Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Працяг сэрыі Старажытная Беларусь вядомага беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча прысьвечаны аднаму з найбольш важных пэрыядаў беларускай гісторыі — віленскаму. Паводле словаў самога аўтара пад акрэсьленьнем «віленскі» ён разумее пэрыяд, які вядомы як пэрыяд найбольшага тэрытарыяльнага росту Вялікага Княства Літоўскага. У сваёй працы Мікола Ермаловіч заўсёды спрабаваў знайсьці гістарычную праўду сярод невялікай колькасьці ацалелых натуральных дакументальных сьведчаньняў. Адным з асноўных аспэктаў працы з’яўляецца вяртаньне з небыцьця беларускай Вільні. Менавіта з гэтым горадам аўтар атаясамлівае ўздым, што адбыўся у ХІV стагодзьдзі. Аўтар робіць выснову, што ў папярэднія перыяды ні Полацку ні Наваградку не ўдавалася аб’яднаць вакол сябе ўсе этнічна беларускія землі. Але якраз Вільня, як крывіцкая калёнія сярод балцкага мора Аўкштайціі, стала тым зьвяном ланцуга, які зьяднаў балцкі і славянскі пачаткі беларускага народу.

Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ажыццяўленне новай тактыкі расцягнулася на дзесяцігоддзі. 3 1345-га па 1377 г. было зроблена каля 100 рэйзаў прускіх і лівонскіх крыжакоў. Аднак мы разглядаць іх не будзем, паколькі яны ў зусім рэдкіх выпадках закраналі беларускія землі, а ў асноўным былі накіраваныя супроць балцкіх. Скажам толькі, што змаганне з крыжацкімі рэйзамі поўнасцю паглынала сілы балцкага насельніцтва, што, зразумела, зусім не спрыяла таму, каб балты занялі ў дзяржаве дамінуючае становішча, як часам сцвярджаецца ў гістарычнай літаратуры насуперак неабвержным фактам.

Пскоўскія і Наўгародскія справы Альгерда

Але звернемся да дзейнасці Альгерда, якая ў цэлым была звязана з Беларуссю. У той час, калі заходнія, найперш балцкія землі на чале з Кейстутам, былі занятыя ўпартай абаронаю ад шматлікіх крыжацкіх нападаў і таму не маглі пашыраць тэрыторыю дзяржавы на захад, на ўсходніх, беларускіх землях мы бачым зусім іншае. Ужо адзначалася, што з’яднаныя ў асноўнай сваёй масе ў адзінай дзяржаве, яны тым самым сталі ядром прыцягнення для сусеДніх земляў, якія яшчэ заставаліся непадначаленымі ні Вялікаму княству Літоўскаму, ні Маскве. Усё гэта і забяспечыла Альгерду свабоду дзеяння, якой спрыяла і тое, што ён, за выключэннем рэдкіх выпадкаў, не быў звязаны з абаронаю заходняга абшару Княства.

Ужо будучы віцебскім князем, ён прадаўжаў пачатую яшчэ Гедзімінам даўнюю полацкую. палітыку ў адносінах да Пскова і Ноўгарада, а таксама да Смаленска. Падзеі 1345 г. на нейкі час прьшынілі яго дзейдасць у гэтым кірунку. Але, стаўшы вялікім князем і абапёршыся на ўсю моц дзяржавы, Альгерд накіроўвае намаганні на пашырэнне межаў Княства, што і прынесла яму надзвычай вялікія послехі.

Праўда, яны не ўсюды былі аднолькавыя па сваіх выніках. У першую чаргу гэта адносіцца да Пскова. Мы ўжо ведаем, што ў час падзей 1342–1345 гг. тут пачаў князяваць сын Альгерда Андрэй. Аднак у хуткім часе ён стаў полацкім князем, а ў Пскове пакінуў сваіх намеснікаў, што і выклікала незадаволенасць яго жыхароў, якія хацелі мець паўнаўладнага князя. Тут, вядома, адыграла сваю ролю далітыка балансавання Пскова даміж Полацкам і Ноўгарадам, бо, адмаўляючыся ад улады Андрэя, дскоўцы адразу ж аднавілі саюз з Ноўгарадам. Зазначым, што гэтая дадзея ў крыдіцах храналагічна заблытана: у Пскоўскім I летапісе яна даказана пад 1343, а ў Пскоўскім II — пад 1349 г. Відаць, другая дата больш правільная 113. В. Антановіч чамусьці абазначыў яе 1348 г. 114.

Зразумела, учынак пскоўцаў не мог не выклікаць незадаволенасці як у Андрэя, які вельмі разгневаўся, так і ў Альгерда, які, з аднаго боку, папракнуў жыхароў горада ў няўдзячнасці за тыя вялікія ахвяры, якія панесла яго войска, дапамагаючы ім у барацьбе з крыжакамі, а, з другога боку — зрабіў рашучыя захады сулроць пскоўскіх купцоў, што зяаходзіліся ў Вялікім княстве, загадаўшы затрымаць іх і канфіскаваць іх маёмасць. Толькі дазней яды былі адлушчаныя за вялікі выкул 115.

Андрэй у 1350 г. зрабіў дабег яа Вараноўскую воласць Пскоўскай зямлі 116. Па ўсім відаць, паміж Полацкай і Пскоўскай землямі разгарэлася жорсткая барацьба, бо ў 1358 г. пскоўскі князь Астафій з войскам хадзіў да Полацка і дарабаваў яго воласці 117. Мабыць, такія ўзаемныя паходы былі б часцейшымі, каб не паморкі, якія ахоплівалі Пскоўскую зямлю ў 1352 і 1360 гг. 118. Не выключана, што ад гэтага пацярдела і Полацкая зямля. Як бачым, барацьба Поладка за свой уплыў у Пскове яе была даспяховай, аднак тым не менш яна, не заціхаючы на доўгі час, зноў і зноў аднаўлялася.

Зразумела, што, праводзячы актыўную супроцьпскоўскую палітыку, Альгерд ужо толькі гэтым не могне закрануць і Ноўгарад, што, як і Пскоў, знаходзячыся ў сферы полацкіх інтарэсаў, меў з ім шэраг агульных рысаў. Як Пскоў, абараняючы сваю самастойнасць, балансаваў у сваёй палітыцы паміж Полацкам і Ноўгарадам, так і Ноўгарад, забяспечваючы сваю незалежнасць, балансаваў паміж Вялікім княствам Літоўскім і Масквой. Як у Пскове існавалі полацкая і наўгародская партыі, ад кожнай. з якіх залежаў саюз з тым ці іншым процілеглым бокам, так і ў Ноўгарадзе існавалі т. зв. літоўская і маскоўская партыі, перамогі якіх ва ўзаемнай барацьбе таксама вызначалі кірунак палітыкі ў гэтай зямлі.

Менавіта ўзаемная барацьба названых наўгародскіх партый і вызначала дзеянні Альгерда ў адносінах да Ноўгарада. Пасля таго, як у 1346 г. маскоўскі князь Сімяон Іванавіч (нагадаем, што быў жанаты з дачкою Гедзіміна Анастасіяй, што зусім не перашкаджала яго антылітоўскай палітыцы) на просьбу наўгародскага ўладыкі Васіля прыйшоў у Ноўгарад, дзе тры тыдні «седе на столе своем», пасля вярнуўся ў Маскву і паставіў сваіх намеснікаў 119, што стала відавочнай перамогай маскоўскай партыі і паражэннем «літбўскай». Дайшло да таго, што наўгародскі пасаднік Астафій Дваранішчаў назваў Альгерда «псбм» 120. Падрыў пазіцыі Вялікага княства Літоўскага ў Ноўгарадзе занепакоіў Альгерда: маглі пайсці марна шматвекавыя намаганні. I таму АлЬгерд пасля адыходу Сімяона адразу ж пачаў вайсковыя дзеянні супроць Ноўгарада, заявіўшы перад гэтым у сваім пасланні: «Хачу бятнся с вамн» 121. Яго войска пачало спусташаць наўгародскія землі па Шалоні і Лузе і ўзяло выкуп з Порхава і Апочкі. Наўгародцы, хаця і пайшлі ў бок Лугі, аднак, не ўступіўшы ў бой, вярнуліся назад. Сабранае ў гэты час веча віноўнікам усіх бедаў абвясціла пасадніка Астафія Дваранішчава, які тут жа і быў забіты за тое, што наклікаў вайну 122. Як бачым, перамога «літоўскай» партыі, як раней і маскоўскай, абумоўлівалася ўмяшаннем адпаведнай знешняй сілы. I хаця ў наступным годзе быў заключаны мір Вялікага княства Літоўскага з Ноўгарадам, гэта з’явілася толькі чарговай вяхой у складаных узаемасувязях Вялікага княства Літоўскага з Ноўгарадам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд»

Обсуждение, отзывы о книге «Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x