім княствам, у той жа час валодаў самым усходнім, Віцебскім. Апроч таго, ён меў неласрэдны ўплыў і на Полацк, дзе сядзеў яго сын Андрэй, (Цяпер становіцца зразумелым, чаму ён павінен быў пакінуць Пскоў і перайсці сюды.) Зыходзячы з гэтага, Альгерд не мог не глядзець на сябе як на самага магутнага прадстаўніка ўсёй вялізнай усходняй часткі дзяржавы. Кейстут, які валодаў Жамойцю, Гарадзенскай і Берасцейскай землямі выступае як прадстаўнік заходняй часткі дзяржавы. I вось гэтыя два найболып магутныя князі і ўвайшлі ў змову супроць Яўнута. Зразумела, трэба ўлічваць і асабістыя амбідыі Альгерда як старэйшага брата, які меў законнае права на вялікакняскі пасад, што таксама настройвала яго на рашучыя дзеянні. Смерць маці Яўнута Евы, якая мела вялікі ўплыў на яго налітыку 105, вядома, у значнай ступені аблягчала Альгерду і Кейстуту заход улады.
Крыніцы зусім недастаткова адлюстравалі асабістыя якасці Яўнута, якія не давалі яму драва на вялікакняскае становішча. Толькі ў Густынскім летапісе адзначана, што ён быў недастаткова храбры, каб трымаць стольны горад Вільдю 106.
Вось судроць такой асобы і былі накіраваныя раілучыя дзеянні Альгерда і Кейстута. Па ўсім відаць, што яны згаварыліся дзейнічаць узгоднена, каб у адзін дзень увайсці ў Вільню і захапіць вялікакняскі замак. Аднак Альгерд не дрыйшоў сюды ў назяачаны тэрмін 107, і Кейстут вымушаны быў дзейнічаць самастойна. Рухаючыся з Трокаў хуткім маршам, ён заняў Вільню. Яўнут, убачыўшы небясдеку для сябе, уцёк, не даслеўшы апрануцца, на Тураву гару (у некаторых крыніцах — на гару Угры, аб чым мы ўжо гаварылі, адзначаючы ладзеі
1129 г.). Правёўшы там ноч, ён лрастудзіўся і адмарозіў ногі (падзеі адбываліся зімою, на пачатку 1345 г.). Тут Яўнут быў злоўлены і прыведзены да Кейстута, які загадаў узяць яго пад варту. Пасля гэтага Кейстут паслаў ганца да Альгерда, які ў гэты час быў у Крэве. Толькі тады Альгерд спешна паехаў у Вільню, дзе Кейстут сустрэў яго і як старэйшага брата абвясціў вялікім князем, з якім ён будзе заўсёды заадно 108.
Як вытлумачыць гэтыя факты? Звычайна ў гістарычнай літаратуры ўзаемаадносіны Альгерда і Кейстута паказваюцца як ідылічныя, як узор братняга ўзаемаразумення. Знешне гэта так, але асабістыя адносіны дзяржаўных людзей заўсёды будуюцца на палітычных разліках. Так было і тут. Ужо тое, што Альгерд выйшаў з Віцебска, а не з Крэва, адкуль яму непараўнаўча бліжэй было б ісці ў Вільню, не было выпадковым. Калі ў час сваёй пскоўскай кампаніі ён выкарыстоўваў сілы Кейстута як дапаможныя, то цяпер усклаў на яго ўвесь цяжар захопу ўлады.
Як бачым, ужо тут, у самым пачатку, з боку Альгерда выявілася імкненне выкарыстоўваць Кейстута ў сваіх палітычных інтарэсах. Магчыма, Кейстут у процівагу Альгерду дзейнічаў беск. арысліва, пабрацку? Сапраўды, захапіўшы Вільню, ён аддае і яе, і вялікакняскі пасад Альгерду як старэйшаму. Але ці толькі таму? Як пакажуць пазнейшыя падзеі, што адбыліся толькі пасля смерці Альгерда, Кейстут не быў пазбаўлены вялікакняскіх амбіцый і на кароткі тэрмін ажыццявіў іх. Аднак у 1245 г. такога адбыцца не магло, бо Кейстут добра разумеў, якая сіла стаіць за Альгердам. Праўда, і за Кейстутам, які валодаў Троцкім княствам, Гарадзенскай і Берасцейскай землямі, таксама была вялікая сіла. Але калі ў Альгерда было аднароднае населыгіцтва, бо Віцебскае, Крэўскае і Полацкае княствы з’яўляліся ў цэлым крывіцкаславянскімі і праваслаўнымі, то ўладанні Кейстута складаліся з дзвюх частак: Троцкае княства — балцкае і язычніцкае, Берасцейская і Гарадзенская землі ў асноўным славянскія і хрысціянскія. Наколькі моцным было праваслаўе ў гэтых зямлях, пасведчыла тое, што, калі пазней яны былі аддадзены сыну Кейстута Вітаўту, ён мусіў перайсці з каталідтва ў праваслаўе. Трэба думаць, што і Кейстут у такой сітуацыі павінен быў выступаць у двух абліччах: і праваслаўным і язычдіцкім, а не толькі ў апошнім, як падаецца ў літаратуры.
Читать дальше